Анталогія латвійскай паэзіі

Анталогія латвійскай паэзіі
6.99 р.
Вага: 160 г
Памеры: 130x200 мм



Вершы / Паэтычныя партрэты М. Асарэ, I. Балодэ, О.Вацыеціса, А.Золатава ды іншых; пад агульнай рэдакцыяй Евы Каліноўскай. — Мінск : Галіяфы, 2013. — 132 с.

ISBN 978-985-7021-18-5

Анталогія латвійскай паэзіі — гэта ўнікальны праект, які аб’яднаў на сваіх старонках аўтараў з Латвіі XX і XXI ст. Нягледзячы на геаграфічную блізкасць нашых краін, творчасць латвійскіх паэтаў малавядомая ў Беларусі. Дадзенае выданне паклікана запоўніць гэтую лакуну і пазнаёміць беларускіх чытачоў з найлепшымі ўзорамі латвійскай паэзіі. Кніга будзе цікавая ўсім тым, хто неабыякавы да сучаснай паэзіі і перакладаў.


ЗМЕСТ

Уступнае слова куратараў (3. Вішнёў, В. Гапеева, С. Марэйна)

Майра Асарэ (пераклад з латыскай Вольга Гапеева)

Інгмара Балодэ (пераклад з латыскай Альгерд Бахарэвіч)

Оярс Вацыеціс (пераклад з латыскай Павал Надольскі)

Алег Золатаў (пераклад з расійскай Вольга Гапеева і Арцём Кавалеўскі)

Аляксей Іўлеў (пераклад з расійскай Арцём Кавалеўскі)

Юрыс Кунас (пераклад з латыскай Ірына Хадарэнка)

Сяргей Марэйна (пераклад з расійскай Зміцер Вішнёў)

Марыс Салейс (пераклад з латыскай Альгерд Бахарэвіч)

Сямён Ханін (пераклад з расійскай Вольга Гапеева)

Сяргей Цімафееў (пераклад з расійскай Вольга Гапеева)


Уступнае слова куратараў

Што я хачу вам сказаць? Я не ведаю латвійскай паэзіі — прызнаю гэты факт! Але менавіта таму вы і трымаеце гэтую шматпакутную кнігу! Я вельмі рады, што мы нарэшце пераклалі гэтых цудоўных паэтаў на беларускую мову. Я прызнаюся: падчас падрыхтоўкі анталогіі шмат часу правёў каля мора і не мог не выпіць — охо-хо — спрабаваў нават піць толькі кефір — марскія хвалі мяне натхнялі на паэзію і поўзанне па паэтычных рыфах. Я прызнаю — пакутаваў, поўзаў. I таму вельмі палюбіў Вентспілс і ягоную аўру, бо менавіта дзякуючы ёй я зразумеў — латвійская паэзія ёсць! Піў да раніцы вентспілскае паветра — раптам Марэйна згубіўся ў Арменіі... і нехта нясмела запытаўся: мы выдаём анталогію? Сябры — мы выдаём не толькі паэзію!!! Мы выпраўляем у плаванне караблі — белыя, бліскучыя, з флагштокамі і капітанамі. Мы рушым наперад — мы зрываем дрот, сябры! Хай шчасліва плыве латвійскі карабель па беларускім моры!

Зміцер Вішнёў

***

Гэтым разам давялося скакаць сярод трох колаў, у кожным з якіх — свае вабноты і свае цяжкасці. Часам здаецца, што, жыві я ў адным коле, свет падаваўся б прасцейшым і, магчыма, ён бы лепш паддаваўся вытлумачэнню, а так...

