![]() |
5.99 р.
Вага: 110 г
Памеры: 140x125 мм
|
Выпуск 1. Леанарда да Вінчы, Рафаэль, Мікеланджэла, Тыцыян, Караваджа, Энгр Жан Дамінік, Шышкін Іван, Рушчыц Фердынанд, Драздовіч Язэп, Кудрэвіч Уладзімір, Бялыніцкі-Біруля Вітольд, Ахрэмчык Іван, Глебаў Аляксей, Азгур Заір, Заспіцкі Андрэй, Ліўшыц Хаім, Стальмашонак Уладзімір, Савіцкі Міхаіл, Вашчанка Гаўрыіл, Кашкурэвіч Арлен, Шчамялёў Леанід, Янушкевіч Фелікс, Альшэўскі Віктар, Батальёнак Ягор, Купава Мікола, Сулкоўскі Уладзімір. Выяўленчае электроннае выданне ў фармаце Data-CD. © ВРУП "Мастацкая літаратура", 2008. – (Бібліятэка школьніка).
Перад вамі ўнікальнае выяўленчае электроннае выданне, якое падрыхтавана ў адпаведнасці з праграмай па беларускай літаратуры для агульнаадукацыйных і спецыялізаваных школ і можа быць рэкамендавана выкладчыкам і студэнтам ВНУ, настаўнікам, школьнікам, а таксама аматарам выяўленчага мастацтва.
На дыску размешчаныя 97 рэпрадукцыяў карцін сусветна вядомых замежных (Леанарда да Вінчы, Мікеланджэла, Рафаэль, Ж. Д. Энгр ды інш.) і беларускіх мастакоў (Ф. Рушчыц, Я. Драздовіч, В. Бялыніцкі-Біруля ды інш.), карцін сучасных беларускіх мастакоў (М. Савіцкі, У. Сулкоўскі), ілюстрацыі да твораў беларускіх пісьменнікаў, скульптурныя партрэты дзеячаў беларускай культуры. Кожны твор пададзены з мастацтвазнаўчымі каментарыямі і метадычнымі рэкамендацыямі. Матэрыялы могуць быць выкарыстаны для прагляду на мультымедыйных сістэмах на прэзентацыях урокаў, у камп'ютэрных класах і пры неабходнасці раздрукаваны на паперы.
ЗМЕСТ
1. Леанарда да Вінчы. "Джаконда"
2. Рафаэль. "Сіксцінская мадонна"
3. Мікеланджэла. "Сіксцінская капэла" (фрагменты, "Стварэнне Адама", "Страшны суд")
4. Тыцыян. "Венера і Адоніс"
5. Караваджа. "Укрыжаванне св. Пятра"
6. Энгр Ж. Д. "Эдып і Сфінкс"
7. Шышкін І. "Балота. Палессе"
8. Рушчыц Ф. "Каля касцёла"
9. Драздовіч Я. "Друкарня Францыска Скарыны ў Вільні", "Францыск Скарына (1941)", "Францыск Скарына (1927)", "Краявід з цягніком", "Фантастычны краявід", "Космас", "Князь Усяслаў Чарадзей пад Гародняй", "Пярсцёнак князя Усяслава Чарадзея", 3 серыі карцін "Жыццё на Сатурне", "Жыццё на Месяцы", "Жыццё на Марсе"
10. Кудрэвіч У. "Вясновая раніца"
11. Бялыніцкі-Біруля В. "Зноў зацвіла вясна", "Лотаць зацвіла", "Блакітная капліца" ("Зімовы сон")
12. Ахрэмчык І. "Партрэт Пятра Глебкі"
13. Глебаў А. "Янка Купала", помнік "Францыск Скарына"
14. Азгур 3. "Францішак Багушэвіч"
15. Заспіцкі А. "Адам Міцкевіч"
16. Ліўшыц X. "Янка Купала і Кузьма Чорны ў Пячышчах у 1942 годзе"
17. Стальмашонак У. "Партрэт Якуба Коласа"
18. Савіцкі М. "Партызанская мадонна", "Партызаны", "Поле", серыі карцін "Лічбы на сэрцы", "Чорная быль"
19. Вашчанка Г. "Маё Палессе", "Матчыны крылы", "Мір маёй зямлі"
20. Кашкурэвіч А. Ілюстрацыі да паэмы М. Гусоўскага "Песня пра зубра"
21. Шчамялёў Л. "Кастусь Каліноўскі"
22. Янушкевіч Ф. "Урокі Грунвальда"
23. Альшэўскі В. "Праросткі паўстання"
24. Батальёнак Я. "Далягляды"
25. Купава М. "Цётка"
26. Сулкоўскі У. "Бервянец. Восень", серыя палотнаў "Радзіма Якуба Коласа"
Каментарыі Уладзіміра Сулкоўскага і Валерыі Куставай
Метадычныя матэрыялы Валянціны Салаўёвай (Юбко)
Мастак Алесь Фаменка
Мінімальныя сістэмныя патрабаванні: працэсар 300 МГц, свабоднае месца на HDD 16 Mb, відэакарта 2 Mb, CD-ROM, Windows XP, інтэрнэт-браўзэр.
+ дыск зьмяшчае партатыўны браўзэр Firefox, пры дапамозе якога праглядаецца зьмесьціва выданьня