![]() |
0.78 р.
Вага: 70 г
Памеры: 150x100 мм
|
Камплект прысвечаны зімняму гораду. © Аляксей Кульбіцкі, 2010.
Мінск – унікальны горад, горад са сваёй эстэтыкай і сваім светаўспрыманнем. Ён розны кожную хвіліну і аднолькавы на працягу стагоддзяў. Зразумець гэты горад дадзена не кожнаму, як не кожны можа зразумець тонкую і глыбокую філасофію. Але адчуць яго, наблізіцца да моманту адкрыцця, можна праз дэталі – незаўважныя з першага погляду.
11 паштовак, прысвечаныя 11 мінскім імгненням, дапамагаюць убачыць іх. Гэтыя 11 імгненняў паказваюць горад, які мае свой адметны шарм і стыль.
Minsk is the unique city, with its own aesthetics and mentality. It is different every minute and is the same during the centuries. Not everyone is able to fully understand this city, as well as its deep philosophy. But it is possible to feel the spirit of the city, to get closer to the moment of revelation through details that are unseen at first sight.
11 postcards dedicated to 11 Minsk instants help to see them. These 11 instants reflect the city that is exclusively charming and stylish.
Набор складзены з 11 картак розных адценняў сіняга колеру. Кожная паштоўка абсалютна самастойная, таму кожную з іх можна дасылаць асобна.
На галоўным баку картак, побач са здымкам, ёсць месца, дзе кожны можа напісаць пажаданне сябру-адрасату, запісаць нумар упадабанае дзяўчыны або хлопца, ці проста занатаваць свае думкі.
Падрабязней пра камплект з "11 сініх паштовак пра Мінск" тут.
Камэнтары
Когда же? Когда они появятся?
Когда же? Когда они появятся? Я их так жду.....
Мару аб Сваім Менску =)
Мару аб Сваім Менску. Ці можна надрукаваць паштоўкі з тым горадам, у якім засталося покуль тое, на што адгукаецца мае сэрца?
Буду вельмі удзячная!
)
паштоўкі ПРЫГАЖЭННЫЯ!!! і не банальныя віды Менску. Маю камплект ад аўтара, астатнім - вельмі раю набываць!
дайте знать, когда появятся,
дайте знать, когда появятся, очень хочется!!