![]() |
5.99 р.
Вага: 100 г
Памеры: 220x350 мм
|
Набор складаецца з інструкцыі па складанні замка, разгорнутай мадэлі замка на 3-5 старонках А4, гістарычнай даведкі, а таксама сувенірнага магніціка ў падарунак!
Распрацоўка, дызайн – Ігар Адасік, гістарычная даведка – Ксенія Адасік, каардынатар праекта Дзмітрый Кіенка.
Гродзенскі музей Максіма Багдановіча працуе як мемарыяльна-даследчы цэнтр, які збірае інфармацыю пра літаратурна-гістарычныя падзеі, звязаныя з імем беларускага паэта Максіма Багдановіча, а таксама літаратурнай спадчынай беларускіх пісьменнікаў і дзеячоў культуры Гарадзеншчыны. З 1986 г. музей займае частку драўлянага дома забудовы 1888 г. на былой вуліцы Малой Садовай.
Адчуй сябе сапраўдным дойлідам – збяры выдатны помнік беларускай архітэктуры сваімі рукамі! Новыя наборы "Беларускіх замкаў з паперы" для дзяцей даюць такую магчымасць – збудаваць замак ва ўласнай хаце!