![]() |
2.99 р.
Вага: 520 г
Памеры: 290x430 мм
|
Каляндар бестэрміновы.
Фармат: А3. Колькасьць старонак: 16. Спружына, рыгель.
© ТА "Осмас", 2010.
Каляндар "Шчыры рок-н-рол"
Праект "Шчыры рок-н-рол" прыдуманы Ўладам Някрасавым і ажыцьцяўляецца сіламі творчага аб’яднаньня "Осмас". Яго галоўная ідэя – паказаць людзей, што робяць беларускі рок-н-рол такімі, якімі іх бачаць сваякі і сябры. Замест прыхарошаных, глямурных вобразаў, праўленных "фоташопам", тут – сапраўдныя, як бы закулісныя, несцэнічныя. На абліччах – смутак і радасьць, расчараваньні й надзеі, груз і досьвед пражытых гадоў. Ніякага пазёрства і пастановак. Вы зазірняце ім у душу. Фотапартрэты высокае рэзалюцыі дазволяць Вам, пры жаданьні, пералічыць усе валаскі на няголеных падбародзьдзях і зморшчынкі ўкруг вачэй. Дзякуючы пэўнаму гратэску ў вобразах, мы здолелі падкрэсьліць некаторыя дробныя, але важныя дэталі, няўлоўныя ў жыцьці. Акцэнт факусоўкі на вочы даў магчымасьць убачыць мікраміміку твару і ўлавіць ягоны настрой.
Усе твары праекту зьвязаныя зь дзейнасьцю творчага аб’яднаньня "Осмас". Безумоўна, яны не адзіныя, хто робіць рок у Беларусі. Але яны напэўна ўваходзяць у кагорту найлепшых. Мы шчыра ўважаем, што гэтыя артысты ўжо ўпісаныя ў культурную гісторыю нашае краіны.
Павал Юрцэвіч
Пэрсаналіі:
Студзень – Вольга Самусік – сьпявачка, рок-князёўна 2007 г. Народзіны – 07.01
Люты – Зьміцер Дольнік – лідэр гурту "The UNB". Народзіны – 22.02
Сакавік – Руся – лідэр гуртоў "Indiga", "Akana", рок-князёўна 2005 г. Народзіны – 15.03
Красавік – Алег Хаменка – лідэр гурту "Палац". Народзіны – 04.04
Травень – Аляксандар Кульлінковіч – лідэр гурту "Neuro Dubel", рок-кароль 1998 г., 2007 г. Народзіны – 18.05
Чэрвень – Бенька – лідэр гурту "Серебряная Свадьба". Народзіны – 20.06
Ліпень – Зьміцер Вайцюшкевіч – лідэр гурту "WZ-Orkiestra". Народзіны – 20.07
Жнівень – Тамара Лісіцкая – сьпявачка. Народзіны – 02.01
Верасень – Макс Івашын – Piano Man. Народзіны – 25.11
Кастрычнік – Зоя Каральчук – лідэр гурту "ZM99". Народзіны – 21.10
Лістапад – Міхей Насарогаў – гурт "Rocker Jocker". Народзіны – 01.11
Сьнежань – Юлія Глушыцкая – віялянчэль усяе Беларусі, гурт "Дзеці Дзяцей". Народзіны – 29.12
ТА "Осмас" Павал Юрцэвіч, Ігар "Гарык" Плевін, Улад Някрасаў, Андрэй Акатаў.