Мыла ручнога вырабу Karali. "Зорка-Венера"

Мыла ручнога вырабу Karali. "Зорка-Венера"
11.99 р.
Вага: 150 г
Памеры: 80x80 мм



Мыла, якое Вы набылі, зроблена рукамі з натуральных маслаў і алеяў, падораных прыродай. У яго складзе няма штучных, нафтахімічных і жывёльных тлушчоў, няма кансервантаў, лаўрыл- і лаўрэтсульфатаў, сульфанатаў ды іншых сінтэтычных дэтэргентаў. Кожны наш рэцэпт – унікальная прапорцыя выключна раслінных маслаў і алеяў з разнастайнай палітрай карыснага ўплыву на скуру.

СКЛАД: вада*, аліўкавы алей*, пальмавы алей*, какосавы алей*, касторавы алей*, гідравокіс натрыю, кукурузны алей*, масла манга*, масла какавы*, масла вінаграднай косткі*, парфумаваная кампазіцыя, мінеральны пігмент*, бляск

* Натуральны інгрыдыент, без хімічных складнікаў і дадаткаў


ЗОРКА-ВЕНЕРА

Венера – самая яркая зорка, залатая краса вечаровых і ранішніх нябёсаў. Заранкаю, Мілавіцаю называлі яе нашыя продкі. Чысты сімвал кахання і хараства, яна лучыць позіркі і пачуцці, натхняе на пранікнёныя вершы і ўзнёслыя мелодыі.

Для рамантычных і закаханых.

Зорка-Венера

Масла манга

Радзіма манга (Mangifera indica) – дзіўная, загадкавая Індыя. Масла манга здабываюць з насення, якое месціцца ў костках салодкага духмянага плода. Масла манга ўвільгатняе, змякчае, абараняе, зажыўляе, супакойвае, амалоджвае скуру. Забяспечвае працяглае інтэнсіўнае ўвільгатненне, стабілізуе клеткавае дыханне.

Масла какавы

Вырабляецца з цёртых бабоў шакаладнага дрэва (Theobroma cacao). Менавіта ў гэтым рэчыве хаваецца сакрэт маладосці жанчын Паўднёвай Амерыкі. Масла какавы танізуе, увільгатняе, абараняе, зажыўляе, амалоджвае скуру. Дапамагае ў барацьбе са зморшчынкамі, расцяжкамі, цэлюлітам.

Аліўкавы алей

Адзін з найбольш старажытных і надзейных касметычных сродкаў. Вырабляецца з пладоў алівы еўрапейскай (Olea europaea). Грэкі-эліны называлі яго «вадкім золатам». Аліўкавы алей ўвільгатняе, сілкуе, змякчае, ачышчае, амалоджвае скуру. Добра ўсмоктваецца, не забівае поры, дае скуры магчымасць дыхаць. Не выклікае алергічных рэакцый.

Мы паклапаціліся, каб кожнае мыла максімальна ўвільгатняла і насычала скуру карыснымі рэчывамі алеяў, добра мылілася і давала крэмавую пену, але ў той жа час ачышчала і было дастаткова цвёрдым.

Намінальная маса кавалку мыла - 80 грам. Дыаметр кавалку - 7 см.

Фiлязофiя KARALI

Каралі – каштоўная нізка, надзяваная на шыю. Гэтая аздоба – адна з найбольш старажытных: у далёкім Марока знойдзеныя каралі з ракавінак, якім 82 тысячы год! Улюбёная цацка для дзяцей, адметнае ўпрыгожаньне, таямнічы абярэг, пацеры для тых, хто шукае сэнс і раўнавагу…

Твае KARALI толькі для цябе!

Сучасны чалавек карыстаецца мылам ад 3 да 7 разоў на дзень – агулам гэта складае ад 3 да 15 хвілінаў штодня. З мылам KARALI мыцьцё стане для вас радасным рытуалам. Пражывіце гэтыя хвіліны ў гармоніі – дзякуючы мылу KARALI!

Мыла KARALI – радасьць дотыку, паху, выгляду.

Маючы жаданьне стварыць бездакорнае мыла, вытворцы распрацавалі адмысловы брэнд і сваю беларускую гісторыю для кожнага гатунку мыла. Кожны гатунак мыла KARALI мае эксклюзіўны склад, адметны пах i колер, а таксама дасканалы выгляд і адметную запакоўку. Вытворцы рупліва падбіралі склад і водар мыла, натхнёна гуляліся зь ягонаю формаю і колерам – каб нарэшце вы атрымалі прадукт, у які закахаецеся назаўжды. У выніку мыла KARALI – сапраўдная каштоўнасьць, аздоба найлепшага ваннага пакою, шляхетны падарунак для дарагога чалавека.

Мыла KARALI – натуральны прадукт, зроблены рукамі.

Мыла KARALI ствараюць рукамі, невялікімі партыямі і толькі зь якасных інгрэдыентаў. Вырабляюць мыла толькі з натуральных расьлінных маслаў і алеяў. Ніякіх нафтахімічных і жывёльных тлушчоў, ніякіх кансэрвантаў, лаўрыл- і лаўрэтсульфатаў, сульфанатаў ды іншых сынтэтычных дэтэргентаў. Выключна расьлінныя інгрэдыенты, якія робяць мыла KARALI карысным для вашае скуры. Пасьля першага ж выкарыстаньня вы адчуеце надзвычайную мяккасьць і лагоднасьць скуры, нібыта пасьля карыстаньня крэмам.

 


Раім таксама паглядзець:
Мыла ручнога вырабу Karali. "Папараць"
11.99 р.

Мыла ручнога вырабу Karali. "Папараць"

Шляхетнае мыла ручнога вырабу / Luxury Handmade Soap "Paparać". Сьвежы празрысты водар для рашучых і свабодных.

Мыла ручнога вырабу Karali. "Цуд на Каляды"
11.99 р.

Мыла ручнога вырабу Karali. "Цуд на Каляды"

Шляхетнае мыла ручнога вырабу / Luxury Handmade Soap "Cud na Kaliady". Цёплы святочны водар.

Гарбата "Калядная" (васільковая)
14.99 р.

Гарбата. Калядная (васільковая)

Адчуй непаўторны смак надыходзячых святаў — частуючы сябе і сяброў "Каляднай гарбатай"!

Зробленая спецыяльна Для Беларусі ў адметным нацыянальным выглядзе — з сапраўдным цэйлонскім смакам!

Гарбата "Беларусь у гісторыі"
24.99 р.

Гарбата "Беларусь у гісторыі"

Шыкоўная падарункавая гарбата зноў у наяўнасьці!

Упакаваная ў бляшанкі з выявамі знакамітых беларусаў, а таксама культурных артэфактаў Беларусі. Усярэдзіну (акрамя ўласна 400 грамаў сапраўднай цэйлонскай гарбаты гатунку Mabroc) укладзены буклет, што ўтрымлівае зьвесткі пра ўсіх гістарычных асобаў і тыя славутасьці, што зьмешчаныя на ўпакоўцы.