Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
Ці ў сацыяльных сетках: Facebook або ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Адам Мікола. Шоўк

Адам Мікола. Шоўк
8.49 р.
Вага: 310 г
Памеры: 105x180 мм



Шоўк : аповесці, раман. Мікола Адам. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2013.— 366 с.

ISBN 978-985-02-1485-0

Жыццё на грані, каханне насуперак, адданасць як дадзенасць, а боль і перамога болю як існасць, разам з тым інтымная спавядальнасць Miлера, іранічнасць Букоўскі, лірызм Саган, смеласць Фолкнера, грындхаўс Таранціна і Радрыгеса — такая сёння проза Міколы Адама.

Стварыўшы свой, уласны грындхаўс, ён запрашае нас зірнуць на саміх сябе вачыма герояў, на месцы якіх можа апынуцца кожны з нас у любы момант.

Мікола Адам

 

НАСЦЯ

Пачатак аповесці

Восень летась выдалася на дзіва цёплай. Ужо лістапад, а снегам і не патыхае. Не бяда, што дрэвы стаяць голыя, а заміж снежных гурбаў — дываны апалага лісця, затое цёпла — +11 на тэрмометры. Гэта і добра для тых, хто любіць гуляць да позняй ночы, пацалунак не замярзае, бы вада ў студні, дый словы не злятаюць з-пад носа саплівымі ледзяшамі і не разбіваюцца на шматлікія шарыкі аб брук. Наадварот, пацалункі прыляпляюцца да вуснаў жуйкамі, а словы чуюцца суцэльнымі арыямі і рассыпаюцца перхаццю на вушы наіўных дзяўчатак, якіх і дубцом дамоў не загоніш, таму што канікулы ў школе і хочацца за тыдзень нагуляцца. Здавалася, што людзей пабольшала з аб’яўленага дня канікул, падлеткі сустракаліся літаральна паўсюль. Вось і дзве дзяўчынкі чатырнаццаці гадоў ехалі са мной разам апошняй электрычкай на Стоўбцы. Я не заўважыў калі яны падселі. Бо закімарыў, а вочы расплюшчыў, як пачуў іх галасы. Яны размаўлялі пра спявачку Земфіру. Адна дзяўчынка сядзела побач са мной, другая — насупраць. Абедзве былі бландзінкамі з яшчэ чыстым без слядоў пераходнага ўзросту на твары ўспрыняццем свету, і мне раптам захацелася забрудзіць іх свет, апляваць і растаптаць нагамі, як клумбу з прыгожымі кветкамі. Нібы прачытаўшы мае думкі і напалохаўшыся імі, дзяўчына, што насупраць, прапанавала той, што сядзела побач са мной, перасесці да яе. Я сціснуў кулакі, загадваючы ў думках застацца ёй на месцы. Дзяўчына не зварухнулася. Я выцер рукавом кропелькі поту з ілба, а затым рука мая раптам лягла на ейную джынсавую каленку.

— Тс-с! прыклаў я палец да сваіх губ, каб дзяўчаты маўчалі, але яны і без майго папярэджання не маглі прамовіць і слова. Тая, што сядзела насупраць, увогуле нібы дар мовы страціла, толькі жвавыя вочы, бы на шарнірах, цікаўна і з жудасцю сачылі за тым што адбываецца.

Вочы маёй апаненткі мне не падабаліся. Яны нагадвалі восень, прынамсі, апалае лісце, якога станавілася шкада, а шкадаваць мне нікога не хацелася, і мая рука паднялася вышэй. Дзяўчына сядзела ні жывая ні мёртвая, баючыся паварушыцца, па ўсім відаць, упэўненая, што я маньяк і збіраюся разарваць яе на кавалкі. Я паволі прыняў руку і ўсміхнуўся дзяўчатам, намагаючыся нарадзіць на твары галівудскую ўсмешку, нейкім шостым пачуццём адчуваючы, як дзяўчына, што насупраць, злосна зайздросціць сваёй сяброўцы.

