Ваярскі каляндар на 2014 год

Ваярскі каляндар на 2014 год
8.99 р.
Вага: 450 г
Памеры: 320x730 мм



Вялікі насьценны каляндар (памерам 73х32 см) з выявамі слаўных вершнікаў, што ў Сярэднявеччы баранілі годнасць нашага краю і здабывалі ў лютых сечах перамогі для нашае зброі!

Ваярскі каляндар на 2014 год / вонкавы выгляд


Ваярскі каляндар на 2014 год / вонкавы выгляд


Ваярскі каляндар на 2014 год / вонкавы выгляд


Акрамя ўласна выяваў ваяроў аўтарства полацкага мастака Івана Іванова каляндар таксама месьціць прысвячэнні і гістарычныя даведкі, якія напісаў гісторык з Полаччыны Юры Усьціновіч.

Ваярскі каляндар на 2014 год / вонкавы выгляд


Ваярскі каляндар на 2014 год / вонкавы выгляд


Ваярскі каляндар на 2014 год / вонкавы выгляд


Культурніцкая пляцоўка "Беларуская Прастора" і транспартна-лагістычная кампанія "Фабеас" супольна выдалі гэты адмысловы каляндар, разлічаны як на шанавальнікаў нашае вайсковае гісторыі перыядаў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай абодвух народаў, гэтак і на ўвесь беларускі (дый ня толькі) люд паспаліты. Шануючы мінулае — ствараем будучыню!

Ваярскі каляндар на 2014 год / вонкавы выгляд


Паколькі 2014 год — год каня, то коннікі на календары ў гэтым годзе будуць глядзецца вельмі дарэчы, але галоўная адметнасць дадзенага календара заключаецца яшчэ і ў тым, што калі карыстальнік напрыканцы 2014 году адарве аркуш з апошнім месяцам, то ў яго застанецца альбом з наборам прыгожых насценных малюнкаў досыць вялікага памеру! Іншымі словамі – каляндар ператворыцца ў цалкам самадастатковы камплект плакатаў з выявамі вершнікаў памерам 50х34 см, што значна больш за фармат А3.

Ваярскі каляндар на 2014 год / вонкавы выгляд

Раім таксама паглядзець:
Арлоў Уладзімір, Герасімовіч Зьміцер. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае
59.99 р.

Арлоў Уладзімір, Герасімовіч Зьміцер. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае

Займальная і даступная для чытача любога ўзросту і ўзроўню адукацыі, кніга прысвечаная найцікавейшай эпосе нашай мінуўшчыны — часам Вялікага Княства Літоўскага, дзе скансалідаваўся беларускі народ, беларускія землі адыгрывалі вызначальную ролю, а старабеларуская мова была дзяржаўнай.

Качук Юры. Моц смаку : Беларуская кухня
59.99 р.

Качук Юры. Моц смаку : Беларуская кухня

Апошнія асобнікі ўнікальнага выданьня!

Кніга Юрыя Качука змяшчае не толькі рэцэпты з падрабязным апісаннем гатавання страў, але і шматлікія фотаздымкі, зробленыя аўтарам падчас прыгатавання. Гэтую энцыклапедыю кухарства стварыў сапраўдны знаўца свае справы!

Усціновіч Юры. Яська і конік ягоны Грыўка
3.69 р.

Усціновіч Юры. Яська і конік ягоны Грыўка

Казка пра незвычайнае пераўвасабленне маленькага хлопчыка Яські і яго ўдзел у бітве вялікай Грунвальдскай. Напісаная кніга ў былінным стылі, з добраю доляю фантазіі, аднак грунтуецца на гістарычных фактах. Шасцігадовы полацкі хлопчык Яська засмучаецца, што бацька не ўзяў яго з сабой на Грунвальдскую бітву з крыжакамі. Аднак тут здараецца цуд...

Орда Напалеон. Шлях да Бацькаўшчыны
64.99 р.

Орда Напалеон. Шлях да Бацькаўшчыны

Перавыданне шыкоўнага фаліянта на амаль паўтысячы старонак, якое ўжо паспела было зрабіцца бібліяграфічнаю рэдкасцю!

Гэтая ўнікальная кніга-альбом – найбольш поўная беларускамоўная навуковая манаграфія пра знакамітага сына Палесся, выдатнага майстра алоўка, вядомага кампазітара і піяніста Напалеона Орду (1807 – 1883). Выдадзеная на дыхтоўнай паперы і багата аздобленая малюнкамі.

Усціновіч Юры. Майстра Рукша
3.66 р.

Усціновіч Юры. Майстра Рукша

Казанне-казачка пра майстра слыннага Рукшу і пра тое, як змайстраваў ён коніка незвычайнага Грыўку. Выданне шыкоўна ілюстраванае, казка па матывах беларускай міфалогіі.

Камэнтары

І як набыць той ваярскі

І як набыць той ваярскі каляндар?

Найзручней набыць, пакінуўшы замову на сайце Prastora.by

Найзручней (і найтаньней) набыць, пакінуўшы замову на сайце Prastora.by

Але можна таксама і ў іншых месцах - геаграфія дыстрыбуцыі досыць шырокая: у мінскіх крамах “Акадэмкнiга”, “Цэнтральная кнігарня”, “Кнігарня пісьменніка”, “Веды”, “Светач”, “Эўрыка”, "Кнігі & кніжачкі" (былая “Падпiсныя выданнi”), “Кніжны салон”, кнігарня “Ў”, галерэі “Падземка”, этна-краме “Рагна”, на кніжным кірмашы “Мір кніг” на Янкі Купалы, 27, у Таварыстве Беларускай мовы, а таксама ў кніжных крамах сеткі “БелКніга” ў Гомельскай, Віцебскай, Брэсцкай, Гарадзенскай і Мінскай абласцях.