Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook ці ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Анціпенка Алесь, Спрынчан Аксана. Дарога і Шлях

3.99 р.
Вага: 40 г
Памеры: 140x65 мм



SMS-п'есКА. — Мінск: Галіяфы, 2009. — 82 с. — (Другі фронт мастацтваў).

ISBN 978-985-6906-16-2

Дарога і Шлях жывуць у чаканьні таго, хто імі пройдзе. Скрыжоўваючыся і разьбягаючыся, яны лучаць і аддаляюць. Яны натхняюць і стамляюць. Урэшце, робяць прысутнымі кожнага з нас.

SMS-п'есКА “Дарога і Шлях” — дыялёг філёзафа і паэткі, у якім па-за чаканьнямі і думкамі, пачуцьцямі і каханьнем хаваецца “спакуса быць жывым”. Гэта новая форма тэатру, у якім ролю дзейнай асобы можа выканаць толькі яна сама.

ЗЬМЕСТ

Пятро Васючэнка. SMS-АДТУЛІНА Ў МОЎКНАСЬЦІ СУСЬВЕТАЎ
Алесь Анціпенка, Аксана Спрынчан. ДАРОГА І ШЛЯХ. (SMS-п’есКА з антрактам-размовай праз тэлефон)
Карына Анціпенка. ЧЫТАЮЧЫ SMS-П’ЕСУ