![]() |
6.49 р.
Вага: 110 г
Памеры: 140x125 мм
|
Два творы на адным дыску: знакамітая казка клясыка сусьветнае літаратуры Вільгельма Гаўфа ў перакладзе аднаго з самых вядомых беларускіх пісьменьнікаў новае генэрацыі Альгерда Бахарэвіча з камэнтарамі і ПАСЬЛЯМОВАЙ – новым Альгердавым раманам пра прыгоды нікому не вядомага перакладніка, які падчас працы над казкай сам становіцца пэрсанажам дзіўнай, містычнай гісторыі...
Аўдыёкніга ў фармаце mp3. Агульны час гучаньня 09:34:14. © Альгерд Бахарэвіч, 2009. (р) BelTonMedia, 2009. Галіяфы, 2009.
Казка. Пераклад зь нямецкай і пасьлямова Альгерда Бахарэвіча.
ЗЬМЕСТ
1. Казка "Халоднае сэрца"
2. Пасьлямова перакладчыка
3. Камэнтары
4. Аўдыёкнігі BelTonMedia
Казку чытае: Валер Будзевіч.
Пасьлямову й камэнтары чытае: Алег Радкевіч.
Гукарэжысура: Алесь Калоша, Алесь Квіткевіч.
Музычнае афармленьне: Алесь Калоша.
Дызайн: Сяргей Ждановіч.
У казцы гучыць музыка: Р. Шумана, Ф. Шубэрта, Э. Ґрыґа, І. С. Баха, С. Пракоф'ева, Л. В. Бэтховэна.
Два творы на адным дыску: знакамітая казка клясыка сусьветнае літаратуры Вільгельма Гаўфа ў перакладзе аднаго з самых вядомых беларускіх пісьменьнікаў новае генэрацыі Альгерда Бахарэвіча з камэнтарамі і ПАСЬЛЯМОВАЙ – новым Альгердавым раманам пра прыгоды нікому не вядомага перакладніка, які падчас працы над казкай сам становіцца пэрсанажам дзіўнай, містычнай гісторыі...
Падрабязьней пра твор тут або тут.
Пра аўтараў:
Вільгельм Гаўф – пісьменьнік, клясык нямецкай і сусьветнай літаратуры. Нарадзіўся ў 1802 годзе ў Штутгарце (Вюртэмбэрг). Аўтар трох альманахаў казак, сярод якіх – шырока вядомыя "Карузьлік Hoc", "Каліф-бусел", "Халоднае сэрца", "Маленькі Мук", "Карабель-прывід", "Карчма ў Шпэсарце", "Гісторыя пра гульдэн з выявай аленя", "Гісторыя пра адсечаную руку", "Чалавек-малпа", а таксама раманаў (ягоны гістарычны раман "Ліхтэнштайн" прызнаны адным з найлепшых у гэтым жанры ў эўрапейскай літаратуры XIX стагодзьдзя), апавяданьняў, сатырычных твораў ("Мэмуары сатаны"), навэляў, вершаў. Доктар філязофіі і тэалёгіі (Цюбінген, 1824). Працаваў хатнім настаўнікам, рэдактарам газэты "Morgenblatt für gebildete Stände". Вандраваў па Францыі і Паўночнай Нямеччыне. У 1827 годзе ажаніўся са сваёй кузынай, якую кахаў зь дзяцінства, аднак у тым жа годзе, праз тыдзень пасьля нараджэньня іхнага дзіцяці, Гаўф памёр ад брушнога тыфу. Пахаваны ў Штутгарце. Ужо амаль дзьвесьце гадоў казкі Гаўфа перавыдаюцца, перакладаюцца, экранізуюцца ва ўсім сьвеце. У Нямеччыне імем Гаўфа названая прэстыжная прэмія ў галіне дзіцячай і юнацкай літаратуры.
Альгерд Бахарэвіч – пісьменьнік, нарадзіўся ў 1975 годзе ў Менску. Скончыў філфак БДПУ імя М. Танка. Працаваў настаўнікам і журналістам. Аўтар шасьці кніг прозы (у тым ліку рамана "Сарока на шыбеніцы"). У 2008 годзе ў Польшчы выйшаў зборнік выбраных апавяданьняў "Talent do jąkania się". Удзельнік перакладніцкага сэмінара ў Бэрліне (2006), міжнародных літаратурных фэстываляў у Нямеччыне, Чэхіі, Славеніі, Украіне. Апавяданьні перакладаліся на некалькі эўрапейскіх моваў. Жыве ў Гамбургу.
Фрагмэнт казкі "Халоднае сэрца" (1) і фрагмэнт "Пасьлямовы А. Бахарэвіча" (2) можна праслухаць ніжэй.
Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.
Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.