Анталогія беларускага санета

Анталогія беларускага санета
6.99 р.
Вага: 460 г
Памеры: 130x210 мм



Анталогія. – Мінск : Ураджай, 2002. – 394 с. Укладальнік Яўген Хвалей. Цвёрдая вокладка.

ISBN 985-04-0486-8

Анталогія беларускага санета выдаецца ўпершыню. У ёй знітаваліся санеты пачынальнікаў гэтай вершаванай формы ў беларускай літаратуры – Янкі Купалы і Максіма Багдановіча, а таксама творы сучасных аўтараў.

Кніга складаецца з двух раздзелаў: уласна санеты, вянкі санетаў.

Для шырокага кола чытачоў, усіх, хто цікавіцца паэзіяй.

 

ЗМЕСТ

"Краснай формы санет...". Прадмова

«ЁСЦЬ ЧАРЫ Ў ЗАБЫТЫМ, СТАРАДАЎНЫМ...» (САНЕТЫ)

Янка Купала
Жніво
Па межах родных і разорах
Запушчаны палац
Маё цярпенне
На суд
Чаму?
Для зямлі прадзедаў маіх
Я люблю
На вялікім свеце
Беларус. Пераклад У. Мархеля
*** Пакіньце думаць аб слаўным мінулым
Пераклад У. Мархеля
*** Свае замкнуўшы ў марах парыванні
Пераклад У. Мархеля

Максім Багдановіч
*** Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі
*** Замёрзла ноччу шпаркая крыніца
У Вільні
*** На цёмнай гладзі сонных луж балота
*** Прынадна вочы ззяюць да мяне

Алесь Гарун
Жыццё

Уладзімір Жылка
Замчышча
Сёмуха
Максім Багдановіч
Каханне
Хараство

Змітрок Бядуля
*** У сонцы дзён, у зорнасці начэй

Уладзімір Дубоўка
Прамерыць гоні шмат разоў араты

Паўлюк Трус
*** Над кубкам возера, глыбокім
і шкляным

Максім Танк
*** Заснула казка на акне
маім астрожным
Трэска з дома Шэкспіра

Янка Журба
*** Я помню сад у срэбраным уборы

Язэп Пушча
Вясна
Яшчэ ў юнацкія гады

Мікола Антаноўскі
Тры санеты для каханай

Мікола Аўрамчык
*** У маі, на Міколу, помню я

Рыгор Барадулін
Палыновыя санеты

Святлана Басуматрава
*** Сціх лістапада каляровы дождж

Мікола Бусько
*** Людскі праўдзівы летапіс жыцця
Туман
Пытанні
Фея
*** Святліцца Млечны Шлях —
планетны мост
Вада

Эдуард Валасевіч
*** Яе пачатак —
ад бацькоўскага парога
*** Паэзія — яна праменняў кужаль
*** Зямля мая, блакітны карабель!
*** Ўсё хараство жыцця
ў музыцы чароўнай
*** О мова матчына, пявучая мая!
*** О, не кажы ты мне: — Бывай!
*** Ці ж з гэтым, браце, саўладаеш?
*** Твой пацалунак, нібы зоркі дотык
*** Як хораша, што ты жывеш на свеце
*** Я нарадзіўся, мабыць, рана
*** Снег-чараўнік!
Што з лесам ты зрабіў?!
*** Плыве і кружыць зорны карагод
*** Максіма Багдановіча магіла

Леанід Галубовіч
Тварцам агню

Ніл Гілевіч
Асвенцім

Анатоль Грачанікаў
*** Ныраць на мелкаводдзі хлапчукам

Леанід Дранько-Майсюк
*** Есць нешта польскае
ў табе — таемнасць тая

Хведар Жычка
Цяпло ўсмешкі
Вядомаму на цэлы свет
Марскі санет
Успамін
*** Даўно я не баюся цемнаты
Белыя санеты для шэрых паэтаў
Вясна на Магілёўшчыне
Прапішыце, доктар
Санет адкрытасці
Любоў да зямлі
Няма мне сну
Клоуны
*** Хто пераможа, хто прайграе бой
Ікар
*** Куды б ні ад'язджаў я з родных ніў
Слаўлю

Васіль Жуковіч
Сорам
Як на крыжы
Пытальны лад
Адзіны шлях
Беларуская сталіца
Любоў
Маёй мадонне
Прырода
Жаданне
Сад
У чалавечым садзе
Нявеста
Ці варта верыць варажбе?
Чакаю
Даруй

Алесь Звонак
Хараство
Мудрасць
Любоў
Ліпень
Прывід
Радзіма
Час
Кляновае лісце
Прасека
Рабро
Маланка
Гулівер
Гарбуз

