Адамчык Вячаслаў. Чужая бацькаўшчына

Адамчык Вячаслаў. Чужая бацькаўшчына
6.99 р.
Вага: 285 г
Памеры: 125x185 мм



Празаік Вячаслаў Адамчык зарэкамендаваў сябе як выдатны псіхолаг, знаўца чалавечае душы і традыцый вясковага побыту. У рамане "Чужая бацькаўшчына", які ўваходзіць у вядомы пісьменніцкі цыкл празаічных твораў, адзначаных Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Я. Коласа, ён стварыў вобраз заходне-беларускай вёскі ва ўмовах даваеннай польскай дзяржавы. Амаль дэтэктыўны сюжэт рамана робіць яго чытанне па-сапраўднаму захапляльным.

Чужая бацькаўшчына / Вячаслаў Адамчык.— Мінск : Папуры, 2015.— 512 с.

ISBN: 978-985-15-2414-9

"Заходняя Беларусь канца 1930-х гадоў. Жыхары звычайнай беларускай вёскі Верасава і недалёкага ад яе мястэчка яшчэ зусім не ведаюць, што недзе ў Маскве неўзабаве будзе падпісаны пакт Молатава—Рыбентропа і ўсё вакол рэзка памяняецца.

А цяпер яны жывуць звыклым жыццём, у якім ёсць месца і працы, і забавам, і каханню, і здрадзе, і веры, і бязвер'ю.

У цэнтры ўвагі Вячаслава Адамчыка, тонкага псіхолага і выдатнага майстра беларускага слова, — лёс сям'і Корсакаў. I стары Улас, і яго дзеці, здавалася б, падобныя да мільёнаў такіх самых сялян-беларусаў. Але чамусьці іхняе жыццё складваецца не так, як "ва ўсіх".

Амаль дэтэктыўны сюжэт рамана робіць яго чытанне па-сапраўднаму захапляльным..."
Лявон Баршчэўскі


Раім таксама паглядзець:
Мележ Іван. Людзі на балоце
6.99 р.

Мележ Іван. Людзі на балоце

Імя Івана Мележа застанецца ў нацыянальнай і сусветнай літаратуры дзякуючы створанай ім эпічнай "Палескай хроніцы" - глыбокаму філасофска-мастацкаму асэнсаванню жыцця Беларусі ў пераломныя 1920-1930-я гады.

Лойка Алег. Францыск Скарына, або Сонца Маладзіковае
4.99 р.

Лойка Алег. Францыск Скарына, або Сонца Маладзіковае

Алег Лойка – вядомы паэт, крытык, празаік, аўтар рамана пра Янку Купалу "Як агонь, як вада...". Герой яго кнігі "Францыск Скарына, або Сонца Маладзіковае" – славуты першадрукар Ф. Скарына. Аўтар апавядае пра жыццё і дзейнасць Скарыны ў Празе, Вільні, Полацку, Кракаве, пра яго любоў да свайго народа, да роднага краю.

Глобус Адам. Партрэты
6.99 р.

Глобус Адам. Партрэты

У новай кнізе Адама Глобуса сабрана калекцыя літаратурных партрэтаў. Большасць калекцыі складзена з вобразаў блізкіх і вельмі блізкіх людзей, якіх аўтар цудоўна ведаў, і таму тэксты прасякнуты цёплымі пачуццямі любові і спагады. Таксама ў кнізе змешчаны партрэты творцаў, з якімі аўтар не быў асабіста знаёмы, але чые творы моцна на Адама Глобуса паўплывалі.