Вы ўжо пэўна здагадаліся, што пад коламі я маю на ўвазе мовы, якіх у гэтым зборніку ўсяго адна, але гэта падманлівае ўражанне. Беларуская мова тут не зусім “беларуская”, бо калі добра прыгледзецца, калі “пацерці” слоўца або выраз, бы тое запатнелае шкло, можна ўбачыць, як праз беларускія словы праступаюць абрысы латышскага і рускага моўных колаў. У латышскім коле пачуваешся досыць вольна, троху па-светламу самотна, і словы там не капрызныя, дазваляюць думаць на сабой і пакідаюць прастору. Рускае кола асабіста мне падалося вытанчаным і “балетным”, словы там трымаюць спінку роўна, пальчыкі ва ўсіх адцягнутыя, і самі яны, як струнка. Тут за няўдалы піруэт рызыкуеш атрымаць палкай па руках і нагах. Што слушна і для латышскіх вершаў, якія могуць адпомсціць нядбайным перакладчыкам і разваліцца акурат на вачах чытачоў. Сінтаксіс і граматыка істотныя не толькі ў мове, але і ў экзістэнцыі, бо як сказала Майра Асарэ “і нельга схлусіць — усё дапасуецца ў родзе, ліку, часе і прасторы”.

Вольга Гапеева

***

Toe, што адбываецца ў латышскай паэзіі “пасля патопу” — пасля падзей дзевяностых і не менш жыватворных і адначасна згубных двухтысячных, — я гатовы разглядаць як працэс крышталізацыі. Час — страшная рэч. Час абвальваецца на галовы вадаспадам, і чалавек, адчувальны да яго багацця, пачынае неяк яго выкарыстоўваць: з энергетычнага пункту гледжання магутнае і ёмістае, з эстэтычнага — не заўсёды цікавае. Менавіта так нахапаліся раптоўнага часу многія шасцідзясятнікі, і зараз бачым: далёка не ўсім савецкім паэтам-шасцідзясятнікам была паказаная паэзія, як жанр. Нехта з іх так і застаўся змагаром, нехта прапаведнікам, а нехта і тэрарыстам, займаючыся паэзіяй з прычыны адсутнасці больш блізкага жанру. Такім чынам, вада заліла сушу, змыла дарогі, але галоўнае — знішчыла дарожныя знакі, сістэму этычных арыенціраў (а без этыкі няма эстэтыкі, ці не так: выдатнае заўсёды этычнае, няхай і вельмі па-свойму — часам). Тыя ж, хто быў чужы палітыцы ў чыстым яе выглядзе, гэтыя самотныя вяршыні боскага хараства: Улдзіс Берзіньш, Яніс Ракпелніс, Юрыс Кунас — вяршынямі і заставаліся. Крышталізацыя — бясконца істотны працэс, таму што ейны ўдалы ход абнадзейвае нас у сэнсе магчымасці сінтэзу паэтычных “выспаў” з адной толькі вады — ды, мабыць, з паветра.

Сяргей Марэйна


Раім таксама паглядзець:
Сучаснае швэдзкае апавяданьне: проза
9.99 р.

Сучаснае швэдзкае апавяданьне: проза

У першыню па-беларуску выходзіць зборнік сучаснага швэдзкага апавяданьня. Чатырнаццаць навэлаў раскрываюць самыя значныя тэндэнцыі новай швэдзкай прозы; пачуцьцё знаходжаньня ў рэчаіснасьці, неаддзельнай ад сну, і адчуваньня нерэальнасьці, дзе моўных сродкаў ужо не стае.

Рада Увэ. Галасы Панямоння : гісторыя, культура, лёсы аднаго еўрапейскага абшару
3.99 р.

Рада Увэ. Галасы Панямоння : гісторыя, культура, лёсы аднаго еўрапейскага абшару

Кніга нямецкага публіцыста і гісторыка культуры Увэ Рады запрашае ў захапляльнае падарожжа ўздоўж адной еўрапейскай ракі – ад старажытнасці да нашых дзён. Нёман, Немэн, Нямунас, Мэмэль, Неман... Рака, якую перацінаюць межы, якая сама нярэдка была мяжой.

3.49 р.

Рудзіш Яраслаў. Неба пад Бэрлінам

Пер. з чэскай М. Мартысевіч. — Мінск: Логвінаў, 2008. — 180 с. — (Чэская калекцыя). Цьвёрдая вокладка.