Мыла ручнога вырабу Karali. "Віленскае барока"

Мыла ручнога вырабу Karali. "Віленскае барока"
11.99 р.
Вага: 150 г
Памеры: 80x80 мм



Шляхетнае мыла ручнога вырабу / Luxury Handmade Soap "Vilenskaje Baroka". Чысты шляхетны водар для сапраўдных знаўцаў высокага хараства.

Актыўныя інгрэдыенты: рыцынавы алей, масла шы, масла манга. Намінальная маса кавалку мыла – 80 грамаў. Дыямэтар кавалку – 7 сантымэтраў.

Склад: аліўкавы алей*, вада*, какосавы алей*, гідравокіс натрыю, рыцынавы алей*, масла шы*, масла манга*, парфумаваная кампазыцыя.
* Натуральны інгрэдыент, без хімічных складнікаў і дадаткаў.


ВІЛЕНСКАЕ БАРОКА

Віленскае барока – старадаўняе дойлідзтва дасканалых прапорцыяў. Стромкія вежы, плястычныя фасады, ажурныя сылюэты... Ты можаш узьняцца да нябёсаў, натхненьне дае табе крылы!

Віленскае барока

Фiлязофiя KARALI

Каралі – каштоўная нізка, надзяваная на шыю. Гэтая аздоба – адна з найбольш старажытных: у далёкім Марока знойдзеныя каралі з ракавінак, якім 82 тысячы год! Улюбёная цацка для дзяцей, адметнае ўпрыгожаньне, таямнічы абярэг, пацеры для тых, хто шукае сэнс і раўнавагу…

Твае KARALI толькі для цябе!

Сучасны чалавек карыстаецца мылам ад 3 да 7 разоў на дзень – агулам гэта складае ад 3 да 15 хвілінаў штодня. З мылам KARALI мыцьцё стане для вас радасным рытуалам. Пражывіце гэтыя хвіліны ў гармоніі – дзякуючы мылу KARALI!

Мыла KARALI – радасьць дотыку, паху, выгляду.

Маючы жаданьне стварыць бездакорнае мыла, вытворцы распрацавалі адмысловы брэнд і сваю беларускую гісторыю для кожнага гатунку мыла. Кожны гатунак мыла KARALI мае эксклюзіўны склад, адметны пах i колер, а таксама дасканалы выгляд і адметную запакоўку. Вытворцы рупліва падбіралі склад і водар мыла, натхнёна гуляліся зь ягонаю формаю і колерам – каб нарэшце вы атрымалі прадукт, у які закахаецеся назаўжды. У выніку мыла KARALI – сапраўдная каштоўнасьць, аздоба найлепшага ваннага пакою, шляхетны падарунак для дарагога чалавека.

Віленскае барока

Мыла KARALI – натуральны прадукт, зроблены рукамі.

Мыла KARALI ствараюць рукамі, невялікімі партыямі і толькі зь якасных інгрэдыентаў. Вырабляюць мыла толькі з натуральных расьлінных маслаў і алеяў. Ніякіх нафтахімічных і жывёльных тлушчоў, ніякіх кансэрвантаў, лаўрыл- і лаўрэтсульфатаў, сульфанатаў ды іншых сынтэтычных дэтэргентаў. Выключна расьлінныя інгрэдыенты, якія робяць мыла KARALI карысным для вашае скуры. Пасьля першага ж выкарыстаньня вы адчуеце надзвычайную мяккасьць і лагоднасьць скуры, нібыта пасьля карыстаньня крэмам.

Мыла KARALI – цалкам беларускі брэнд, прыдуманы і створаны беларусамі.

Шляхетнае мыла ручнога вырабу – гэта прадукт, якім вы будзеце ганарыцца. Цяпер на пытаньне: "А што ў Беларусі ёсьць якаснага і свайго?" – можна даць упэўнены адказ: мыла KARALI. Кожны гатунак мыла KARALI мае адметную назву і ўласную гісторыю, прысьвечаную адметнай зьяве беларускае культуры. Мыла KARALI – прадукт з сэнсам, які шмат скажа пра асобу, што ім карыстаецца.


Раім таксама паглядзець:
Мыла ручнога вырабу Karali. "Папараць" (у папяровай абгортцы)
7.99 р.

Мыла ручнога вырабу Karali. "Папараць" (у папяровай абгортцы)

Шляхетнае мыла ручнога вырабу / Luxury Handmade Soap "Paparać". Сьвежы празрысты водар для рашучых і свабодных.

Рукавіцы "I Love Belarus"
23.99 р.

Рукавіцы "I Love Belarus"

Матэрыял: акрыл 100%.
Колер: белы.

Мыла ручнога вырабу Karali. "Чырвоныя парэчкі" (у папяровай абгортцы)
7.99 р.

Мыла ручнога вырабу Karali. "Чырвоныя парэчкі" (у папяровай абгортцы)

Шляхетнае мыла ручнога вырабу / Luxury Handmade Soap "Čyrvonyja Parečki". Яркі ягадны водар для аматараў прыроднай мастацкасьці.

Шалік "Беларускі арнамэнт"
19.99 р.

Шалік "Беларускі арнамэнт"

Матэрыял: акрыл 100%.
Колер: чырвоны.
Памеры: 16х140 см.