Васіль Зуёнак
У люстэрку Свіцязі

Іван Івашка
У родных мясцінах

Уладзімір Карызна
Два санеты

Алесь Каско
*** Дружна прагнуць зярняты рук

Алег Лойка
Родная зямля
Дуб філаматаў у Варончы

Еўдакія Лось
Роднай мове

Юрка Лявонны
Крыштальнай цвеценню
заружавелі далі

Алена Мажароўская
Падзея

Уладзімір Мазго
*** Ляціць у вырай жураўліны клін

Васіль Макарэвіч
Партызаны

Мікола Маляўка
*** Пакінуў бацька нам зялёны бор
Любоў мая высокая, як неба
Мой дух любіў жыццё
У цэлым свеце мы адны былі
Вучыла мама жыць у ласцы Божай

Змітрок Марозаў
Надзея
*** Свабоду па закону не даюць
Памяць
Чарнобыльская вёска
Серп
*** Старэнькі сад наводшыбе сяла
*** Мне не патрэбна вашай
пахвальбы
*** Жыццё і смерць пануюць на зямлі
*** Я ўсё часцей жадаю слухаць неба

Вячаслаў Машко
Снежань
Мікола Ермаловіч

Мікола Мятліцкі
Санеты Чарнобыля

Уладзімір Някляеў
*** Святочны дзень.
Высокі шлях аблокаў

Сяргей Панізнік
Каханне
Sonare
Запушчаны палац у Лявонпалі

Уладзімір Паўлаў
Да праўды нам далёка, як да Бога
Горыч
Не хапае
Загадка
Будзе!
Божа, пакарай!
Хто быў нікім
Пажаданне няўдзячным
Свяшчэнную лампаду запалі
Высокія птушкі
Востраў слёз
Славянам
Змяніўся свет

Піліп Пестрак
Жураўлі
Другу невядомаму

Уладзімір Пецюкевіч
*** Сніцца дзіўны мне сон:
ззяе Волі зара

Пятро Прыходзька
*** У жанчыны ні вясной, ні ўвосень
*** У Рафаэлевай Святой Мадонне
*** Мы зямлю ўпрыгожваем садамі
*** Хай не агортвае душу трывога
*** Спазнаўшы шмат
у сэрцы хвалявання
*** Звычайна дзень паэтамі апеты
*** Зусім бы абяздушыўся свет гэты

Міхась Рудкоўскі
*** Я адчыняю ў ноч сваё акно

Людка Сільнова
Васількі

Янка Сіпакоў
Санет кахання

Міхась Стральцоў
*** Чаму так згадваем былое

Мікола Трафімчук
Санеты самотнай жанчыне

Генадзь Тумаш
Водмаладзь
Волат

Мікола Федзюковіч
*** Я не магу, каханая, нічым

Яўген Хвалей
Сын Налібоцкай пушчы

Мікола Шабовіч
*** Ты для мяне —
шчаслівых мар палёт
*** Сустрэчы нашы — як чароўны сон
*** Мы ад дабра пайшлі шукаць дабро
*** Гаворыш мне, што ўсё
прайшло даўно
*** Якой даўжэзнай мне здаецца ноч

Віктар Шніп
*** А ён прысвяціў вам санет
*** Я вас адпускаю на волю
*** Яшчэ ўсё можна
нам з табой змяніць
*** Гэты дзень праляцеў, як страла
*** Вось і усё... Цябе са мной няма
*** Гады прайшлі, нібы
прайшлі дажджы

Эльвіра Ярчак
Не цурайцеся!
Санет

"У КОЖНАГА НЕБА I СОНЦА СВАЕ..." (ВЯНКІ САНЕТАЎ)

Алесь Салавей
Вянок санетаў

Ніл Гілевіч
Нарач

Эдуард Акулін
Шлях да Радзімы

Таіса Бондар
Радасць

Мікалай Віняцкі
Гукаю ў веснія гады

Уладзімір Дзюба
Выток
Споведзь

Алесь Звонак
Праўдзе веку

Казімір Камейша
Круг

Яўген Крупенька
Вянок братэрства
Пятрусь Макаль
Ворыва
Сяўба

Уладзімір Мароз
Крыжы на ростанях

Змітрок Марозаў
3 вянка вянкоў санетаў
"Апакаліпсіс душы"

Ніна Мацяш
Бабіна лета ў Белаазёрску

Яўген Міклашэўскі
Горы

Людміла Рублеўская
На скрыжаванні лёсаў і падзеяў

Анатоль Сербантовіч
Курганы

Янка Сіпакоў
Жанчына

Уладзімір Скарынкін
Вачэй тваіх паляны
Віталь Собаль
Гонар твой жаночы

Пятро Сушко
Зямля гаючых траў

Яўген Хвалей
Жорсткая музыка

Мікола Шабовіч
Вянок

Соф'я Шах
Вытокі
Мы


"КРАСНАЙ ФОРМЫ САНЕТ..."

