Адважны Вінцук. Выбраныя творы

Адважны Вінцук. Выбраныя творы
9.39 р.
Вага: 620 г
Памеры: 130x205 мм



Выбраныя творы. / Вінцук Адважны; укладанне, прадмова, каментары I. Багдановіч. — Мінск: Кнігазбор, 2011. — 592 с.: [8] с. іл. — («Беларускі кнігазбор»: Серыя 1. Мастацкая літаратура).

ISBN 978-985-6976-82-0

У кнізе прадстаўлены найбольш значныя творы вядомага беларускага пісьменніка-святара, айца-марыяніна Язэпа Германовіча (1890-1978), увайшоўшага ў беларускую літаратуру пад псеўданімам Вінцук Адважны. Шматграннасць яго творчай асобы прадстаўляюць творы паэзіі, прозы, а таксама ўспаміны, публіцыстыка і лісты, напісаныя ім у ранні перыяд творчасці (віленска-друйска-харбінскі) і позні, эміграцыйны, калі пасля перажытых рэпрэсій ён жыў у Лондане (Марыян Гаўз).

Сярод іх такія знакамітыя ў свой час творы, як вершы з віленскага зборніка «Беларускія цымбалы» (1933), напісаная ў Харбіне, а выдадзеная ў Вільні аповесць «Хлапец» (1935), успаміны з лагернага жыцця «Кітай, Сібір, Масква» (1962). Упершыню друкуюцца лісты і ўспаміны пра бацькоў з лонданскага архіва паэта.

Пяцьдзесят восьмы том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».

Вінцук Адважны

ЗМЕСТ

Ён маліўся за Беларусь. Ірына Багдановіч

ВЕРШЫ
Беларускія цымбалы
На 25 Сакавіка
Прарок
Мудрасць Саламона
Элегія (Паводле Ю. Славацкага)
Спрэчка пад касцёлам
Народ беларускі
Ліст з чужыны
Малітва да св. Тройцы
Фарысей і мытнік (3 прыпавесцяў паводле Евангелляў Мацвея, Марка, Лукі, Яна)

ПРОЗА
Адам і Анэлька. Апавяданне
Хлапец. Аповесць

УСПАМІНЫ
Кітай, Сібір, Масква
Мае тата і мама
Учора, сягоння, заўтра

ПУБЛІЦЫСТЫКА
Думкі аб Уніі
Мы беларусы
Наша імя — беларусы
Зямля наша — беларуская
Ці Беларусь хлеба дасць?
Да здрадных беларусаў
Дарагія Браты Беларусы!
Тамаш Мэртан
Слова аб пакуце
Люрд

ЛІСТЫ
1. Айцу Францішку Бучысу
2. Айцу Фабіяну Абрантовічу
3. Кс. Адаму Станкевічу

ДАДАТАК
А. Станкевіч. Аб жыцці і творстве В. А. (Вінцука Адважнага)
А. Саладух. Зацемкі аб повесці Вінцука Адважнага «Хлапец»
Вучань Вінцука Адважнага [Ч. Сіповіч]. Айцец Язэп Германовіч — жыццё і творчасць (3 нагоды 50-х угодкаў святарства)
Ч. Сіповіч. Святой памяці айцец Язэп Германовіч (1890-1978)

Каментар

Summary


НАРОД БЕЛАРУСКІ
Народ беларускі ўсё чэзне, гібее...
Прыйдзі, Хрысце Божа, Ты наша надзея!
Народ губіць розум, зракаецца волі!
Народ, што не бачыў свабоды ніколі;
Народ, што адбіўся ад праўды, ад шчасця,
Народ, што век плача, не ўмее смяяцца,
Ніколі не можа да дзела прыбрацца —
Папасці на след сваёй долі не можа...
Даўно мы запалі у летарг глыбокі.
Дарэмна будзілі нас Божы прарокі:
Нам праўду казалі — мы праўды не чулі,
Нам ў вочы свяцілі, ад веку мы спалі,
Сваіх жа прарокаў яшчэ не пазналі:
Хоць крышку збудзілісь, ізноў жа заснулі.
Дык нашы прарокі, сказаці я смею,
Працуюць дарэмна, губляюць надзею;
Ды нават прарочыць не маюць ахвоты...
Сабою заняты, усцяж наракаюць,
А іншы, як Ёна', за мора ўцякаюць,
А іншы, змадзеўшы, ўпадаюць ў сухоты.
Так б’ецца гаротнік на полі цярністым,
На полі ад веку благім, камяністым.
А конік слабенькі, сам згорблен, пахілы,
Шнюрок вельмі вузкі, а сошка крывая;
Дык плён які будзе? Надзея малая!
Ад працы, ад гора ўжо сцёрліся сілы...
Народ беларускі ўсё чэзне, гібее...
Прыйдзі, Хрысце Божа, Ты наша надзея!
[1932-1933]

