Апанасевіч Антон. Лебедзеўская сага

Апанасевіч Антон. Лебедзеўская сага
9.99 р.
Вага: 500 г
Памеры: 145x215 мм



Гэтая кніга — пра вёску з паэтычнай назвай Лебедзева, пра яе людзей і гісторыю.

Лебедзеўская сага : Фрагменты гісторыі адной вёскі / Антон Апанасевіч.  – Мінск : А. А. Калоша, 2016.  – 272 с. : іл.

ISBN 978-985-90307-6-5

Прадмова ад Барыса Кіта

Паважаныя чытачы!

Кніга, якую прапануе аўтар, апавядае гісторыю Лебедзева са старажытных часоў да сучаснасці. Яе змест паказвае, наколькі даўняя, багатая і ціка­вая гісторыя былога мястэчка. Яна дапамагае чытачу ўбачыць адметнасць духоўнага жыцця лебедзеўцаў, іх імкненне да творчасці. Патрэба выдаць кнігу пра Лебедзева наспела даўно.

Па волі лёсу частка майго жыцця была звязана з Лебедзевам. Працуючы выкладчыкам матэматыкі ў Баранавіцкім педагагічным інстытуце, я пазна­ёміўся з ураджэнкай Лебедзева Нінай Іванаўнай Корсак, якая потым вый­шла за мяне замуж. Калі пачалася вайна, я са сваёй сям'ёй знайшоў прыту­лак у мястэчку Лебедзева. Гэта быў вельмі складаны перыяд у маім жыцці. Тут, у старажытным мястэчку, мне разам з яго жыхарамі давялося перажыць шмат трывог і няшчасцяў, страту знаёмых, сяброў і родзічаў. Нягледзячы на шматлікія цяжкасці і небяспеку ў гэты перыяд майго жыцця, былі ў Лебе­дзеве і хвіліны радасці — напрыклад, нараджэнне майго старэйшага сына Уладзіміра. Лебедзева стала для мяне не толькі месцам часовага пражывання — яно дало мне магчымасць прыкласці свае веды і ўменні. Калі ў верасні 1941 г. адкрылася мясцовая школа, мяне запрасілі выкладаць у ёй нямецкую мову і матэматыку. І сёння я добра памятаю працу ў школе, настаўнікаў, з якімі працаваў, многіх жыхароў Лебедзева і прагулкі за межамі мястэчка.

Якраз з Лебедзева пачалося маё развітанне з Радзімай на многія дзеся­цігоддзі. Хоць я жыў і працаваў далёка ад Беларусі, у маёй памяці родная зямля была заўсёды.

Жадаю вам, дарагія лебедзеўцы, здароўя, шчасця, росквіту і каб усе беды абыходзілі вас!

Барыс Кіт
Франкфурт-на-Майне
12.09.2015

Апанасевіч Антон. Лебедзеўская сага
Апанасевіч Антон. Лебедзеўская сага
Апанасевіч Антон. Лебедзеўская сага
Апанасевіч Антон. Лебедзеўская сага
Апанасевіч Антон. Лебедзеўская сага

ЗМЕСТ

Прадмова ад Барыса Кіта
Ад аўтара
Людзі, якія складаюць славу Лебедзева
Асноўныя вехі гісторыі Лебедзева

РАЗДЗЕЛ І. ВЫТОКІ

Частка 1. Гісторыя Лебедзеўскага гарадзішча
Гістарычны кантэкст
Пра месца гарадзішча і культавы камень
Старое Сяло — пачатак гісторыі Лебедзева

Частка 2. Лебедзеўская геаграфія
Роля ледавікоў у фарміраванні мясцовага рэльефу
Пасляледавіковы перыяд
Гісторыя лебедзеўскіх тапонімаў
Зніклае возера
Лебедзеўскі фальклор

Частка 3. Свентажэцкія. Гісторыя роду
Сядзіба
Гаспадарка маёнтка
Дызайн маёнтка Свентажэцкіх
Архітэктура і бытавая культура маёнтка
З гісторыі капліцы-пахавальні
Свентажэцкія і рэлігія
Як у маёнтку Свентажэцкіх сустракалі гасцей
Свентажэцкія і паляванне
Як Свентажэцкія на мядзведзя палявалі
Як харчаваліся гаспадары Свентажэцкія

РАЗДЗЕЛ IІ. НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ ЛЕБЕДЗЕВА

Частка 1. Лебедзеўская Свята-Троіцкая царква
З гісторыі храма
Свята-Троіцкі храм — цэнтр адукацыі і культуры

Частка 2. Лебедзеўскі царкоўны хор
З гісторыі царкоўнага песнапення
Станаўленне

Частка 3. Лебедзеўская харавая капэла
З гісторыі музычнага мастацтва Лебедзеўшчыны
Творчы шлях Лебедзеўскай народнай харавой капэлы
Крыніцы творчасці і дасягненні калектыву

Частка 4. Лебедзева падчас Першай сусветнай вайны
Уступ
Крыж-выратавальнік
Неласкавая сустрэча
Казацкі рэйд
Баявы шлях і лёс палкавога абраза
Захавальнікі рэліквіі

