|
8'200 р.
Вага: 40 г
Памеры: 140x70 мм |
Вершы. – Мінск: Галіяфы, 2009. – 109 с.
ISBN 978-985-6906-26-1
У новай кнізе вершаў Эдуард Акулін стварае шматколерныя вітражы свайго паэтычнага Сусвету, робячы гэта па-майстэрску нязмушана і выкшталцона.
Эдуард Акулін – паэт, перакладчык, бард. Нарадзіўся ў 1963 годзе ў вёсцы Вялікія Нямкі на Веткаўшчыне. Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт і аспірантуру НАН Беларусі. Працаваў настаўнікам, загадчыкам філіі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча "Беларуская хатка", намеснікам галоўнага рэдактара часопіса "Першацвет", загадчыкам аддзела паэзіі часопіса "Полымя". Цяпер – намеснік галоўнага рэдактара часопіса "Дзеяслоў", а таксама – намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Аўтар кніг паэзіі "Лес дзённага асвятлення", "Пяшчота ліўня", "Крыло анёла", "Радно", "Непрычалены човен", драматычнай містэрыі "На Каляды" ды інш.
Падрабязьней пра кнігу "Вітражы" тут.