![]() |
6.49 р.
Вага: 110 г
Памеры: 140x125 мм
|
3 аўдыёпастаноўкі на адным дыску / Агульны час 01:02:31. (p) ТЗ "Дзіўноты й памароцтвы", 2009.
Аня, Максімка і Сіпсік.
Аўдыёпастаноўка паводле казкі Энэ Раўда.
Максімка ня ведаў, што падараваць сваёй сястрычцы Анечцы на народзіны. Бабуля парадзіла яму самому сшыць ляльку з рознакаляровых абрэзкаў тканіны і ваты. Сьпярша лялька, зробленая ўласнымі рукамі, так не спадабалася Максімку, што ён назваў яе "Сіпсік нейкі!". Але лялька ня толькі вельмі спадабалася Анечцы, але і ажыла. А імя так і засталося – Сіпсік...
Неразумнае лісяня.
Аўтар: М. Троіцкая. Рэжысэр: С. Стэфановіч.
Выконваюць акторы: М. Захарэвіч, Р. Дамброўская, М. Громава, Э. Зайцава, А. Кашкер.
Дзятлава абнова.
Аўдыёпастаноўка паводле казкі Івана Бурсава.
Пераклад: Р. Барадулін.
Рэжысэр: А. Вавілаў. Кампазытар: Ул. Буднік.
Выконваюць акторы: Г. Макарава, В. Лебедзеў, А. Уладамірскі, А. Мароз, З. Паўлоўская, П. Дамброўская, Н. Качаткова, А. Кашпераў, О. Цішына.
Фрагмэнт аўдыёпастаноўкі "Аня, Максімка і Сіпсік" можна праслухаць ніжэй.
Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.
Камэнтары
любімы дыск
Дачка гатова слухаць гадзінамі гэты дыск з уключаным паўторам. 8-)