 

Язэп Германовіч нарадзіўся ў мястэчку Гальшаны Ашмянскага павета Віленскай губерні, цяпер Ашмянскі раён Гродзенскай вобласці. Паходзіў з сялянскай сям'і: бацькі — Станіслаў і Ганна (з дому Савіцкіх) Германовічы. У 1898—1902 гадах наведваў Гальшанскую народную школу, а наступныя чатыры гады — Ашмянскае гарадское вучылішча.

У 1913 скончыў Віленскую духоўную каталіцкую семінарыю. 29.6.1913 пасвечаны ў святары, тады ж распачаў душпастырскую дзейнасць як вікарый у мясцовасці Далістова Беластоцкага павета. Пазней працаваў у розных парафіях Беластоцкага дэканата (Беласток, Крынкі, Мсцібова, Вялікая Лапеніца). У 1921 уступіў у Таварыства беларускай школы; арганізаваў адну з беларускіх школ, у касцёле гаварыў казанні на беларускай мове. Гэта выклікала незадаволенасць найвышэйшай іерархіі, і Адважны вымушаны быў пераехаць у Друю, дзе ў 1924 уступіў у ордэн марыянаў.

Пачаткова выконваў абавязкі пробашча Друйскай парафіі, пазней быў магістрам навіцыяту і, акрамя таго, настаўнікам рэлігіі і лацінскай мовы ў Друйскай гімназіі. Шырока выступаў у беларускім перыядычным друку. Празаічныя і паэтычныя творы Адважнага рэгулярна з'яўляліся на старонках перыядычнага друку («Krynica», «Chryscijanskaja Dumka»). Пераследаваўся польскімі свецкімі і духоўнымі ўладамі.

З 1932 на місіянерскай працы ў Харбіне (Маньчжурыя), дзе таксама быў дырэктарам гімназіі. У 1936 вярнуўся ў Вільню, кіраваў Беларускім марыянскім домам студэнтаў. У 1938 дэпартаваны разам са студэнтамі ў Цэнтральную Польшчу, адкуль у хуткім часе зноў выехаў у Харбін. У 1948 арыштаваны кітайскай паліцыяй і перададзены савецкім органам бяспекі.

Быў прысуджаны да 25 гадоў прымусовых работ у лагерах. Знаходзіўся ў зняволенні ў Сібіры. Пасля смерці Сталіна вызвалены. Выехаў у Польшчу, пад канец 1959 — у Рым, а неўзабаве прыбыў у лонданскі Дом Марыянаў. Прымаў удзел у рэлігійным і культурным жыцці беларускага замежжа. Рэдагаваў часопіс «Божым шляхам» (Лондан). Пра сваё знаходжанне ў лагерах напісаў успаміны «Кітай — Сібір — Масква», якія выклікалі вялікую цікавасць, былі апублікаваныя на беларускай, італьянскай, польскай, літоўскай мовах.


Раім таксама паглядзець:
Кобец Рыгор. Выбраныя творы
8.99 р.

Кобец Рыгор. Выбраныя творы

У кнігу ўвайшлі кінасцэнарыі Р. Кобеца, якія ў Беларусі ніколі не друкаваліся, хоць і леглі ў аснову знакамітых фільмаў ("Двойчы народжаны", "Шукальнікі шчасця" і інш.), а таксама лісты з ссылкі, артыкулы, успаміны, ліставанне з роднымі, сябрамі, успаміны сучаснікаў.

Біблія. Кнігі Сьвятога Пісаньня Старога і Новага Запавету
8.19 р.

Біблія. Кнігі Сьвятога Пісаньня Старога і Новага Запавету

Кананічныя ў беларускім перакладзе / Пер. Васіль Сёмуха. – Duncanville, USA: World Wide Printing, 2002. – 1536 с.

Лукаш Дзекуць-Малей і беларускія пераклады Бібліі
3.99 р.

Лукаш Дзекуць-Малей і беларускія пераклады Бібліі

У зборніку сабраны матэрыялы, асаблівую цікавасьць сярод якіх выклікаюць падборкі дакумэнтаў, якія асьвятляюць дзейнасьць пастара Л. Дзекуць-Малея ў асяродках беларускага нацыянальнага руху і адлюстроўваюць дакумэнтальную гісторыю перакладу і выданьня ў 1931 г. Новага Запавету і Псальмаў на сучаснай беларускай мове.