Частка 5. Паміж Першай і Другой сусветнымі войнамі (1921—1939)
Бандытызм на Лебедзеўшчыне ў міжваенны перыяд
Гісторыя гандляра Хаіма

Частка 6. У гады Другой сусветнай вайны
Лебедзеўскі лагер для ваеннапалонных
Лебедзеўскі халакост
З успамінаў відавочцаў лебедзеўскай трагедыі
Аперацыя «Баграціён» на Лебедзеўшчыне
Партызан Капцюг

Частка 7. Лебедзева ў жыцці Барыса Кіта
Наш знакаміты зямляк
З успамінаў людзей, якія ведалі Барыса Кіта

Частка 8. Раман Семашкевіч
Дзяцінства і юнацтва
Дамаскоўскі перыяд жыцця Рамана Семашкевіча
Талент і самабытнасць творчасці Рамана Семашкевіча

Частка 9. Яўген Шыраеў
Карані Яўгена Шыраева
Яўген Шыраеў — вучоны
Яўген Шыраеў — жывапісец

Частка 10. Лебедзеўскія каталіцкія і пратэстанцкая святыні
Гісторыя каталіцкай парафіі
Лебедзеўская капліца
Лебедзеўскі кальвінскі збор

Частка 11. Успаміны старога паляўнічага

Частка 12. Здымак з гісторыяй

Частка 13. Лебедзева пасля вайны і сёння
Гісторыя адукацыі і культуры
Сучасная эканоміка Лебедзева

Заключэнне
Спіс крыніц

Апанасевіч Антон

ПРА АЎТАРА

Апанасевіч Антон Антонавіч нарадзіўся ў 1957 г. у вёсцы Дзямідкі Вілей­скага раёна. Пасля заканчэння Даўгінаўскай сярэдняй школы служыў у Ва­ен­на-марскім флоце. Пасля службы за­кон­чыў гі­с­та­рыч­ны факультэт Мін­ска­га педа­га­гічнага ін­сты­ту­та імя А. М. Гор­ка­га па спе­цы­яльнасці «На­стаў­нік гісторыі і фран­цуз­скай мо­вы».

Ужо трыц­цаць га­доў пра­цуе на­стаў­нікам гі­с­то­рыі і гра­ма­да­знаў­ства ў Ле­бедзеў­скай сярэдняй шко­ле на Ма­ладзе­чан­шчыне. За­гад­вае школь­ным гі­с­то­ры­ка‑края­знаў­чым му­зе­ем «Спад­чы­на».

За­йма­ец­ца да­сле­да­ван­нем гі­с­то­рыі Лебе­дзеў­шчы­ны. Дру­каваўся ў пе­рыя­дыч­ных вы­даннях, вы­ступаў на ра­дыё. Некаторыя матэрыялы да­сле­да­ван­няў мя­сцовай гі­с­то­рыі Антона Апа­на­се­ві­ча былі вы­ка­ры­ста­ны ў перадачах на бе­ла­ру­скім тэ­ле­ба­чан­ні.


Раім таксама паглядзець:
Барадулін Рыгор, Камоцкі Алесь, Кунстадтэр Джон. Каб аднойчы
32.90 р.

Барадулін Рыгор, Камоцкі Алесь, Кунстадтэр Джон. Каб аднойчы

Магія паэзіі Рыгора Барадуліна ў нізцы лірычных песень Алеся Камоцкага, аздобленая фотаздымкамі Джона Кунстадтэра.

Выданне ўтрымлівае вершы, ноты. Да кожнай кнігі прыкладзены CD-дыск з песнямі Алеся Камоцкага.

Някляеў Уладзімір. Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без
24.99 р.

Някляеў Уладзімір. Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без

Кніга-лаўрэат прэміі Гедройца!

Новы раман Уладзіміра Някляева, па яго ўласным прызнанні, — удзячнасць Менску і ўсім тым, хто разам з ім увайшоў у жыццё аўтара. Поруч з прыдуманымі героямі тут дзейнічаюць рэальныя гістарычныя асобы: Кім Хадзееў, Лі Гарві Освальд, Уладзімір Караткевіч, Рыгор Барадулін, Анатоль Вярцінскі, Барыс Луцэнка, Мікіта Хрушчоў ды іншыя. Таксама адна з дзейных асобаў — сам Менск, у чыіх дэкарацыях і развіваецца напаўдэтэктыўны сюжэт.

Арлоў Уладзімір. Адкуль наш род
8.99 р.

Арлоў Уладзімір. Адкуль наш род

Мультымедыйнае выданне склалі займальныя і пазнавальныя аповеды з гісторыі Беларусі: ілюстраваная электроная кніга + аўдыёкніга ў фармаце mp3. Агульны час гучання 6:42:42. Для малодшых школьнікаў. Чытае аўтар. © & (p) Beltonmedia, 2008.

Пашкевіч Алесь. Рух
4.99 р.

Пашкевіч Алесь. Рух

Гэтая кніга - пра вынаходнікаў дызельнага рухавіка і нафтамагнатаў, паўстанцаў і цароў, разведчыкаў і здраднікаў, а найперш пра тых, хто любіць сваю радзіму.

Гэта, па сведчанні крытыкаў, "сучасны еўрапейскі раман, кампактны і цэльны, надта займальнае чытво, якое зацягвае і не адпускае да самага фіналу..."