![]() |
4.99 р.
Вага: 130 г
Памеры: 110x150 мм
|
Кампанія "Будзьма беларусамі!" запусціла "Кола святаў" — новы пазітыўны набор паштовак пра беларускія традыцыйныя святы на англійскай і беларускай мовах.
Восем паштовак пра восем святаў! Набор ілюстраваны малюнкамі маладой мастачкі Ангеліны Коршунавай і стаў увасабленнем яе дыпломнай працы, дапрацаванай і дапоўненай пры дапамозе кампаніі і знаных спецыялістаў.
Тэксты — лёгкія і пазітыўныя, зробленыя на просьбу арганізатараў пісьменніцай Марыяй Мартысевіч, расказваюць гісторыю святаў, звязаныя з імі традыцыі і даюць некалькі вясёлых парадаў па святкаванні ў сучасных умовах.
Багач;
Дзяды;
Вялікдзень;
Спас;
Купалле;
Сёмуха;
Каляды;
Масленіца.