Каляндар "Не маўчы па-беларуску" на 2016 год

Каляндар "Не маўчы па-беларуску" на 2016 год
5.99 р.
Вага: 270 г
Памеры: 220x300 мм



Насценны каляндар “Не маўчы па-беларуску!” — ні дня без новага беларускага слова ў 2016 годзе!

Кожны месяц прысвечаны пэўнай тэме, больш за тое, распрацоўшчыкі парупіліся, каб гэтай тэме адпавядалі і адметныя беларускія прымаўкі на кожнай старонцы календара. Ежа, вопратка, кветкі, жывёлы, вандроўкі і адпачынак – каляндар узбагаціць ваш слоўнікавы запас амаль ва ўсіх сферах жыцця!

Кампанія “Будзьма беларусамі!” прэзентуе новы каляндар на 2016 год. Ні дня без новага беларускага слова ў 2016 годзе дзякуючы насценнаму календару “Не маўчы па-беларуску!”. Аўтары ідэі — Анатоль Лазар, Дар’я Мандзік і кампанія «Будзьма!».

Новы год з пазнавальным календаром ад “Будзьма!” – гэта 366 беларускіх словазлучэнняў у вясёлых малюнках мастачкі Дар’і Мандзік, аўтаркі ідэі праекта “Не маўчы па-беларуску!”. Дызайнерскае афармленне, як і саму ідэю календара, прапанаваў Анатоль Лазар (студыя “Адліга”).

Кожны месяц прысвечаны пэўнай тэме, больш за тое, распрацоўшчыкі парупіліся, каб гэтай тэме адпавядалі і адметныя беларускія прымаўкі на кожнай старонцы календара. Ежа, вопратка, кветкі, жывёлы, вандроўкі і адпачынак – каляндар узбагаціць ваш слоўнікавы запас амаль ва ўсіх сферах жыцця!

Каляндар

“Гэты год адзначыўся ўсплёскам цікаўнасці беларусаў да сваёй мовы! Гэта, як і поспех паштовак з серыі “Не маўчы па-беларуску!”, натхніла нас на стварэнне календара, – кажа Алена Макоўская, каардынатарка кампаніі “Будзьма беларусамі!”. – Праект з паштоўкамі быў прыязна прыняты як публікай, так і прафесійнай супольнасцю на фестывалі AD.NAK!.Натуральна, што нашай камандзе бачыўся працяг, і ідэя з календаром нам вельмі спадабалася.

Мы проста ўявілі, як файна будзе, калі чалавек, што цікавіцца роднай мовай, будзе вучыць кожны дзень новае слова ці словазлучэнне. Перад намі стаяла задача стварыць не толькі прыгожы і пазітыўны прадукт, але і прадэманстраваць адметныя, смачныя словы, якія найцікавей ілюструюць беларускую мову.

А паколькі ўкладальнікі календара – людзі творчыя, то не абышлося, безумоўна, без гарачых дыскусій. І тут вельмі дарэчы былі і філалагічныя веды каардынатаркі кампаніі Ніны Шыдлоўскай, і дапамога эксперта – Уладзіміра Лянкевіча”.

Каляндар

 

Каляндар

Не маўчым па-беларуску разам у 2016 годзе!


Раім таксама паглядзець:
Кубак са сподкам "ВЫШЫВАНКА"
22.99 р.

Кубак са сподкам "ВЫШЫВАНКА"

Кубак керамічны сувэнірны. Прызначаны для ўжываньня пітва, а таксама для выкарыстаньня ў дэкаратыўных мэтах. Ёмістасьць 160 мілілітраў.
Колер: белы. Друк: дэколь.

Шалік "Беларускі арнамэнт"
19.99 р.

Шалік "Беларускі арнамэнт"

Матэрыял: акрыл 100%.
Колер: чырвоны.
Памеры: 16х140 см.

Дэкаратыўны кубак. Беларусь калядная / Christmas Belarus
13.99 р.

Дэкаратыўны кубак. Беларусь калядная / Christmas Belarus

Кубак парцалянавы сувэнірны. Прызначаны для ўжываньня пітва, а таксама для выкарыстаньня ў дэкаратыўных мэтах. Ёмістасьць 310 мілілітраў.
Вытворца: ТАА "Каляровы Парасон".

Арлоў Уладзімір, Герасімовіч Зьміцер. Краіна Беларусь
49.99 р.

Арлоў Уладзімір, Герасімовіч Зьміцер. Краіна Беларусь

Займальная і даступная для чытача любога ўзросту, гэтая кніга ўводзіць у свет нашай мінуўшчыны. На яе старонках вы сустрэнецеся з выдатнымі гістарычнымі асобамі, даведаецеся пра жыццё і побыт, вайсковыя перамогі і культурныя дасягненні беларусаў у розныя эпохі.

Паштоўка. З Новым годам! (снегавікі-музыкі)
1.49 р.

Паштоўка. З Новым годам! (снегавікі-музыкі)

Пажаданне: З Новым годам! / Новы год iдзе да нас – / Дружна сустракаем! / Шчасця, радасцi, здароўя / Шчыра ўсім жадаем!
© ІП Шык Р. М.
Аўтарка віншаванкі: Ніна Юркевіч.

Камэнтары

Каляндар "Не маўчы па-беларуску" на 2016 год

Толькі вокладку ад 2015 года абнавілі. Змест той жа самы застаўся. Як вынік-не купілі, шукаем нешта іншае (((

Абсолютна згодны. Можна было

Абсолютна згодны. Можна было б іншую лексіку ўзяць... :(((