![]() |
5.99 р.
Вага: 100 г
Памеры: 220x350 мм
|
Набор складаецца з інструкцыі па складанні замка, разгорнутай мадэлі замка на 3-5 старонках А4, гістарычнай даведкі, а таксама сувенірнага магніціка ў падарунак!
Распрацоўка, дызайн – Ігар Адасік, гістарычная даведка – Ксенія Адасік, каардынатар праекта Дзмітрый Кіенка.
Крэўскі замак, адзін з першых каменных замкаў на нашай зямлі, быў пабудаваны над рэчкамі Крэўлянка і Шляхцянка ў 30- х гадах XIV ст. пры князі Альгердзе, сыне Гедыміна.
Першапачаткова замак уяўляў сабой толькі абарончыя муры дванаццаці метраў у вышыню і трохмятровай таўшчыні. Пазней была дабудавана Вялікая, так званая Княская, вежа. Яна выступала за перыметр сценаў, такім чынам прыкрываючы паўночную і заходнюю сцяну з брамай. У гэтай вежы жыў князь. Ягоныя пакоі знаходзіліся на другім паверсе. На мяжы XIV - XV ст.ст. з'явілася Малая вежа.
Нягледзячы на сваё памежнае размяшчэнне, замак не раз апыняўся ў самым цэнтры палітычных падзей краіны. Так, у 1385 г. тут была падпісана шырока вядомая Крэўская унія, якая практычна на 500 гадоў аб'яднала Вялікае Княства Літоўскае і Польшчу ў адну дзяржаву.
У замку знаходзіўся ў зняволенні Вялікі князь Вітаўт, тут жа быў задушаны яго бацька - Кейстут.
Крэўскі замак меў важнае стратэгічнае значэнне на заходніх межах Вялікага Княства Літоўскага.
Замку неаднаразова даводзілася пакутаваць ад нападак ворагаў. Так, напачатку XVI ст. ён быў пашкоджаны крымскімі татарамі, праз дзесяцігоддзе захоплены і знішчаны маскоўскім войскам. Пасля Паўночнай вайны замак страціў сваё абарончае значэнне, хоць да XVIII ст. знаходзіўся ў даволі добрым стане.
Найбольш цяжкія часы насталі для замка ў гады Першай сусветнай вайны, калі праз Крэва праходзіла лінія фронту. Больш за тры гады тут вяліся жорсткія баі.
Нажаль, замак паступова разбураецца, нягледзячы на ўсе намаганні па яго рэстаўрацыі...
Адчуй сябе сапраўдным дойлідам – збяры выдатны помнік беларускай архітэктуры сваімі рукамі! Новыя наборы "Беларускіх замкаў з паперы" для дзяцей даюць такую магчымасць – збудаваць замак ва ўласнай хаце!