Замак з паперы. Замак Вітаўта ў Гародні

Замак з паперы. Замак Вітаўта ў Гародні
5.99 р.
Вага: 100 г
Памеры: 220x350 мм



Набор складаецца з інструкцыі па складанні замка, разгорнутай мадэлі замка на 3-5 старонках А4, гістарычнай даведкі, а таксама сувенірнага магніціка ў падарунак!

Распрацоўка, дызайн – Ігар Адасік, гістарычная даведка – Ксенія Адасік, каардынатар праекта Дзмітрый Кіенка.

Замак князя Вітаўта ў Гродна ( XIV -XV стст.) . Стары Замак у Гродна пачынае сваю гісторыю з Х стагоддзя.

 

Замкі з паперы. Замак Вітаўта ў Гародні

 

Першапачаткова замак быў драўляным і моцна пакутаваў ад набегаў крыжакоў. Пасля аднаго з пажараў, у якім ледзь не загінуў Вялікі князь Вітаўт, замак быў цалкам адбудаваны з каменя і цэглы ў гатычным стылі. Магутныя сцены і вежы, а таксама амаль Трыццаціметровая гара зрабілі замак непрыступным для ворагаў. Менавіта на гэты час прыпадае росквіт замка і яго знакамітага гаспадара. Але ўжо ў XVI стагоддзі новы кароль Вялікага Княства Літоўскага Стэфан Баторый перабудаваў замак на свой густ.

 

Адчуй сябе сапраўдным дойлідам – збяры выдатны помнік беларускай архітэктуры сваімі рукамі! Новыя наборы "Беларускіх замкаў з паперы" для дзяцей даюць такую магчымасць – збудаваць замак ва ўласнай хаце!

 

Дзеці збіраюць беларускія замкі з паперы / фота nn.by

 


Раім таксама паглядзець:
Замак з паперы. Замак Гедыміна ў Лідзе
5.99 р.

Замак з паперы. Ліда

Лідскі замак з'явіўся ў тыя часы, калі на землі Вялікага Княства Літоўскага зачасцілі крыжакі. Каб закрыць ім дарогу ўглыб краіны, князь Гедымін загадаў пабудаваць у Лідзе каменны замак, адзін з самых вялікіх на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

Замак з паперы. Царква-крэпасць у Сынкавічах
5.99 р.

Замак з паперы. Сынкавічы

Міхайлаўская царква ў Сынкавічах - адна з першых цэркваў абарончага тыпу ў Вялікім Княстве Літоўскім. Паводле легенды, яна была заснавана Вялікім князем Вітаўтам і асвечаная ў гонар Арханёла Божага Міхаіла ў 1407 годзе.

Замак з паперы. Мірскі замак
5.99 р.

Замак з паперы. Мірскі замак

Мірскі замак – адзін з першых каменных прыватных замкаў Вялікага Княства Літоўскага. Легенда і адна з пярлінаў беларускага дойлідства!