Фэйкбук "Канец словаў: home collection"

Фэйкбук "Канец словаў: home collection"
3.99 р.
Вага: 240 г
Памеры: 180x130 мм



"Канец словаў: home collection" – гэта 30 паштовак з выявамі сучасных беларускіх літаратараў у хатніх інтэр'ерах і аўтографамі мадэляў на адваротным баку. Мадэлі – літаратары Віталь Рыжкоў, Севярын Квяткоўскі, Андрэй Адамовіч, Юрась Барысевіч і Анатоль Івашчанка.

Адмысловую фотасэсію пісьменьнікаў зрабіў вядомы фотамастак Ігар Саўчанка.

Фэйкбук ''Канец словаў: home collection''


Літаратары без фоташопу: першы беларускі фэйкбук "Канец словаў: home collection"

Ігар Саўчанка, фатограф: "Я ўпершыню працаваў з аголенай мужчынскай натурай. Ці цікавяць мяне аголеныя мужчыны? Так, цікавяць – як голае дрэва, што стаіць у полі".

Максім Жбанкоў, суаўтар канцэпыі: "Мяне заўсёды цікавіла: як выглядаюць пісьменьнікі, калі іх ніхто не бачыць? Калі іх кніжкі маўчаць і новае слова яшчэ не адбілася на паперы. Чалавек, якога зьнянацку адсачылі ў хатніх умовах, няздольны схавацца за тэксьцікі ды гарнітурчыкі. Ён вымушаны прамаўляць сваім адзіным сродкам – целам. Гэты экстрым выбудоўвае якасна новую энэргетыку. Больш шчырую за літаратурныя панты".

Фэйкбук ''Канец словаў: home collection'' / Тыл паштоўкі з Анатолем Івашчанкам

"Канец словаў: home collection" – своеасаблівы працяг "вечнага" арт-календара "Канец словаў", што выйшаў ў чэрвені 2009 г. Першыя здымкі былі зроблены пад час працы над арт-календаром, але ўвайшлі ў яго ў фармаце бонусных паштовак.

"Канец словаў: home collection" замацоўвае закладзены ў папярэднім арт-календары прынцып узаемадзеяньня вэрбальнага і візуальнага, тэксту і выявы, літаратара і фатограграфа. Але, у адрозьненьні ад сваго пярэста-глямурнага папрэдніка, кніга паштовак зробленая ў прынцыпова мінімалістычным стылі: чорна-белая эстэтыка, дакумэнтальная натуральнасьць целаў і іх частак, паўсядзённасьць як дэкарацыя. І (амаль) ніякіх словаў.

Фэйкбук ''Канец словаў: home collection'' / Паштоўка зь Віталём Рыжковым
Фэйкбук ''Канец словаў: home collection'' / Тыл паштоўкі зь Віталём Рыжковым

Поле сэнсаў канцэпту "Канец словаў" можна разумець па-рознаму: як вычарпанасьць творчага акту, пэрспэктыву новага тэксту, новае вымярэньне цялеснасьці (з гендэрным аспэктам ці безь яго), невэрбальнае выказваньне літаратара, візуальную прамову фатографа ці разьняволеную гульню сэнсаў з нагоды целаў і тэкстаў.

Дар'я Сітнікава, суаўтарка канцэпцыі: "Мы называем "Хатнюю калекцыю" словам фэйкбук – як бы кніга. Бо гэтая кніга не зусім кніга – словы сапраўды скончыліся. Літаратары не зусім літарары – яны тут мадэлі, у якіх замест дасканалых тэкстаў ёсьць адно недасканаласьць целаў. Фатограф не зусім фатограф – бо піша свае словы празьмерна няголенай аголенасьцю і бязьдзейнымі мужчынскімі цягліцамі. Гэта не літаратары ў чарговы раз распрануліся. Гэта ідэя "канца словаў", падаецца, знайшла сваё аптымальнае ўвасабленьне".

Падрабязьней пра фэйкбук "Канец словаў" тут і тут.


Раім таксама паглядзець:
pARTisan. №10. 2009 / Каляндар "Канец словаў"
2.49 р.

pARTisan. №10. 2009 / Каляндар "Канец словаў"

Альманах сучаснае беларускае культуры.
Фармат: А3. Колькасьць старонак: 62. Спружына, рыгель.
Таксама вядомы як "каляндар з аголенымі літаратарамі".

Нявечны каляндар / Ephemeral Calendar
9.49 р.

Нявечны каляндар / Ephemeral Calendar

Надзвычай стылёвы каляндар, зроблены "выцінанкай". Ідэя – усё паўтараецца, усё адбываецца паралельна і адначасна ў мінулым і ў будучым. Паўтараюцца таксама ілюстрацыі выразак на адным і на другім баку календара, якія зачыняюцца па прынцыпе аканіц.

Каляндар "Шчыры рок-н-рол"
2.99 р.

Каляндар "Шчыры рок-н-рол"

Каляндар бестэрміновы.
Фармат: А3. Колькасьць старонак: 16. Спружына, рыгель.
© ТА "Осмас", 2010.

Камэнтары

Фэйкбук "Канец словаў:

Хорошая обложка и ужжжас внутри... Какая-то сплошная пошлость. Писающий поэт - это конечно высоко духовно... Наверное, по ассоциации с писающим мальчиком. Из 30 открыток стОящими можно назвать штуки 3. Мне очень жаль, если именно так и выглядит современное белорусское искусство.
Жаль потраченных денег.