Глобус Беларусі / Глобус Беларуси

Глобус Беларусі / Глобус Беларуси
29'900 р.
Вага: 100 г
Памеры: 140x125 мм

У фармаце DVD. Самы поўны ілюстраваны збор помнікаў беларускай архітэктуры: каля 10000 аб'ектаў, больш за 35000 фота. © Андрэй Дыбоўскі, 2010.

Дадзены дыск:
– дазваляе праглядаць "Глобус Беларусі" без падлучэння да інтэрнэту;
– вольны ад рэкламы;
– хутка падае на экран старонкі з вялікаю колькасцю фотаздымкаў;
– утрымлівае самую апошнюю версію праекта (больш як 1,5 Гб, у тым ліку больш за 1 Гб фатаграфій).

Данный диск:
– позволяет просматривать "Глобус Беларуси", не подключаясь к интернету;
– свободен от рекламы;
– быстро выводит на экран страницы с большим количеством фотоснимков;
– содержит самую последнюю версию проекта (более 1,5 Гб, в т. ч. более 1 Гб фотографий).

"Глобус Беларусі" – гэта не проста самы поўны ілюстраваны збор беларускай архітэктуры, але і належным чынам упарадкаваны:

ПАВОДЛЕ ТЫПАЎ ПОМНІКАЎ:
– абарончыя (замкі, крэпасці, вежы)
– храмы (каталіцкія, праваслаўныя, іудзейскія, татарскія, пратэстанцкія)
– палацы і сядзібы
– манастыры розных ордэнаў (базыльянаў, бернардынцаў, брыгітак, езуітаў, кармелітаў, піяраў, францысканцаў)
А ТАКСАМА: млыны, брамы, званіцы, ратушы, гандлёвыя рады, масты, аптэкі, банкі, чыгуначныя вакзалы, паштовыя станцыі, бровары, гатэлі.

ПАВОДЛЕ АРХІТЭКТУРНЫХ СТЫЛЯЎ:
– раманскі, готыка, рэнесанс, барока, ракако, класіцызм, мадэрн, канструктывізм

ПАВОДЛЕ АДМІНІСТРАЦЫЙНАГА ДЗЯЛЕННЯ:
– усе аб'екты дакладна раскладзеныя па АБЛАСЦЯХ і РАЁНАХ

ПАВОДЛЕ ДАТЫ ПАБУДОВЫ:
– аб'екты да 1499 года (24 аб'екты)
– аб'екты да 1500 – 1599 гг. (34 аб'екты)
– аб'екты да 1600 – 1699 гг. (101 аб'ект)
– пазнейшыя аб'екты

ПАВОДЛЕ СУБ'ЕКТЫЎНАГА РЭЙТЫНГУ:
ТОП-20 і ТОП- 100 (на думку стваральніка). Тут мусіць пабываць кожны беларус і абазнаны турыст!

ТОЛЬКІ ЛІЧБЫ:
> 120 000 кіламетраў праехаў па Беларусі Андрэй Дыбоўскі
> 300 паездак спатрэбілася на гэта
> 300 000 фотаздымкаў зроблена за гэты час
1000 чалавек у сярэднім штодня наведваюць сайт "Глобус Беларусі"

Стваральнік праекту Андрэй Дыбоўскі – мінчанін, нарадзіўся у 1972 годзе. Паводле адукацыі – праграміст. Сайт "Глобус Беларусі" пачаў працаваць у кастрычніку 2002 года. Мэту праекта сам Андрэй акрэслівае так: "Праілюстраваць сучасны стан УСІХ абарончых, культавых і сядзібных пабудоваў, якія з'явіліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі да 1917 года". На сённяшні дзень гэта удалося на 98%. "Глобус Беларусі" з'яўляецца САМЫМ поўным у свеце ІЛЮСТРАВАНЫМ зборам беларускай архітэктуры.

Глобус Беларусі / Глобус Беларуси

"Семь пет назад минчанин Андреи Дыбовский загорелся идеей сфотографировать все архитектурные достопримечательности нашей страны. Задумка вылилась в сотни поездок и 300 тысяч фотографий. Все это превратилось в сайт "Глобус Беларуси" www.globus.tut.by..." ("Комсомольская правда" в Белоруссии")

"Адкуль мы ведаем, якой была беларуская архітэктура ў XIX стагоддзі? З малюнкаў Напалеона Орды, які выявіў на паперы дзесяткі нашых палацаў і храмаў. Праз сто гадоў уяўленне пра абрысы беларускай спадчыны нашыя нашчадкі атрымаюць з фотаздымкаў Андрэя Дыбоўскага..." ("Звязда")


Раім таксама паглядзець:
14'400 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Архітэктура Беларусі. У 4 т. Т. 4, кн. 1.

Нарысы эвалюцыі ва ўсходнеславянскім і еўрапейскім кантэксце. У 4 т. Т. 4, кн. 1. Беларускае народнае дойлідства / А. І. Лакотка; навук. рэд. А. І. Лакотка. – Мінск: Беларуская навука, 2008. – 495 с.: іл. Цв. вокл. + супервокл.

Штыхаў Георгій. Археолагі дапаўняюць летапісцаў
15'900 р.
0

Штыхаў Георгій. Археолагі дапаўняюць летапісцаў

Аўтар у папулярнай форме знаёміць чытача са шматлікімі археалагічнымі раскопкамі на тэрыторыі Беларусі, а таксама з багатымі падзеямі старажытнай і сярэднявечнай гісторыі.

11 сініх паштовак пра Мінск / 11 blue post cards about Minsk
7'800 р.

11 сініх паштовак пра Мінск / 11 blue post cards about Minsk

Камплект прысвечаны зімняму гораду. Гэтыя 11 імгненняў паказваюць горад, які мае свой адметны шарм і стыль.