"Беззаганны санет варты адзін цэлай паэмы" — менавіта гэтыя радкі французскага паэта Буало наш Максім Багдановіч узяў замест эпіграфа да знакамітага санета "Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі...". Сапраўды, санет — гэта унікальны верш, адметны сваімі формай і зместам. І хто з паэтаў авалодаў ім, можа лічыць, што здаў экзамен на творчую сталасць.

Санет (іт. sonetto, ад sonare — гучаць, звінець) — лірычны верш, які складаецца з 14 радкоў пяцістопнага (класічны памер), радзей чатырох- ці шасцістопнага ямба. Аб'ядноўвае два чатырохрадкоўі (катрэны) і два трохрадкоўі (тэрцэты).

Дзве рыфмы спалучаюць катрэны (абба абба п.і абаб абаб), тры рыфмы тэрцэтаў размешчаны ў залежнасці ад характару папярэдняй рыфмоўкі (ввг дгд ці ввг ддг). У катрэнах даецца развіццё тэмы санета, у тэрцэтах — развязка.

Вось як патлумачыў гэта ў сваім тэарэтыка-гістарычным нарысе "Санет" Максім Багдановіч: "Санетная форма распадаецца на дзве асобныя часткі, што вымагае і ад зместу кожнай з іх як скончанасці, так і незалежнасці... Пэўна напісаны санет, быццам арэх-спарыш, павінен хаваць пад адной скарлупой два асобныя, хоць і шчыльна сціснутыя між сабой ядры. Углыбляючы сваё значэнне, гэтая будоўля верша адціснула ўласную пячаць і на характары зместу кожнай з дзвюх яго часцей. Павэдлуг гэтага ў першых васьмі радках развіваецца тэма санета, а ў астатніх — заключэнне да яе; ставіцца пытанне і даецца адказ; малюецца абразок і выкладаецца паясненне да яго. А каб пабольшалася свежасць вытваранага такім парадкам санета, трэба каб ні адна нітка з яго тканіны, ні адна цагліна з яго гмаху ці, прасцей кажучы, ні адно слова з яго не ўжывалася болі разу. Толькі пасля зда- вальнення ўсіх гэтых вымог здолее з'явіцца такая высокая краса..."

Трэба сказаць, што ў апошні час санет набыў новыя прыкметы, і патрабаванні Максіма Багдановіча часам не вытрымліваюцца.

Санет узнік у XIII ст. у Італіі (Сіцылія), затым атрымаў распаўсюджванне ў іспанскай, французскай, англійскай, нямецкай, партугальскай і іншых літаратурах. Гэтай формай бліскуча валодалі А. Дантэ, Ф. Петрарка, У. Шэкспір, Дж. Мільтан, Лопэ дэ Вэга, П. Карнель, Л. Камоэнс, В. Гётэ, Г. Гейнэ, А. Міцкевіч, А. Пушкін, I. Франко. I. Бехер, М. Рыльскі і інш.

Спачатку санет выкарыстоўваўся толькі ў інтымнай любоўнай лірыцы. Пазней абмежаванні перасталі існаваць. Узнік так званы шэкспіраўскі філасофскі санет — тры катрэны і адно заключнае двухрадкоўе. Сталі ўжывацца дзве рыфмы на ўвесь санет (суцэльны санет) або імі зусім не карысталіся (белы санет).

Янка Купала даў пачатак беларускаму філасофскаму санету ("Маё цярпенне, мой крывавы боль"). Літаральна за ім напісаў свае знакамітыя санеты Максім Багдановіч. Ён жа пераклаў на беларускую мову санеты Верлена. Многія беларускія паэты аддалі сябе, кажучьі словамі Уладзіміра Караткевіча, гэтаму "прыўкраснаму" вершу: 3. Бядуля, П. Трус, У. Дубоўка, У. Жылка, М. Танк, А Звонак, Э. Валасевіч, X. Жычка, Р. Барадулін, Н. Гілевіч і інш.

Дарэчы, Ніл Гілевіч першы ў айчыннай беларускай літаратуры (калі не браць паэтаў-эмігрантаў) выкарыстаў форму "вянка санетаў". Яго твор "Нарач" упершыню надрукаваны ў зборніку "Перазовы" ў 1967 годзе. Сярод паэтаў-эмігрантаў першымі былі М. Кавыль ("Цяжкія думы", 1956) і А. Сала- вей ("Вянок санетаў", 1958).

