![]() |
7.99 р.
Вага: 120 г
Памеры: 80x110 мм
|
Шляхетнае мыла ручнога вырабу / Luxury Handmade Soap "Čyrvonyja Parečki". Яркі ягадны водар для аматараў прыроднай мастацкасьці.
Актыўныя інгрэдыенты: алей міндаля, масла какавы, аліўкавы алей. Намінальная маса кавалку мыла – 80 грамаў. Дыямэтар кавалку – 7 сантымэтраў.
Склад: рыцынавы алей*, вада*, пальмавы алей*, пальмаядравы алей*, аліўкавы алей*, гідравокіс натрыю, какосавы алей*, алей міндаля*, масла какавы*, парфумаваная кампазыцыя, мінэральны пігмэнт*.
* Натуральны інгрэдыент, без хімічных складнікаў і дадаткаў.
ЧЫРВОНЫЯ ПАРЭЧКІ
Чырвоныя парэчкі прыйшлі да нас з краінаў Заходняе Эўропы і трывала замацаваліся ў мясцовай традыцыі. Гронкі бліскучых ягад, аздобленыя пышным лісьцём, натуральна пачуваюцца ў шляхецкім садзе і на беразе лясное рачулкі, пры каралеўскім стале і на карціне славутага мастака, у салодкім дэсэрце і духмяным напоі...
Фiлязофiя KARALI
Каралі – каштоўная нізка, надзяваная на шыю. Гэтая аздоба – адна з найбольш старажытных: у далёкім Марока знойдзеныя каралі з ракавінак, якім 82 тысячы год! Улюбёная цацка для дзяцей, адметнае ўпрыгожаньне, таямнічы абярэг, пацеры для тых, хто шукае сэнс і раўнавагу…
Твае KARALI толькі для цябе!
Сучасны чалавек карыстаецца мылам ад 3 да 7 разоў на дзень – агулам гэта складае ад 3 да 15 хвілінаў штодня. З мылам KARALI мыцьцё стане для вас радасным рытуалам. Пражывіце гэтыя хвіліны ў гармоніі – дзякуючы мылу KARALI!
Мыла KARALI – радасьць дотыку, паху, выгляду.
Маючы жаданьне стварыць бездакорнае мыла, вытворцы распрацавалі адмысловы брэнд і сваю беларускую гісторыю для кожнага гатунку мыла. Кожны гатунак мыла KARALI мае эксклюзіўны склад, адметны пах i колер, а таксама дасканалы выгляд і адметную запакоўку. Вытворцы рупліва падбіралі склад і водар мыла, натхнёна гуляліся зь ягонаю формаю і колерам – каб нарэшце вы атрымалі прадукт, у які закахаецеся назаўжды. У выніку мыла KARALI – сапраўдная каштоўнасьць, аздоба найлепшага ваннага пакою, шляхетны падарунак для дарагога чалавека.
Мыла KARALI – натуральны прадукт, зроблены рукамі.
Мыла KARALI ствараюць рукамі, невялікімі партыямі і толькі зь якасных інгрэдыентаў. Вырабляюць мыла толькі з натуральных расьлінных маслаў і алеяў. Ніякіх нафтахімічных і жывёльных тлушчоў, ніякіх кансэрвантаў, лаўрыл- і лаўрэтсульфатаў, сульфанатаў ды іншых сынтэтычных дэтэргентаў. Выключна расьлінныя інгрэдыенты, якія робяць мыла KARALI карысным для вашае скуры. Пасьля першага ж выкарыстаньня вы адчуеце надзвычайную мяккасьць і лагоднасьць скуры, нібыта пасьля карыстаньня крэмам.
Мыла KARALI – цалкам беларускі брэнд, прыдуманы і створаны беларусамі.
Шляхетнае мыла ручнога вырабу – гэта прадукт, якім вы будзеце ганарыцца. Цяпер на пытаньне: "А што ў Беларусі ёсьць якаснага і свайго?" – можна даць упэўнены адказ: мыла KARALI. Кожны гатунак мыла KARALI мае адметную назву і ўласную гісторыю, прысьвечаную адметнай зьяве беларускае культуры. Мыла KARALI – прадукт з сэнсам, які шмат скажа пра асобу, што ім карыстаецца.