![]() |
5.99 р.
Вага: 100 г
Памеры: 220x350 мм
|
Набор складаецца з інструкцыі па складанні замка, разгорнутай мадэлі замка на 3-5 старонках А4, гістарычнай даведкі, а таксама сувенірнага магніціка ў падарунак!
Распрацоўка, дызайн – Ігар Адасік, гістарычная даведка – Ксенія Адасік, каардынатар праекта Дзмітрый Кіенка.
Вёска Гайцюнішкі Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці вядома з XVII стагоддзя як прыватнае ўладанне галандскага архітэктара Петра Нонхарта - галоўнага будаўніка і кіраўніка вілейскіх каралеўскіх пабудоў.
У 1613 годзе Нонхарт скончыў будаўніцтва сваёй рэзідэнцыі - дома-крэпасці, а праз дваццаць гадоў тут з'явілася i яго радовая пахавальня.
У гэтым нвялічкім замку дастаткова ўдала спалучыліся перадавыя дасягненні заходнееўрапейскага абарончага дойлідства з мясцовымі традыцыямі. Замак быў даволі добра прыстасаваны да абароны. Гэта і сцены палутарамятровой таўшчыні, і невялікі гарнізон, які займаў памяшканні першага паверха, і выкапаны ў падвале калодзеж.
Да того ж, вакол дома была ўзведзена сістэма фартыфікацыйных збудаванняў, у якую ўваходзілі земляны вал, роў з вадой, а таксама шэраг штучных вадаёмаў.
Падчас паўночнай вайны фартэцыя выстаяла аблогу шведаў.
За годы свайго існавання Гайцюнішкі неаднаразова мянялі гаспадароў. Пасля смерці П. Нонхарта дом-крэпасць ужо ніколі не выкарыстоўваўся пад жыллё. 3 цягам часу ён страціў своё абарончае значэнне, ды і самі Гайцюнішкі паступова прыходзілі ў заняпад.
У наш час у гэтым невялікім замку знаходзіцца рэслубліканская псіхіятрычная бальніца.
Адчуй сябе сапраўдным дойлідам – збяры выдатны помнік беларускай архітэктуры сваімі рукамі! Новыя наборы "Беларускіх замкаў з паперы" для дзяцей даюць такую магчымасць – збудаваць замак ва ўласнай хаце!