Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
Ці ў сацыяльных сетках: Facebook або ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Адамчык Вячаслаў. Чужая бацькаўшчына

Адамчык Вячаслаў. Чужая бацькаўшчына
2.91 р.
Вага: 480 г
Памеры: 145x215 мм



Раман: для ст. шк. узросту. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2009. – 366 с. – (Школьная бібліятэка).

ISBN 978-985-02-1143-9

У рамане "Чужая бацькаўшчына", які ўваходзіць у вядомы пісьменніцкі цыкл празаічных твораў, адзначаных Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Я. Коласа, Вячаслаў Адамчык стварыў вобраз заходне-беларускай вёскі ва ўмовах даваеннай польскай дзяржавы. Празаік зарэкамендаваў сябе як выдатны псіхолаг, знаўца чалавечае душы і традыцый вясковага побыту.

Чужая бацькаўшчына
(урывак)

Быў лістапад, было святога Міхала – блізілася пара зімы, а ў гэты год стаяла цяпло. Павярнуўшыся з полудня, павільгатнеў вецер, памякчэла пад нагамі зямля, і крот стаў тачыць каля пустых, ужо зацягнутых, як раскаю, дробнаю макрыцаю градаў рудаватыя сырыя замежкі. У зацішку за хатамі, каля чорных голых яблыняў, на якіх яшчэ трымаўся дзе збуцвелы, але чырванаваты з аднаго боку яблык, віліся слупом, нейкія болыпыя ў гэту пару, камары. Уночы завязваўся туман, асыпаючыся наранкі імжою: на мокрым зеленаватым галлі дрэў дрыжалі і наліваліся, як сляза на вейках, кроплі вады. Сярод дня пазірала белаватае сонца – туман разыходзіўся, падымаючыся жаўтаватымі, як дым ад сырога алешніку, хмарамі. Адкрываўся свет – белаватае, выпаласканае дажджамі ржышча за вёскаю, зялёная рунь на грудку, рудая і пухкая, як выхаджанае цеста, ралля, сівыя абымшэлыя каменні пры чэрствай пясчанай дарозе, што выдавалі здалёк авечкамі.

Падрабязьней пра аўтара ў Вікіпэдыі.

"Думка пра народ, пра ягоны пакутлівы, поўны сацыяльнага і чалавечага драматызму лёс нарадзіла Адамчыкаў раман, рухае наперад яго ідэйна-мастацкую плынь, напаўняе яе высокім пафасам, вялікай страсцю". (Серафім Андраюк)


Раім таксама паглядзець:
Адамчык Вячаслаў. Песня
11.79 р.

Адамчык Вячаслаў. Песня

У кнігу вядомага пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі і Літаратурнай прэміі імя І. Мележа Вячаслава Адамчыка ўвайшлі апавяданні «Урок арыфметыкі», «Аптэка нумар тры», «Млечны Шлях», «Дзікі голуб» і іншыя, якія адрасаваны моладзі. Аўтар закранае ў сваіх творах праблемы станаўлення асобы, дабра і зла, вучыць знаходзіць выйсце з самых складаных жыццёвых сітуацый.

Мележ Іван. Людзі на балоце
6.49 р.

Мележ Іван. Людзі на балоце

Раман з "Палескае хронікі". Аўдыёкніга ў фармаце mp3. Агульны час гучаньня 18:13:55. Чытае Андрэй Каляда. (p) "BelTonMedia".

Раман "Людзі на балоце" бясспрэчна ўваходзіць у залаты фонд шэдэўраў усясьветнае прозы ХХ стагодзьдзя. Гэтаю кнігаю İван Мележ бліскуча распачаў так званую "Палескую хроніку" – сэрыю раманаў, прысьвечаных няпростаму, "нiшчымнаму" жыцьцю звычайнага беларускага селяніна ў палескай вёсцы Куранi.

Купрэеў Мікола. Палеская элегія
4.49 р.

Купрэеў Мікола. Палеская элегія

Вобразы герояў пісьменніка надзвычай каларытныя, як і асоба самога аўтара, які пакінуў пасля сябе на нашай зямлі не толькі "светлае імгненне", але і бяспрыкладную любоў да роднага краю. А кніга ў цэлым – гэта светлая споведзь сірочай душы пасярод агульнай адзіноты, скоранасці і сумненняў.