Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook ці ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Мыла ручнога вырабу Karali. "Цуд на Каляды" (у папяровай абгортцы)

Мыла ручнога вырабу Karali. "Цуд на Каляды" (у папяровай абгортцы)
7.99 р.
Вага: 130 г
Памеры: 70x70 мм



Шляхетнае мыла ручнога вырабу / Luxury Handmade Soap "Cud na Kaliady". Цёплы святочны водар.

Актыўныя інгрэдыенты: масла манга, масла какавы, аліўкавы алей. Намінальная маса кавалку мыла – 80 грамаў. Дыямэтар кавалку – 7 сантымэтраў.

Склад: вада*, пальмаядравы алей*, пальмавы алей*, рыцынавы алей*, аліўкавы алей*, гідравокіс натрыю, кукурузны алей*, масла манга*, масла какавы*, цынамон*, парфумаваная кампазіцыя.
* Натуральны інгрэдыент, без хімічных складнікаў і дадаткаў.


ЦУД НА КАЛЯДЫ

Цёплы святочны водар.
Каляды – чароўнае свята, поўнае вобразаў, мараў, чаканняў. З самага дзяцінства мы ведаем: жаданне, загаданае пад каляднай зоркай, абавязкова збудзецца!

Для дзяцей і дарослых, што помняць пра цуд.

Цуд на Каляды

Фiлязофiя KARALI

Каралі – каштоўная нізка, надзяваная на шыю. Гэтая аздоба – адна з найбольш старажытных: у далёкім Марока знойдзеныя каралі з ракавінак, якім 82 тысячы год! Улюбёная цацка для дзяцей, адметнае ўпрыгожаньне, таямнічы абярэг, пацеры для тых, хто шукае сэнс і раўнавагу…

Твае KARALI толькі для цябе!

Сучасны чалавек карыстаецца мылам ад 3 да 7 разоў на дзень – агулам гэта складае ад 3 да 15 хвілінаў штодня. З мылам KARALI мыцьцё стане для вас радасным рытуалам. Пражывіце гэтыя хвіліны ў гармоніі – дзякуючы мылу KARALI!

Мыла KARALI – радасьць дотыку, паху, выгляду.

Маючы жаданьне стварыць бездакорнае мыла, вытворцы распрацавалі адмысловы брэнд і сваю беларускую гісторыю для кожнага гатунку мыла. Кожны гатунак мыла KARALI мае эксклюзіўны склад, адметны пах i колер, а таксама дасканалы выгляд і адметную запакоўку. Вытворцы рупліва падбіралі склад і водар мыла, натхнёна гуляліся зь ягонаю формаю і колерам – каб нарэшце вы атрымалі прадукт, у які закахаецеся назаўжды. У выніку мыла KARALI – сапраўдная каштоўнасьць, аздоба найлепшага ваннага пакою, шляхетны падарунак для дарагога чалавека.

Цуд на Каляды

Мыла KARALI – натуральны прадукт, зроблены рукамі.

Мыла KARALI ствараюць рукамі, невялікімі партыямі і толькі зь якасных інгрэдыентаў. Вырабляюць мыла толькі з натуральных расьлінных маслаў і алеяў. Ніякіх нафтахімічных і жывёльных тлушчоў, ніякіх кансэрвантаў, лаўрыл- і лаўрэтсульфатаў, сульфанатаў ды іншых сынтэтычных дэтэргентаў. Выключна расьлінныя інгрэдыенты, якія робяць мыла KARALI карысным для вашае скуры. Пасьля першага ж выкарыстаньня вы адчуеце надзвычайную мяккасьць і лагоднасьць скуры, нібыта пасьля карыстаньня крэмам.

 


Раім таксама паглядзець:
Мыла ручнога вырабу Karali. "Папараць" (у папяровай абгортцы)
7.99 р.

Мыла ручнога вырабу Karali. "Папараць" (у папяровай абгортцы)

Шляхетнае мыла ручнога вырабу / Luxury Handmade Soap "Paparać". Сьвежы празрысты водар для рашучых і свабодных.

Мыла ручнога вырабу Karali. "Віленскае барока"
11.99 р.

Мыла ручнога вырабу Karali. "Віленскае барока"

Шляхетнае мыла ручнога вырабу / Luxury Handmade Soap "Vilenskaje Baroka". Чысты шляхетны водар для сапраўдных знаўцаў высокага хараства.

Мыла ручнога вырабу Karali. "Чырвоныя парэчкі" (у папяровай абгортцы)
7.99 р.

Мыла ручнога вырабу Karali. "Чырвоныя парэчкі" (у папяровай абгортцы)

Шляхетнае мыла ручнога вырабу / Luxury Handmade Soap "Čyrvonyja Parečki". Яркі ягадны водар для аматараў прыроднай мастацкасьці.