![]() |
2.99 р.
Вага: 50 г
Памеры: 190x130 мм
|
24.02.2010 – Рыгору Барадуліну 75! © Рыгор Барадулін – вершы; © Глеб Лабадзенка, Сяргей Шапран – фота; © Аляксей Кульбіцкі – дызайн, 2010.
Камплект складаецца зь пяці паштовак, на адваротным баку якіх зьмешчаныя вершы народнага паэта Беларусі: "Жыві!", "Ашуканка", "Ярмо", "Маленьне за Беларусь" і "Спартанцы зьбіраліся на вайну...".
Рыгор Барадулін нарадзіўся 24 лютага 1935 году на хутары Верасоўка ва Ўшацкім раёне (хоць некаторыя крыніцы некарэктна ўказваюць на вёску Гарадок) у сям'і Івана й Куліны Барадуліных. Навучаўся ва Ўшацкай сярэдняй школе (скончыў у 1954), затым на філялягічным факультэце БДУ ў Менску (закончыў у 1959). Працаваў рэдактарам у розных пэрыядычных выданьнях (сярод іх – газэта "Советская Белоруссия", часопісы "Бярозка", "Полымя"), а таксама ў выдавецтвах "Беларусь" і "Мастацкая літаратура". Барадулін – дзейны сябра СБП ды Беларускага ПЭН-цэнтру (з 1990 да 1999 – ягоны прэзыдэнт), сябра Партыі БНФ. З 1995 да 1997 году быў сябрам кіраўніцтва Беларускага Фонду Сораса.
Рыгор Барадулін – апошні беларус, якому надалі званьне Народнага паэта (1992). Таксама быў уганараваны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Янкі Купалы (1976) за зборнік вершаў "Рум" і пераклады з Гарсіі Лёркі, Ордэнам Дружбы народаў, Ордэнам Знак Пашаны, латыскім Ордэнам Трох Зорак (1995) і мэдалём Францыска Скарыны. Барадулін ёсьць таксама Ганаровым доктарам БДУ й ганаровым грамадзянінам Ушацкага раёну.
Падрабязьней пра дзядзьку Рыгора тут.