Акудовіч Валянцін. Архіпелаг Беларусь

Акудовіч Валянцін. Архіпелаг Беларусь
7.99 р.
Вага: 290 г
Памеры: 120x200 мм



Кніга дыялогаў. – Мінск : Галіяфы, 2010. – 240 с. – (Другі фронт мастацтваў).

ISBN 978-985-6906-36-0

Кніга дыялогаў складзеная з фрагментаў гутарак, дыскусій ды палемік, у якіх аўтар браў удзел пачынаючы з 1994 г. Усе пытанні і адказы задзіночаныя паводле пэўных тэмаў: гісторыя, культура і рэлігія, літаратура, філасофія, прыватнае жыццё. Кожнай тэме папярэднічае міні эсэ аўтара. Кніга разлічаная на тых, хто ўласнаруч будуе Беларусь.

ЗМЕСТ

1. Беларуская Атлантыда
2. Суплёт кантэкстаў
3. Пастамент для курдупеля
4. Папяровыя сутарэнні
5. Terra nihil
6. Трохі прыватнага

Кніга выштукаваная з дыялогаў, гутарак, дыскусій і палемік, што пачынаючы з 1994 года друкаваліся ў розных часопісах, газетах, на сайтах ды гучалі ў эфіры. І пытанні, і адказы засталіся амаль нязменнымі, калі не лічыць дробных правак і неабходных у абраным фармаце скаротаў ды рэканфігурацый.

Пералік выданняў і радыёстанцыяў, дзе друкаваліся і агучваліся "фрагменты" гэтай кнігі:
часопісы "Абажур", "Архэ", "Беларуская дум ка", "Дзеяслоў", "nihil", "Паміж", "Партызан";
газеты "БДГ", "Белгазета", "Беларусь сегодня", "Голас Радзімы", "Згода", "Звязда", "Обозреватель", "Культура" (асобна літаратурна-філасофскі дадатак "ЗНО"), "Кнігарня", "Комсомольская правда", "Народная воля", "Наша Ніва", "Свабода. Бела руская газета", "Свободные новости", "Туризм и отдых", "Экспресс-информ";
сайты "Belintellektuals.com", "Наше мнение", "Третий путь", "Салідарнасць";
радыё "Свабода", "Polskie Raio dla zagranicy", "Еўрапейскае радыё".

 

На палітычнай мапе Беларусь, як і ўсе іншыя краіны, выдзелена не толькі дзяржаўнай мяжой, але яшчэ і нейкім апрычоным колерам.

Аднастайная фарба на мапе не супярэчыць дзяржаўнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь. Аднак, калі б нехта ўвішны і дасведчаны, паспрабаваў на агульным полі нашай дзяржавы пазначыць адметным колерам тыя месцы, дзе Беларусь насамрэч беларуская, гэта значыць тыя месцы, дзе актыўна ці хаця б заўважна прысутнічаюць беларуская мова, беларуская культура, урэшце, проста любоў да Беларусі, як да непазбежна тваёй Бацькаўшчыны, то мы мелі б зусім іншы малюнак. Тады мы ўбачылі б нешта накшталт Архіпелагу – унутры дзяржаўных межаў сям-там паасобку ці групамі раскіданыя астравы і астраўкі беларушчыны, а між імі неабсяжнае мора расійшчыны...

Эсэ "Архіпелаг Беларусь"

 

Пра Валянціна Акудовіча ў Вікіпедыі.

Падрабязней пра кнігу "Архіпелаг Беларусь" тут і тут.


Раім таксама паглядзець:
Латышонак Алег. Нацыянальнасьць – Беларус
12.49 р.

Латышонак Алег. Нацыянальнасьць – Беларус

У другой беларускамоўнай кнізе беларускага гісторыка зь Беластоку Алега Латышонка (папярэдняй быў зборнік "Жаўнеры БНР") сабраныя пад адной вокладкай асноўныя напісаныя ім творы, датычныя розных пытаньняў беларускай гісторыі ад сівой старажытнасьці і амаль да нашых дзён.

Астапенка Анатоль. Игде зродилися и ускормлены суть по Бозе. Дослед беларускага
8.79 р.

Астапенка Анатоль. Игде зродилися и ускормлены суть по Бозе. Дослед беларускага нацыяналізму

У кожнай сучаснай дзяржаве кожны нармальны грамадзянін ад пачатку нацыяналіст. Быць нацыяналістам – гэта нармальны стан чалавека. Чалавека без свайго нацыянальнага пачатку на Зямлі проста не існуе. Кожны нараджаецца альбо эстонцам, альбо рускім, альбо кітайцам... Я нарадзіўся беларусам. І змяніць гэтага я не дам рады. Але калі гэта так, калі Госпад даў мне жыццё ў гэтай нацыі, то значыць так трэба, і ў гэтым маім нацыянальным існаванні і ёсць Найвышні сэнс.

Луцкевіч Антон. Барацьба за вызваленьне
12.99 р.

Луцкевіч Антон. Барацьба за вызваленьне

Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2009. – 670 старонак.

Гэтая кніга зьяўляецца лягічным працягам папярэдніх выданьняў твораў Антона Луцкевіча: "Да гісторыі беларускага руху" (Менск, 2003) і "Выбраныя творы: Праблемы культуры, літаратуры і мастацтва" (Менск, 2006).