Вянок санетаў — вершаваны твор, які складаецца з 15 санетаў. Яго адметнасць у тым, што паўтарэннем асобных радкоў усе чатырнаццаць санетаў звязаны паміж сабой. Кампазіцыйнай асновай з'яўляецца магістрал — пятнаццаты, заключны санет, які складаецца з першых радкоў папярэдніх санетаў. Звычайна ён пішацца раней за іншыя, бо яго радкі ў строгай паслядоўнасці замыкаюць папярэднія санеты. Кожны наступны санет пачынаецца радком, якім заканчваецца папярэдні. Чатырнаццаты санет па- чынаецца і завяршаецца радком, якім пачынаецца першы. Гэты ж радок пачынае і магістрал. Ствараецца арыгінальнае архітэктурнае кальцо.

Ва ўсходнеславянскай літаратуры вянкі санетаў стварылі рускія паэты В. Іванаў, В. Брусаў, I. Сяльвінскі, С. Кірсанаў, М. Валошын, М. Дудзін, украінскія аўтары М. Вінграноўскі, Б. Нячэрда, Г. Крыўда.
У беларускай літаратуры вянкі санетаў пісалі Н. Гілевіч, X. Жычка, А. Сербантовіч, А. Зпонак, Я. Сіпакоў, Я. Крупенька, П. Макаль. Т. Бондар, К. Камейша, У. Дзюба і інш.

Аднак самая складаная архітэктанічная санетная структура — гэта "вянок вянкоў санетаў". Ен знітоўвае 15 вянкоў санетаў. Апошні ўключае ў сябе магістралы ўсіх папярэдніх. У сусветнай літаратуры налічваецца ўсяго некалькі вянкоў вянкоў санетаў.

Выдатна, што першы вянок вянкоў санетаў (дарэчы, першы ў еўрапейскай літаратуры) "Апакаліпсіс душы” (прысвечаны светлай памяці Анатоля Сербантовіча) напісаў наш беларускі паэт Змітрок Марозаў. Гэты твор у 1991 годзе выйшаў у свет асобнай кнігай. Ён складаецца з чатырнаццаці асобных вянкоў санетаў і пятнаццатага "Вянка магістральнага", які ўвабраў у сябе першыя радкі ўсіх папярэдніх двухсот дзесяці санетаў.

Вось што піша ва ўступным артыкуле да кнігі 3. Марозава "Гронкі зорных суквеццяў" літаратуразнаўца, доктар філалагічных навук Вячаслаў Рагойша: "Змітрок Марозаў напісаў дзесяць вянкоў санетаў і вянок вянкоў санетаў, якія ўвайшлі ў раздзел "Вянкі Любові, Веры і Надзеі". <...> Санетная форма сама па сабе ўжо схіляе паэта да роздуму. Вянкі санетаў паэта — гэта адмысловыя паэмы-медытацыі. <...> Усе санеты разам складаюць тое пано, якое адлюстроўвас наш час, яго праблемы, клопаты, а таксама чалавека ў гэтым часе, з яго перажываннямі, думкамі, надзеямі. Бацькаўшчына-Беларусь і краіны-суседзі, вострыя грамадска-палітычныя праблемы, гістарычнае і сучаснае, матэрыяльнае і духоўнае, этычнае і эстэтычнае — гэта і многае іншае з'явілася прадметам разваг паэта".

Гэтую ж форму выкарыстаў беларускі паэт Мікалай Віняцкі. У выніку атрымаўся таксама цікавы па зместу твор.

Такім чынам, дзякуючы гэтым аўтарам, беларуская скарбонка санетаў набыла неабходныя завершанасць і паўнату. Застаецца толькі спадзявацца, што кожны чытач знойдзе ў ёй твор, які дасць асалоду яго душы.

Яўген Хвалей


Раім таксама паглядзець:
Максім Багдановіч: вядомы і невядомы
7.38 р.

Максім Багдановіч: вядомы і невядомы

У зборнік уключаныя даследаванні творчасці Максіма Багдановіча 1910 – 1940-х гадоў, дзякуючы якім можна прасачыць, як паэзія класіка беларускай літаратуры ўспрымалася на працягу першай паловы XX стагоддзя. Акцэнт зроблены на літаратуразнаўчыя працы, што не перавыдаваліся з часоў першапублікацыяў.

Купала Янка. Вершы, паэмы. Някляеў Уладзімір. Шлях
6.49 р.

Купала Янка. Вершы, паэмы. Някляеў Уладзімір. Шлях

У фармаце mp3. Агульны час гучаньня 5:30:31. (p) “BelTonMedia”.

Яна і Я
12.99 р.

Яна і Я

У зборнік увайшлі паэтычныя творы, складзеныя ў XII – XXI стагоддзях. Прысвечаны яны самаму светламу і жыццядайнаму чалавечаму пачуццю – каханню. Своеасаблівай інтрадукцыяй да зборніка сталася "Найвышэйшая песня Саламонава". Многія творы друкуюцца ў гэтым выданні ўпершыню.