![]() |
6.99 р.
Вага: 120 г
Памеры: 125x140 мм
|
Аўдыёспектакль / Агульны час гучання 2 гадзіны 18 хвілінаў. Запіс зроблены на студыі «Гукапіс» кампаніі PRASTORA.BY («ПРАСТОРА БАЙ»).
Пераклад п'есы на беларускую мову — Марыя Мартысевіч.
Рэдактар — Лявон Баршчэўскі.
Ролі выконваюць артысты Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы:
Ад аўтара — Ілля Курган.
Дабрадзейская, памешчыца — Тамара Мікалаева-Апіок.
Анэля, яе дачка — Кацярына Алейнікава.
Клара, яе пляменніца — Марта Голубева.
Радзівон, памешчык — Генадзь Аўсяннікаў.
Густаў, яго пляменнік — Ігар Пятроў.
Ян, слуга Густава — Ігар Блінкоў.
Альбін, малады шляхціч — Максім Карасцялёў.
Рэжысёр-пастаноўнік — Ігар Пятроў.
Музычнае афармленне — гурт «Вытокі».
Мастацкі кіраўнік — Аляксей Фралоў.
Фартэпіяна — Ірына Аўдзеева.
Флейта — Сяргей Махаў.
Фаґот — Аляксей Фралоў.
Скрыпка — Генадзь Вішнякоў.
Гітара — Юры Хілавец.
Кларнет — Ігар Пятроў.
Гукарэжысура, музыка да песень — Алег Чыжык.
У спектаклі гучыць музыка беларускіх і польскіх кампазітараў XVIII — XIX ст.: С. Манюшкі, Ф. Шапэна, М. Ельскага, Ф. Міладоўскага.
Мастацкае афармленне — Лізавета Галаўко.
Дызайн — Лізавета Галаўко, Алесь Квіткевіч.
Класік польскай літаратуры граф Аляксандр Фрэдра (1793 — 1876) быў асобаю каларытнаю і неардынарнаю. Ён нарадзіўся ў Галіцыі, служыў у войску Напалеона Банапарта, за ўдзел у паходзе на Маскву атрымаў Залаты Крыж. Падчас рэвалюцыі 1848 года браў чынны ўдзел у дзейнасці польскай Львоўскай нацыянальнай рады. Быў адным з ініцыятараў будаўніцтва чыгунак на Галіччыне, арганізаваў Галіцкую ашчадную касу.
Аляксандр Фрэдра пісаў вершы, паэмы, быў аўтарам некалькіх дзясяткаў п'ес. Па-беларуску выдадзеныя яго самыя знакамітыя камедыі — «Помста» ў перакладзе Андрэя Хадановіча і «Дзявочыя зарокі, або Магнетызм сэрца», якую на нашай мове перастварыла Марыя Мартысевіч.
Аўдыёспектакль паводле п'есы «Дзявочыя зарокі» — першая пастаноўка твору Аляксандра Фрэдры на беларускай мове. У спектаклі задзейнічаныя вядомыя артысты, сярод якіх Iлля Курган, Генадзь Аўсяннікаў, Тамара Нікалаева-Апіок. Паставіў спектакль рэжысёр-купалавец Iгар Пятроў. Матэрыял багата аздоблены музыкаю ў выкананні трыо «Вытокі» пад кіраўніцтвам лаўрэата міжнародных конкурсаў Аляксея Фралова.
Стваральнікі аўдыёспектакля ўслед польскаму класіку сцвярджаюць: «Ня ў розум — у пачуцці з галавою!». Змагайцеся за сваё каханне, будзьце дастойнымі гэтага высокага пачуцця!
Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.