Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook ці ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Караткевіч Уладзімір. Ладдзя Роспачы ды іншыя аповесці

Караткевіч Уладзімір. Ладдзя Роспачы ды іншыя аповесці
6.49 р.
Вага: 120 г
Памеры: 140x125 мм



На дыску змешчаныя чатыры аповесці класіка беларускае літаратуры Уладзіміра Караткевіча – "Ладдзя Роспачы", "Цыганскі кароль", "Сівая легенда" і "Чазенія", якія начытаў майстар маўлення і выкладчык сцэнічнае мовы прафесар Андрэй Каляда.

Аўдыёкніга ў фармаце mp3. Агульны час гучання: 16 гадзінаў 42 хвіліны. Чытае Андрэй Каляда. © & (p) BelTonMedia, 2012.

ЗМЕСТ

ЦЫГАНСКІ КАРОЛЬ
Час гучання: 3 гадзіны 21 хвіліна.

СІВАЯ ЛЕГЕНДА
Час гучання: 3 гадзіны 48 хвілінаў.

ЛАДДЗЯ РОСПАЧЫ
Час гучання: 2 гадзіны 22 хвіліны.

ЧАЗЕНІЯ
Час гучання: 6 гадзінаў 24 хвіліны.

Аздобіў выданне мастак Аляксей Кульбіцкі, які сярод іншага таксама аформіў іншую аўдыкнігу У. Караткевіча – Чорны замак Альшанскі. Дыск упакаваны ў кардонны digi-pack.

Караткевіч Уладзімір. Ладдзя Роспачы ды іншыя аповесці

...Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як ня робіць ніхто, і тады пераможаш. Нават калі ты слабы, як камар пасярод варожага мора. Таму што толькі дурні разважаюць заўсёды па правілах здаровага сэнсу. Таму што чалавек толькі тады чалавек, калі ён дзёрзка рве панылае наканаванне і плюе на "спрадвечны" закон.

Рэпартаж з прэзентацыі аўдыёкніг "Чорны замак Альшанскі" і "Ладдзя Роспачы ды іншыя аповесці" – на tut.by і на сайце Новая Эўропа, падрабязны фотарэпартаж – на сайце "Будзьма!".

Праслухаць фрагмент аўдыёкнігі – урывак з аповесці "Ладдзя Роспачы" – можна ніжэй.

Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.



Раім таксама паглядзець:
Караткевіч Уладзімір. Каласы пад сярпом тваім (2 CD)
8.99 р.

Караткевіч Уладзімір. Каласы пад сярпом тваім (2 CD)

Найвядомы, бадай, твор класіка беларускае літаратуры, дзякуючы якому да Беларушчыны прыйшлі і працягваюць прыходзіць пакаленні беларусаў. Сорак гадзінаў гучання, бліскучае выкананне майстра сцэнічнае мовы прафесара Андэя Каляды.

Караткевіч Уладзімір. Чазенія
4.99 р.

Караткевіч Уладзімір. Чазенія

У кнігу ўвайшлі аповесць "Чазенія", а таксама навэла "Кніганошы" і апавяданні "Барвяны шчыт", "Паром на бурнай рацэ", "Сіняя-сіняя..." ды іншыя творы, прасякнутыя любоўю да прыроды і гісторыі роднай Беларусі, у якіх апяваецца хараство і духоўная прыгажосць чалавека.

Караткевіч Уладзімір. Дзе мой край (паэтычна-музычны дыск)
6.49 р.

Караткевіч Уладзімір. Дзе мой край (паэтычна-музычны дыск, WZ-Orkiestra & Зьміцер Вайцюшкевіч)

Гэты дыск ёсць своеасаблівым прысвячэннем "рамантычнаму Рыцару чалавечнасці", падарункам яму да 80-годдзя ад сяброў і творцаў новага пакалення, хто і сёння чэрпае натхненне з твораў Уладзіміра Караткевіча.