— Навошта?..— выціскае з сябе ўладальніца восеньскіх вачэй, пазіраючы на мяне.

— Навошта што? — працягваю я ўсміхацца, усё яшчэ спадзеючыся, што падобны на Тома Круза.

— Вы маньяк? — пытаецца яна.

— Не, горш,— адмоўна хістаю галавой.— Я — беларускі пісьменнік.

Ім абедзвюм больш няма чаго казаць. Яны расчараваліся, што я толькі пажартаваў і не адбылося прыгодаў, пра якія маглі б потым распавесці сваім каляжанкам, маўляў, з жывым маньякам сустрэліся і ўсё такое...

Я падняўся і выйшаў у тамбур пакурыць.

Не паспеў падпаліць сваю "прыміну", як у тамбуры з'яўляецца дзяўчына з позіркам апалага лісця. Хоча нешта сказаць, але штосьці яе стрымлівае. Мажліва дым, які я выдыхаю паўз ейны твар.

— Што здарылася? — вымаўляю я.

Дзяўчына маўчыць, відаць, баіцца фразы, прыліплай да нёба слінай ды яшчэ падпёртай языком.

— Ты хочаш кахання? — пытаюся я.

Дзяўчына згодна хутка-хутка хітае галавой.

— У цябе ёсць хлопец? — дапытваюся.

— Так.

— Вось і звярніся з гэтай прапановай да свайго хлопца, — раю я. — Яму будзе прыемна быць першым.

Нейкая станцыя. Цягнік спыняецца. I я лячу ўніз галавой з тамбура на асфальтаваную сцежку. Удар ніжэй пояса з боку дзяўчыны атаясамліваў сабою своеасаблівую помсту за расчараванне. Я быў упэўнены, што ейны хлопец ніколі не падзеліць з ёю ложак. Хутчэй, яго сябры.

Цягнік крануўся. Праз хвіліну яго ўжо не было чуваць. Я ляжаў на халодным асфальце, і сілы пакідалі мяне разам з крывёй з пабітай галавы і дымам "прыміны", якую я па інерцыі яшчэ смактаў...

 


Раім таксама паглядзець:
Расповяды пра каханне
6.99 р.

Каляда Андрэй. Расповяды пра каханне (DVD)

Аўдыёкнігазбор перакладаў на DVD. Агульны час гучання: 51 гадзіна 20 хвілінаў.

Пераклады на беларускую мову выбраных твораў (апавяданні, аповесці) рускіх і савецкіх класікаў – ад Мікалая Гогаля і Міхаіла Лермантава да Антона Чэхава, Івана Тургенева і Льва Талстоя. Пераклад Андрэя Каляды.

Каляда Андрэй. Расповяды пра каханне
19.99 р.

Каляда Андрэй. Расповяды пра каханне

Пераклады на беларускую мову выбраных твораў (апавяданні, аповесці) рускіх і савецкіх класікаў – ад Мікалая Карамзіна, Аляксандра Пушкіна і Івана Тургенева да Канстанціна Паўстоўстага, Максіма Горкага і Антона Чэхава. Пераклад Андрэя Каляды.

Хадановіч Андрэй. Разам з пылам
7.99 р.

Хадановіч Андрэй. Разам з пылам

У зборнік увайшлі творы 41 аўтара з лацінскай, французскай, англійскай, нямецкай, польскай, рускай, украінскай моваў, зробленыя цягам пятнаццаці гадоў. У сферу зацікаўлення перакладчыка ўвайшлі прадстаўнікі розных эпох – ад старажытнасці да сучаснасці.

Яна і Я
12.99 р.

Яна і Я

У зборнік увайшлі паэтычныя творы, складзеныя ў XII – XXI стагоддзях. Прысвечаны яны самаму светламу і жыццядайнаму чалавечаму пачуццю – каханню. Своеасаблівай інтрадукцыяй да зборніка сталася "Найвышэйшая песня Саламонава". Многія творы друкуюцца ў гэтым выданні ўпершыню.