![]() |
6.99 р.
Вага: 490 г
Памеры: 0x0 мм
|
Кубак са шкла сувэнірны са знакам "ДЗЕД i БАБА". Прызначаны для ўжываньня пітва, а таксама для выкарыстаньня ў дэкаратыўных мэтах. Ёмістасьць 340 мілілітраў.
Вельмі адметныя, уласнабеларускія сувэнірныя вырабы, якія яскрава падкрэсьляць вашую нацыянальную прыналежнасьць. Выдатны падарунак замежнаму сябру, ці проста файная рэч, каб карыстацца самому! :)
"ДЗЕД i БАБА" - два асноўных знака беларускай народнай сымболікі, якія паходзяць з дахрысціянскіх часоў.
"ДЗЕД і БАБА" - знакі продкаў, мужчыны i жанчыны, нябеснага i зямнога. "ДЗЕД i БАБА" - своеасаблівы беларускі ЭГРЭГАР, тоесны ўсходняму ІНЬ-ЯНЬ. Форма аднаго знака вызначае форму другога, i пераплеценыя ланцужкі могуць доўжыцца да бясконцасьці, пазначаючы сабой увесь СУСЬВЕТ.
У графіцы нашых знакаў можна ўбачыць падабенства са скандынаўскімі рунамі: ДЗЕД складзены з чатырох рунаў ФЕОХ, што азначае рухомую маёмасьць "хатняя жывёла, актыўнасьць, мужчына". БАБА адпавядае руне ОДАЛ, што азначае нерухомую маёмасьць "зямля, кансерватыўнасьць, жанчына".
Знакі "ДЗЕД i БАБА" вышываліся i ткаліся на ручніках для чырвонага кута хаты i на вясельле, несьлі магічную функцыю забесьпячэньня дома i сям'i, апеку продкаў у ладзе i прыбытку.