Замак з паперы. Сынкавічы

Замак з паперы. Царква-крэпасць у Сынкавічах
5.99 р.
Вага: 100 г
Памеры: 220x350 мм



Набор складаецца з інструкцыі па складанні замка, разгорнутай мадэлі замка на 3-5 старонках А4, гістарычнай даведкі, а таксама сувенірнага магніціка ў падарунак!

Распрацоўка, дызайн – Ігар Адасік, гістарычная даведка – Ксенія Адасік, каардынатар праекта Дзмітрый Кіенка

Міхайлаўская царква ў Сынкавічах - адна з першых цэркваў абарончага тыпу ў Вялікім Княстве Літоўскім. Паводле легенды, яна была заснавана Вялікім князем Вітаўтам і асвечаная ў гонар Арханёла Божага Міхаіла ў 1407 годзе.

Найбольш верагодная дата будаўніцтва - пачатак XVI стагоддзя.

 

Замак з паперы. Царква-крэпасць у Сынкавічах

 

Храм даволі добра прыстасаваны для абароны. Па кутах будынка знаходзяцца магутныя вежы з вялікай колькасцю байніц. Верхняя частка сцен ахоплена моцнай аркатурай з байніцамі і адтулінамі для назірання.

Асабліва ж умацаваны франтон, у верхняй частцы якога знаходзіцца так званы «ліхтарык» - адмысловы назіральны пункт.

Раней царква стаяла на насыпным востраве і з усіх бакоў была абкружаная вадой.

Знешні выгляд царквы захаваўся практычна без зменаў. Быў толькі дабудаваны бабінец, а падчас аднаго з рамонтаў знік вялікі вежападобны купал, які знаходзіўся пасярод даху.

Незвычайным званам Сынкавіцкай царквы няма роўных у Беларусі. А дзякуючы галаснікам, у храме выдатная акустыка.

Вялікай павагай карыстаецца абраз Божай Маці «Ўсецарыца», якая, паводле слоў веруючых, вылечвае ад цяжкіх захворванняў.

Сынкавіцкая царква вельмі папулярная не толькі ў мясцовых жыхароў, але і ў шматлікіх замежных гасцей.

 

Адчуй сябе сапраўдным дойлідам – збяры выдатны помнік беларускай архітэктуры сваімі рукамі! Новыя наборы "Беларускіх замкаў з паперы" для дзяцей даюць такую магчымасць – збудаваць замак ва ўласнай хаце!

 

Дзеці збіраюць беларускія замкі з паперы / фота nn.by

 


Раім таксама паглядзець:
Замак з паперы. Царква-крэпасць Мураванка
5.99 р.

Замак з паперы. Царква-крэпасць Мураванка

Адчуй сябе сапраўдным дойлідам – збяры выдатны помнік беларускай архітэктуры сваімі рукамі! Новыя наборы "Беларускіх замкаў з паперы" для дзяцей даюць такую магчымасць – збудаваць замак ва ўласнай хаце!

Царква ўпрыгожаная шматлікімі пабеленымі нішамі, дэкаратыўнымі паясамі і парэбрыкам. Як у сапраўднаму замку, уваход у царкву калісьці закрывалі абарончыя краты – герса.

Замак з паперы. Наваградскі замак
5.99 р.

Замак з паперы. Наваградак

Замак у Наваградку вядомы яшчэ з пачатку XI стагоддзя. Тады ён быў драўляным і на працягу двухсот гадоў неаднаразова перабудоўваўся. У другой палове XIII ст. на крутой замкавай гары з'явілася мураваная вежа. Практычна стагоддзе замак падвяргаўся жорсткім нападам татараў і крыжакоў , якія так і не змаглі ім авалодаць.

Замак з паперы. Замак Гедыміна ў Лідзе
5.99 р.

Замак з паперы. Ліда

Лідскі замак з'явіўся ў тыя часы, калі на землі Вялікага Княства Літоўскага зачасцілі крыжакі. Каб закрыць ім дарогу ўглыб краіны, князь Гедымін загадаў пабудаваць у Лідзе каменны замак, адзін з самых вялікіх на тэрыторыі сучаснай Беларусі.