![]() |
4.99 р.
Вага: 100 г
Памеры: 220x350 мм
|
Набор складаецца з інструкцыі па складанні замка, разгорнутай мадэлі замка на 3-5 старонках А4, гістарычнай даведкі, а таксама сувенірнага магніціка ў падарунак!
Распрацоўка, дызайн – Ігар Адасік, гістарычная даведка – Ксенія Адасік, каардынатар праекта Дзмітрый Кіенка.
Свята-Барыса-Глебская (Каложская) царква ў Гродна пабудавана ў канцы XII стагоддзя на высокім крутым правым беразе Нёмана. Гэта выдатны помнік старажытнарускага і візантыйскага царкоўнага дойлідства. Сцены царквы складзены з плінфы ў тэхніцы роўнарадавай муроўкі. На тарцах некоторых цаглін ёсць знакі. Фасады упрыгожаны ўстаўкамі з паліраваных валуноў і маёлікавых плітак карычневсга, зялёнага і жоўтага колераў. Асаблівасці інтэр'ера - мноства керамічных збаноў- галаснікоў, умураваных у верхнія часткі сцен.
За сваю васьмісотгадовую гісторыю Барысаглебская царква перажыла некалькі перабудоў. Але галоўнай небяспекай для існавання святыні стала прыродная стыхія. У выніку апоўзня ў 1853 годзе паўднёвая сцяна храма і частка заходняй абвалілся ў Нёман. Болыш чым праз сорак гадоў абвалілася паўднёвая апсіда. Толькі ў 1897 годзе бераг быў замацаваны, а на месцы разбураных сцен пастаўлены драўляныя.
Нягледзячы на шматлікія кансервацыйна-рамонтныя работы, адзін з самых выдатных помнікаў беларускага дойлідства і сёння знаходзіцца ў аварыйным стане.
Адчуй сябе сапраўдным дойлідам – збяры выдатны помнік беларускай архітэктуры сваімі рукамі! Новыя наборы "Беларускіх замкаў з паперы" для дзяцей даюць такую магчымасць – збудаваць замак ва ўласнай хаце!