pARTisan. №10. 2009 / Каляндар "Канец словаў"

pARTisan. №10. 2009 / Каляндар "Канец словаў"
2.49 р.
Вага: 730 г
Памеры: 320x430 мм



Альманах сучаснае беларускае культуры.
Фармат: А3. Колькасьць старонак: 62. Спружына, рыгель.
Таксама вядомы як "каляндар з аголенымі літаратарамі".

Пра праект

"Вечны" каляндар "Канец словаў" – прэцэдэнт комплекснай прамоцыі беларускай літаратуры праз аранжыроўку актуальных тэкстаў гламурным візуальным шэрагам з элементамі ню.
"Канец словаў" можна разумець па-рознаму: як вычарпанасць творчага акту, перспектыву новага тэксту альбо невербальнае выказванне літаратара. Таму тут ёсць месца і аголеным азадкам, і тэкстам (у літарах і малюнках), і іх агульным кантэкстам – той прасторы, дзе ў галовах з’яўляюцца словы.

Фатографы арт-календара: Андрэй Шчукін і Дзяніс Нядзельскі.

pARTisan. №10. 2009 / Каляндар ''Канец словаў''. Чэрвень. Андрэй Такінданг

Удзельнікі аб праекце:

Юрась Барысевіч: "Я пагадзіўся на ўдзел таму, што вырашыў прынесці мужчынскае цела ў ахвяру жаночаму воку. Менавіта такі варыянт мне і прапанавалі, экстрэмальны – узімку голым паздымацца… Я не страшыўся мерзнуць. І нельга сказаць, што я быў ужо зусім голы. У мяне быў абутак – балея з цэментам. А з вопраткі ў мяне была рыдлёўка".

Анатоль Івашчанка: "Я не лічу гэта хуліганcтвам. Магчыма, калі б мы пазавалі зусім голымі ці калі б мы былі дзяўчатамі, гэта было б па-хуліганcку".

Севярын Квяткоўскі: "Ідэя для нашага псеўдапурытанскага грамадства досыць хуліганская. А я люблю хуліганіць – інтэлектуальна, творча. І таму я з радасцю далучыўся. Я не эксгібіцыяніст. Але калі часам можна эпатаваць публіку, з задавальненнем гэта раблю".

Сірошка Пістончык: "У гэтым німа ні рэвалюцыі, ні правакацыі – эта проста жэст, сваеабразнае запрашэнне да разгавора на балезненыя цемы. (…) У голава ліціратара наліцо дадатковае аружые ў барбе з пурытанствам і ліцамерыем".

Віталь Рыжкоў: "Падчас фотасесіі я думаў пра тое, што гэты чалавек, з якога мяне малявалі, ад нечага памёр. І гэтыя чорныя кропачкі на лёгкіх, і гэтыя ненатуральных – відаць, мёртвых – колераў унутраныя органы… У мяне бодзі-арт з дыягназам. Толькі я не ведаю, з якім".

Ілля Сін: "Я адразу ўсведамляў, што гэта будзе не проста прыгожая выява, але адлюстраванне маіх ідэяў. Тое, што можна пабачыць у календары, не столькі фотапартрэт, колькі своеасаблівая мастацкая акцыя, якая называецца "Апаганьванне іконы". Фота – тая форма, у якой гэтая акцыя ўвасобілася".

Андрэй Хадановіч: "У Беларусі аднойчы мусіць распрануцца кожны. Калі літаратары – святарныя каровы, настаўнікі жыцця, жывыя помнікі самім сабе, аголеная задніца – адзіны жывы атрыбут, які ва ўсім гэтым ёсць. Нешта гарантавана "сваё".


Раім таксама паглядзець:
Каляндар "Прэс-фота Беларусі" на 2012 год
3.99 р.

Каляндар "Прэс-фота Беларусі" на 2012 год

Арганізатары фотаконкурсу «Belarus Press Photo» падрыхтавалі насценны каляндар на 2012 год з фотаздымкамі пераможцаў мінулага конкурса.

Нявечны каляндар / Ephemeral Calendar
9.49 р.

Нявечны каляндар / Ephemeral Calendar

Надзвычай стылёвы каляндар, зроблены "выцінанкай". Ідэя – усё паўтараецца, усё адбываецца паралельна і адначасна ў мінулым і ў будучым. Паўтараюцца таксама ілюстрацыі выразак на адным і на другім баку календара, якія зачыняюцца па прынцыпе аканіц.

pARTisan. №5. 2007
2.49 р.

pARTisan. №5. 2007

Альманах сучаснае беларускае культуры. — 88 с.