![]() |
3.99 р.
Вага: 130 г
Памеры: 110x150 мм
|
Перавыданне папулярнага камплекта паштовак, у якім стала на 2 паштоўкі болей!
Гэта не толькі прыгожыя паштовыя карткі, але і добры памочнік для ўсіх, хто цікавіцца беларускай мовай. А таксама хоча размаўляць па-беларуску не толькі пра высокія сферы, але і на побытавыя тэмы!
Ідэя праекту "Не маўчы па-беларуску!" належыць маладой таленавітай мастачцы Дар'і Мандзік, а кансультантам па мове стаў аўтар актуальнай мовазнаўчай рубрыкі на сайце кампаніі Улад Лянкевіч. Набор паштовак кампаніі "Будзьма беларусамі!" адрасаваны і тым, хто толькі пачынае размаўляць па-беларуску, і тым, хто даўно карыстаецца мовай.