Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook ці ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Андранікава Гана. Гук сонечнага гадзіньніка

Андранікава Гана. Гук сонечнага гадзіньніка
3.72 р.
Вага: 390 г
Памеры: 120x200 мм



Пер. з чэiскай В. Бяльковіч; прадм. С. Сматрычэнкі. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2005. — 300 с. — (Чэшская калекцыя).

ISBN 985-6701-66-X

Чэшскі эмігрант Даніэль Кеплер у заснежаным Каларада сустракае сваю зямлячку Эн Ванье (у ранейшым Анна Вайнштайн). Высвятляецца, што разам з ягонай маці яна знаходзілася ў фашысцкіх канцлагерах і была сведкай ейнае смерці. З размоваў Даніэля і Эн перад чытачом паўстае трагічная гісторыя кахання чэха Тамаша і габрэйкі Рахель.
Кніга была ўганаравана прэстыжнымі літаратурнымі прэміямі Чэхіі.

Гана Андранікава нарадзілася ў 1967 годзе ў Зліне, Чэхія. У Карлавым унівэрсытэце вывучала ангельскую і чэшскую філалогію. Па сканчэньні вучобы працавала мэнэджэрам у чэшскіх і замежных фірмах. У 1999 годзе сышал з прадпрымальніцкай сфэры і прысьвяціла сябе творчасьці. Яе дэбютны раман "Гук сонечнага гадзіньніка" (2001) быў уганараваны прэстыжнымі літаратурнымі прэміямі Кніжнага клуба (найлепшая кніга года) і "Magnesia Litera" (адкрыцьцё года).

Замест прадмовы

Кніга, якую вы трымаеце ў руках, — першая. Ёй у 2001 годзе дэбютавала сама аўтарка, пісьменніца Гана Андранікава, ёй жа дэбютуе і новы выдавецкі праект — перакладная серыя "Чэшская калекцыя". У гэтай серыі мы мяркуем сэрвіраваць беларускаму чытачу самыя смачныя літаратурныя далікатэсы Чэхіі, як суперсучасныя, так і класічныя.
Чэшская літаратура мае чым пахваліцца. Апроч імёнаў, вядомых І беларускім аматарам прыгожага пісьменства (Гашак, Чапэк, Кундэра, Грабал, Вівэг), ёсць цэлая плойма аўтараў не менш таленавітых (нават геніяльных), самабытных, дабротных, але менш "раскручаных".
Адметнасць "Чэшскай калекцыі" палягае і ў тым, што гэта майстэрня (а на маю думку, дык нават майстар-клас) новай генерацыі перакладчыкаў. Задача прабіць мур памылковага пераканання, што ў беларусаў няма ані сіл, ачі рэсурсаў, каб рэгулярна даносіць да нашага чытача здабыткі сусветнай літаратуры па-беларуску, здаецца нам вырашальнай. I мы паспрабуем гэта давесьці на прыкладзе перакладу з такой, здавалася б, экзатычнай у нас мовы, як чэшская.
Вяртаючыея да гэтае кнігі, адразу зазначу, што "Гук сонечнага гадзінніка" — не толькі ці, дакладней, не столькі літаратурны пасунак, колькі пажыва для розуму і выпрабаваньне для пачуцьцяў. Гэты раман — моцная кава, гаркавая і духмяная. Гэта той выпадак, калі дэбют не значыць нясьмеласць і нясьпеласьць — наадварот, гэта твор дасьведчанага мастака, у якім узважана кожная рэпліка, кожная кропка, які зачароўвае абсалютна сьвежай і зусім не штучнай метафорыкай і зацягвае, паглынае жывасьцю і жыцьцёвасьцю аповеду. Гісторыя каханьня — вельмі прымітыўнае вызначэньне для тэмы гэтае кнігі. Хутчэй гэта трагічная гісторыя жыцьця — у любові і нянавісьці, у адчаі і змаганьні, у радасьці і няшчасьці. Жыцьця ў перадваеннай Індыі і Чэхаславакіі, у Пратэктараце Чэхіі і Маравіі, у паваеннай Канадзе. Гісторыя гібеньня ў нямецкіх канцлагерах і на палях бітваў другой сусьветнай вайны. Такая глябальнасьць ахопу часу і падзеяў пункцірная, яна не засланяе галоўнае — канкрэтныя чалавечыя лёсы.
Да ўсіх кампліментаў аўтарцы дадам яшчэ пару. Гана Андранікава — грунтоўная дасьледчыца. Непаўторны калярыт гэтак адрозных краёў і часоў — вынік яе карпатлівай працы ў архівах і бібліятэках, размоваў са ссведкамі даўніх падзей. У які колер былі афарбаваны галоўкі запалак у 30-я гады? Драбніца, але перш чым слова "запалка" лягло на паперу, гэтае пытаньне сталася прадметам асобнага вышуку. Уважлівасьць пісьменьніцы да дакладнасьці нават у дэталях уражвае.
Віртуозная, тонка прадуманая кампазіцыя трымае ў напружаньні і прымушае калаціцца сэрца чытача да апошннй старонкі.
Гэта раман, які не пакідае абыякавым.
Сяргей Сматрычэнка

Змест

1.Новы год
2. Іншы свет
3. Дарога да сонца
Надвячорак
4. Я сустрэла сястру
5. Сансара
Сутонне
6. “Вялікая чырвоная адзінка”
7. Вядзьмарка Савітры
8. Ноты ў пустотах
Позьні вечар
9. Свет ходзіць на руках
10. Знайдзі сваго Бога
Поўнач
11. Невылечны
12. Пад белай зоркай
На досвітку
13. Абліччы смерці
14. Фрэнк Незнішчальны
15. Вочы Гуга
Світанне
16. Мы – гісторыі
17. Колькі разоў я цябе яшчэ страчу
18. Новы дзень – новы год