![]() |
4.99 р.
Вага: 370 г
Памеры: 130x200 мм
|
Кінараман-фарс. – Мінск: Медысонт, 2007. – 244 с.
ISBN 978-985-6530-42-8
Новы раман пісьменніцкага дуэта М. Клімковіча і У. Ахроменкі – захапляльны аповед, прасякнуты гумарам. Кніга зацікавіць як аматараў вострасюжэтных твораў пра авантуры і інтрыгі, перастрэлкі і пагоні, гэтак і прыхільнікаў інтэлектуальнай літаратуры, якія цэняць тонкую пародыю, дасціпныя алюзіі і мудрагелістыя стратэгіі.
ЗМЕСТ
Пралог
Частка першая. ГОРКІ ЯБЛЫК
Частка другая. CUD NAD NIEMNEM
Частка трэцяя. ПЛАЧ ПЕРАПЁЛКІ
Эпілог
Уладзіслаў Ахроменка – кум і сааўтар М. Клімковіча, беларускі буржуазны літаратар.
Максім Клімковіч – кум і сааўтар У. Ахроменкі, беларускі буржуазны літаратар.
Дзейныя асобы
Янка Лабановіч – былы школьны настаўнік, аматар більярднага кія і чаркі, нефармальны лідэр усіх янак, беларускі буржуазны нацыяналіст.
Іван (Янка) Брыль – каваль-асілак, местачковы баксёр, сябра Янкі Лабановіча, беларускі буржуазны нацыяналіст.
Янкель (Янка) Фінберг – скрыпач, сябра Янкі Лабановіча, беларускі буржуазны нацыяналіст.
Аянька (Янка) Кільмандовіч – ліцвінскі татарын, харунжы Гарадзенскага Уланскага палка, сябра Янкі Лабановіча, беларускі буржуазны нацыяналіст.
Ісабэль Карвальес – артыстка бадзяжнай цыркавой трупы, паглынальніца шваек, сяброўка Янкі Лабановіча, беларуская буржуазная нацыяналістка.
Хросны – лідэр беларускай мафіёзнай групоўкі «Тутэйшыя» ў Чыкага, беларускі буржуазны нацыяналіст і дасведчаны гангстэр.
Карла Спагеці – легат італьянскай мафіёзнай групоўкі "Сіцылійская вячэра" ў Крэсах Усходніх Рэчы Паспалітай, вельмі аўтарытэтны крымінальнік.
Эмілія Вастрабрамская – інтэлігентка-адраджэнка.
Віктар Янукевіч – вораг-жандар з аховы канцлагера Бяроза-Картузская, амаральны мудзіла.
Таварыш Пранік – камандзір падпольнай чэкісцкай групоўкі тэрарыстаў "Холодная галава", мудзіла.
Шалёнас Халерас – ліетувас шавіністас, лідэр канкурэнтнай тэрарыстычнай групоўкі "Лабусы", жмудзілас.
Таварыш Баян – актыўны сябра чэкісцкай тэрарыстычнай групоўкі "Холодная галава", мудзіла.
Кіроўца браніраванага "Пакарда" – ягоны сябра і паплечнік, такі ж мудзіла.
Геносэ Юзік – вусаты дзядзька на ровары.
Таварыш Адзік – другі вусаты дзядзька на ровары.
Дзядзька Сэм – акула Уол-стрыта.
Навум Фабрыкант – бізнесовец.
Моўша і Гірша – вучні Навума Фабрыканта.
Маленькі Сруль (Ісраэль) – пляменнік і вучань Навума Фабрыканта.
Мікола Хапернік – адстаўны генерал Дэфензівы, астраном-аматар, прыхаваны парнаграфіст.
Соф'я Уласеўна Мурашова – руская графіня, удава генерал-губернатора.
Беларусачка – дзяўчынка ў васільковым вяночку.
Манамах – маскальскі папуга.
Стасік і Чэсік – тутэйшыя бабры.
Мудзілы, хаблы, асаднікі, жандары, паліцыянты, вайскоўцы Войска Польскага, Чырвонай Арміі і Вермахта, агенты Дэфензівы, Гестапа і НКВД, палітвязні, чыкагскія копы і гангстэры, асобы славянской, цыганской, караімскай, італьянскай ды жыдоўскай нацыянальнасцяў, бадзяжная цыркавая трупа, музыкі опернага тэатра "Ла Скала", кіназдымачная група з Галівуда, жывёлы гарадзенскага заапарка, журавы, вароны, перапёлачкі, парсючкі, куркі ды іншыя прадстаўнікі традыцыйнай беларускай фауны.
Падзеі адбываюцца ў міжваенны час на тэрыторыі Крэсаў Усходніх РП (Рэчы Паспалітай) і ў Чыкага (ЗША, Ілінойс).
Факты і падзеі, выкладзеныя ў кнізе, цалкам прыдуманыя аўтарамі, чаго не скажаш пра некаторыя рэаліі жыцця Крэсаў Усходніх. Усе выпадковыя супадзенні – недарэчнасці, а недарэчнасці – ненаўмысныя.
"Страх і нянавісьць у Гародні", "Беларускі буржуазны pulp-fiction", "Янкі пры двары караля Стаха" – слоганы, што так і просяцца ў назвы рэцэнзіі на новую кніжку Уладзіслава Ахроменкі і Максіма Клімковіча. Але раптоўна разумееш, што ніякай рэцэнзіі не атрымаецца: асабіста для мяне прачытаньне "Янак..." сталася канцом аналітыкі і пачаткам бурных і малазьмястоўных захапленьняў. Захапленьняў тым, як удала пісьменьніцкі тандэм запусьціў сімулякра маскульту туляцца па беларускай культурнай прасторы!" (Марыйка Мартысевіч)
Падрабязьней пра кнігу "Янкі, альбо Астатні наезд на Літве" тут.