Мыла ручнога вырабу Karali. "Пахне Чабор"

Мыла ручнога вырабу Karali. "Пахне Чабор"
11.99 р.
Вага: 150 г
Памеры: 80x80 мм



Мыла, якое Вы набылі, зроблена рукамі з натуральных маслаў і алеяў, падораных прыродай. У яго складзе няма штучных, нафтахімічных і жывёльных тлушчоў, няма кансервантаў, лаўрыл- і лаўрэтсульфатаў, сульфанатаў ды іншых сінтэтычных дэтэргентаў. Кожны наш рэцэпт – унікальная прапорцыя выключна раслінных маслаў і алеяў з разнастайнай палітрай карыснага ўплыву на скуру.

Склад: вада*, касторавы алей*, пальмавы алей*, какосавы алей*, аліўкавы алей*, кукурузны алей*, гідравокіс натрыю, масла шы*, алей міндаля*, масла вінаграднай косткі*, парфумаваная кампазіцыя, мінеральны пігмент*
* Натуральны інгрыдыент, без хімічных складнікаў і дадаткаў


ПАХНЕ ЧАБОР

Гарачым духмяным летам па сонечных узлесках і стромкіх берагах квітнее зёлка-чабор. Яе мядовы водар гаіць і абуджае найдаражэйшыя ўспаміны: звонкую маладосць, трапяткую радасць першага кахання, яснае адчуванне блізкага шчасця.

Для шчырых і маладых.

Пахне Чабор

Масла міндаля

Вырабляецца з ядраў салодкага і горкага міндаля (Prunus dulcis / Prunus amygdalus / Amygdalus communis). Масла міндаля – універсальны сродак: увільгатняе, сілкуе, змякчае, ачышчае скуру. Значна запавольвае працэс старэння. Дапамагае зняць раздражненне, пазбыцца лушчэння, пашыраных пораў, неглыбокіх зморшчынак.

Масла шы

Дрэва шы (Butyrospermum parkii) - адзін з найкаштоўнейшых скарбаў афрыканскіх народаў. Масла з мякаці костак пладоў шы дапамагае захаваць натуральную прыгажосць нават пры гарачым клімаце. Масла шы ўвільгатняе, сілкуе, змякчае, зажыўляе і амалоджвае скуру. Транспартуе актыўныя інгрэдыенты ў глыбейшыя пласты скуры. Хутка ўсмоктваецца, не пакідае непрыемнага адчування тлустасці.

Аліўкавы алей
адзін з найбольш старажытных і надзейных касметычных сродкаў. Вырабляецца з пладоў алівы еўрапейскай (Olea europaea). Грэкі-эліны называлі яго «вадкім золатам». Аліўкавы алей ўвільгатняе, сілкуе, змякчае, ачышчае, амалоджвае скуру. Добра ўсмоктваецца, не забівае поры, дае скуры магчымасць дыхаць. Не выклікае алергічных рэакцый.

Мы паклапаціліся, каб кожнае мыла максімальна ўвільгатняла і насычала скуру карыснымі рэчывамі алеяў, добра мылілася і давала крэмавую пену, але ў той жа час ачышчала і было дастаткова цвёрдым.

Намінальная маса кавалку мыла - 80 грам. Дыаметр кавалку - 7 см.

Фiлязофiя KARALI

Каралі – каштоўная нізка, надзяваная на шыю. Гэтая аздоба – адна з найбольш старажытных: у далёкім Марока знойдзеныя каралі з ракавінак, якім 82 тысячы год! Улюбёная цацка для дзяцей, адметнае ўпрыгожаньне, таямнічы абярэг, пацеры для тых, хто шукае сэнс і раўнавагу…

Твае KARALI толькі для цябе!

Сучасны чалавек карыстаецца мылам ад 3 да 7 разоў на дзень – агулам гэта складае ад 3 да 15 хвілінаў штодня. З мылам KARALI мыцьцё стане для вас радасным рытуалам. Пражывіце гэтыя хвіліны ў гармоніі – дзякуючы мылу KARALI!

Мыла KARALI – радасьць дотыку, паху, выгляду.

Маючы жаданьне стварыць бездакорнае мыла, вытворцы распрацавалі адмысловы брэнд і сваю беларускую гісторыю для кожнага гатунку мыла. Кожны гатунак мыла KARALI мае эксклюзіўны склад, адметны пах i колер, а таксама дасканалы выгляд і адметную запакоўку. Вытворцы рупліва падбіралі склад і водар мыла, натхнёна гуляліся зь ягонаю формаю і колерам – каб нарэшце вы атрымалі прадукт, у які закахаецеся назаўжды. У выніку мыла KARALI – сапраўдная каштоўнасьць, аздоба найлепшага ваннага пакою, шляхетны падарунак для дарагога чалавека.

Мыла KARALI – натуральны прадукт, зроблены рукамі.

Мыла KARALI ствараюць рукамі, невялікімі партыямі і толькі зь якасных інгрэдыентаў. Вырабляюць мыла толькі з натуральных расьлінных маслаў і алеяў. Ніякіх нафтахімічных і жывёльных тлушчоў, ніякіх кансэрвантаў, лаўрыл- і лаўрэтсульфатаў, сульфанатаў ды іншых сынтэтычных дэтэргентаў. Выключна расьлінныя інгрэдыенты, якія робяць мыла KARALI карысным для вашае скуры. Пасьля першага ж выкарыстаньня вы адчуеце надзвычайную мяккасьць і лагоднасьць скуры, нібыта пасьля карыстаньня крэмам.

 


Раім таксама паглядзець:
Мыла ручнога вырабу Karali. "Панна Нясвіжа"
11.99 р.

Мыла ручнога вырабу Karali. "Панна Нясвіжа"

Шляхетнае мыла ручнога вырабу / Luxury Handmade Soap "Panna Niaśviža". Глыбокі салодкі водар для тых, хто адчувае сваю жаноцкасьць і вабнасьць.

Дэкаратыўны кубак. Беларусь калядная / Christmas Belarus
13.99 р.

Дэкаратыўны кубак. Беларусь калядная / Christmas Belarus

Кубак парцалянавы сувэнірны. Прызначаны для ўжываньня пітва, а таксама для выкарыстаньня ў дэкаратыўных мэтах. Ёмістасьць 310 мілілітраў.
Вытворца: ТАА "Каляровы Парасон".

Мыла ручнога вырабу Karali. "Папараць" (у папяровай абгортцы)
7.99 р.

Мыла ручнога вырабу Karali. "Папараць" (у папяровай абгортцы)

Шляхетнае мыла ручнога вырабу / Luxury Handmade Soap "Paparać". Сьвежы празрысты водар для рашучых і свабодных.