На дыску адзінаццаць калыханак, напісаных Зьміцерам у супрацы зь лепшымі паэтамі сучаснай Беларусі – Рыгорам Барадуліным, Уладзімерам Някляевым, Міхалам Анемпадыставым, Алесем Камоцкім, Леанідам Дранько-Майсюк, У. Шведам. Тое, што па словах Юлі Ляшкевіч задумывалася, як адна калыханачка, вылілася ў вялікі, вельмі шчыры і цёплы праект.