Караткевіч Уладзімір. Чорны замак Альшанскі

Караткевіч Уладзімір. Чорны замак Альшанскі
6.49 р.
Вага: 110 г
Памеры: 140x125 мм



Аўдыёкніга ў фармаце mp3. Агульны час гучання: 21 гадзіна 36 хвілінаў. Чытае Андрэй Каляда. © & (p) BelTonMedia, 2011.

У гістарычным рамане-дэтэктыве "Чорны замак Альшанскі" Уладзімір Караткевіч уваскрашае падзеі, якія адбываюцца ў далёкім мінулым. Падзеі, што гістарычна і сюжэтна знітаваныя з сучаснасцю.

За гэты твор у 1984 годзе аўтара пасмяротна ўганаравалі Дзяржаўнаю прэміяю імя Якуба Коласа. У той самы час на нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Міхаіл Пташук зняў паводле раману двухсерыйны мастацкі фільм "Чорны замак Альшанскі".

Аўдыёкнігу начытаў вядомы майстар маўлення, прафесар Андрэй Каляда.

Аздобіў выданне мастак Аляксей Кульбіцкі, аўтар 11 сініх паштовак пра Мінск, які таксама афармляў апошняе на сённяшні дзень выданне "Ладдзі Роспачы" і дыск "Галасы".

Дыск упакаваны ў кардонны digi-pack.

Караткевіч Уладзімір. Чорны замак Альшанскі / Вокладка
Караткевіч Уладзімір. Чорны замак Альшанскі / Тыл вокладкі

На перадапошнім годзе свайго жыцця ён скончыў "Чорны замак Альшанскі", які, дарэчы, зараз жа пасля выхаду ў свет быў экранізаваны на беларускай кінастудыі і абышоў шматлікія экраны свету. Гэты твор, бадай, самае сталае ўвасабленне Караткевічавага прыгодніцкага таленту, і створаны на выпрабаваным грунце прыгодніцкага жанру. У ім аўтар удала спалучыў падзеі і вобразы розных часоў, паказаў іх узаемасувязь і ўплыў даўніх справаў і ўчынкаў на фарміраванне нашага сёння. Раман чытаецца з захапленнем, яго востра-сюжэтная форма ў спалучэнні з выдатным моўным майстэрствам забяспечылі яму поспех сярод шырокага кола чытачоў.
Васіль Быкаў

Уладзімір Караткевіч – адзін з яркіх і адначасова загадкавых беларускіх пісьменнікаў другой паловы ХХ ст. Здавалася б, ён такі просты, светлы і чысты, а на самай справе гэта надзвычай складаны для асэнсавання мастак, бо ў яго творчасці шмат нечаканасцей і таямніц. Напрыклад, у рамане "Чорны замак Альшанскі" адзін з герояў з лагоднай іроніяй і мяккім гумарам кажа пра Караткевіча: "А нішто сабе. Толькі чумавы нейкі, дурашны. Левай рукой правае вуха цераз галаву чухае… Ніколі не ведаеш, чаго ад яго чакаць". І гэта сапраўды так.
Анатоль Верабей

Упершыню ўбачыў я здзіўленавокага, нязвыкла даверлівага, амаль па-малечы цыблакаватага і разам з тым мажнога хлопца, у якога нечакана спалучалася вяскова-мястэчкавая беларуская шчырасць з урбаністычнай еўрапейскай шырынёй і ўзважанасцю. Было гэта ўвосень 1955 года ў Каралішчавічах. Першае ўражанне памыляецца рэдка. Такім і застаўся, такім і быў Уладзімір, Сямёнаў сын, – падлеткам, якому хочацца ведаць болей за ўсіх астатніх, таму і ведае, якому, між іншым, рупіць паказаць сваю глыбокую дасведчанасць, сваю касмічную шырыню, таму і паказвае сваю неабачлівую любоў да ўсіх, таму і любіць.

Акуратнасць, дакладнасць, размах. Гэтыя рысы вабілі ў Караткевічу. Калі ён бараніў каго, дык абавязкова ад цэлай банды. Калі ішоў ад дзяўчыны, дык тут жа ўдакладняў, што сёння ўжо не ад першай. Далікатны інтэлектуал, быў ён нясхібным і нязломным. "І коскі з месца не зрушу!" – гэта не фраза, не афарызм на публіку. Гэта штрышок да вобліка вялікага творцы, хто здоўжыў і доўжыць вякі беларускай думкі, беларускага слова, беларускага роду!
Рыгор Барадулін

Праслухаць пачатак аўдыёкнігі "Чорны замак Альшанскі" можна ніжэй.

Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.



Раім таксама паглядзець:
Караткевіч Уладзімір. Каласы пад сярпом тваім (2 CD)
8.99 р.

Караткевіч Уладзімір. Каласы пад сярпом тваім (2 CD)

Найвядомы, бадай, твор класіка беларускае літаратуры, дзякуючы якому да Беларушчыны прыйшлі і працягваюць прыходзіць пакаленні беларусаў. Сорак гадзінаў гучання, бліскучае выкананне майстра сцэнічнае мовы прафесара Андэя Каляды.

Короткевич Владимир. Дикая охота короля Стаха
14.99 р.

Короткевич Владимир. Дикая охота короля Стаха

Историко-детективная повесть рассказывает о разыгравшейся трагедии в одном из глухих уголков старой Беларуси, о заговоре мракобесов, жаждавших золота и власти, о смелых людях, вставших на их пути, о вероломстве и благородстве, о страшном роке осужденного на гибель благородного рода Яновских. Рода, который был спасен благодаря чести, мужеству и любви.

Караткевіч Уладзімер. Быў. Ёсьць. Буду
6.49 р.

Караткевіч Уладзімер. Быў. Ёсьць. Буду

Зборнік вершаў "Быў. Ёсьць. Буду" — апошняя, разьвітальная кніга Ўладзімера Караткевіча. Кніга-споведзь, кніга-прызнаньне ў любові да роднага краю, кніга-запавет веры і надзеі, дадзены нам, спадкаемцам. У аўдыёкнігу ўвайшлі таксама выбраныя вершы Ўладзімера Караткевіча розных гадоў.