Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх штодня з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-856-42-01, +375-29-652-00-72 Міхась, Viber / WhatsApp: +375-29-632-91-29 Вераніка.
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook, уКантакце або Інстаграм.

 

 

 

Археалогія Беларусі. Том 2 (Л-Я)

Археалогія Беларусі. Том 2 (Л-Я)
5.67 р.
Вага: 1200 г
Памеры: 210x270 мм



Энцыклапедыя. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2011. – 464с.: іл. Цьвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-11-0349-2

У энцыклапедыі асвятляюцца археалагічныя культуры, якія існавалі на тэрыторыі Беларусі і суседніх краін, археалагічныя помнікі (стаянкі, паселішчы, гарадзішчы, селішчы, могільнікі, свяцілішчы і інш.), а таксама даследаваныя археолагамі помнікі архітэктуры сярэднявечча (мураваныя храмы, замкі, палацы і інш.), рэчы матэрыяльнай культуры і унікальныя творы першабытнага мастацтва. Выданне багата ілюстравана каляровымі і чорна-белымі здымкамі, картамі, планамі і схемамі. Разлічана на выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, настаўнікаў сярэдніх школ і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.

Археалогія беларусі


Уводзіны

Археалагічнае вывучэнне старажытнасцей Беларусі пачалося ў 2-й пал. 18 ст. У 1-й чв. 19 ст. Т. Нарбут даследаваў курганы паміж Магілёвам і Рагачовам і ў маёнтку Шаўры Лідскага пав., вызначыў пахавальны абрад – інгумацыя на грунце пад насыпам. З.Я.Даленга-Хадакоўскі склаў 4-томны «Слоўнік назваў гарадзішчаў і ўрочышчаў», які змяшчае дадзеныя пра некалькі тыс. археал. помнікаў, з іх каля 200 зафіксавана на Беларусі (гарадзішчы ён лічыў свяцілішчамі). У 1855 Я. П. Тышкевіч, які вывучаў курганы на Міншчыне, стварыў Віленскі музей старажытнасцей і пры ім Віленскую археал. камісію. Яна збірала і вывучала старажытнасці, арганізоўвала раскопкі, выдавала на іх дазвол. Надрукавана некалькі тамоў «Запісак археалагічнай камісіі» і шэраг краязнаўчых прац. Першым сфармуляваў канкрэтныя задачы раскопак К. П. Тышкевіч. Ён даследаваў каля 200 курганоў, гарадзішчы і замчышчы Мінскай губ., склаў іх тапаграфічныя планы. А. Г. Кіркор раскопваў курганы ў Ашмянскім, Барысаўскім, Вілейскім, Навагрудскім, Мінскім паветах, класіфікаваў і датаваў археал. помнікі, паводле пахавальнага абраду вызначаў этнічную прыналежнасць нябожчыкаў. На Полаччыне курганы раскопваў К. А. Гаворскі, на Лепельшчыне – М. Ф. Кусцінскі (ім даследавана каля 100 курганоў).

Асн. прыёмамі вывучэння курганоў у сяр. 19 ст. і пазней былі раскопкі вузкай ямай («калодзежам») ці траншэяй. У 1886 – 94 археал. раскопкі ў Віцебскай і Магілёўскай губернях праводзіў Е. Р. Раманаў. Ён сабраў звесткі пра 1 тыс. помнікаў археалогіі, склаў шэраг археал. карт, выявіў стаянкі каменнага веку, выказаў меркаванне, што тэр. Беларусі заселена чалавекам з эпохі палеаліту. Курганы даследавалі М. М. Турбін (у Ашмянскім, Быхаўскім, Мсціслаўскім паветах, каля г. Заслаўе), Р. Г. Ігнацьеў, Г. Х. Татур (у Мінскай губ.) і інш. У. З. Завітневіч раскапаў каля 670 курганоў пераважна ў Бабруйскім, Мазырскім і Рэчыцкім паветах, паводле этнавызначальных прадметаў (металічныя зярнёныя пацеркі) абазначыў межы рассялення дрыгавічоў. Ф. В. Пакроўскі праводзіў археал. даследаванні на мяжы Літвы і Беларусі, склаў археал. карты Віленскай і Гродзенскай губерняў. В. А. Шукевіч выявіў больш за 130 помнікаў каменнага веку, раскапаў 16 курганоў і 376 каменных магіл 13 – 14 ст. на Гродзеншчыне. Археал. раскопкі праводзілі М. П. Авенарыус (курганы ў Браслаўскім і Навагрудскім паветах, на Магілёўшчыне), І. І. Далгоў (курганы на Полаччыне), Ф. Вярэнька (гарадзішчы і курганы на Ушаччыне), З.Глогер (помнікі каменнага веку ў Панямонні і курганы каля Ваўкавыска), І. І. Стаброўскі (курганы ў басейне Нёмана), М. Ф. Фурсаў, С. Ю. Чалоўскі (курганы на Магілёўшчыне) і інш. А. А. Спіцын зрабіў агляд археал. даследаванняў бел. губерняў, згрупаваў матэрыялы ў храналагічнай паслядоўнасці з каменнага веку да сярэдневякоўя. Вынікі археал. даследаванняў у Беларусі падсумаваў 9-ы археал. з’езд 1893 у Вільні.


Раім таксама паглядзець:
Археалогія беларусі. Том 1 (А-К)
4.42 р.

Археалогія Беларусі. Том 1 (А-К)

У энцыклапедыі асвятляюцца археалагічныя культуры, якія існавалі на тэрыторыі Беларусі і суседніх краін, археалагічныя помнікі (стаянкі, паселішчы, гарадзішчы, селішчы, могільнікі, свяцілішчы і інш.), а таксама даследаваныя археолагамі помнікі архітэктуры сярэднявечча (мураваныя храмы, замкі, палацы і інш.), рэчы матэрыяльнай культуры і унікальныя творы першабытнага мастацтва. Выданне багата ілюстравана каляровымі і чорна-белымі здымкамі, картамі, планамі і схемамі.

Гардзееў Юры. Магдэбургская Гародня
13.99 р.

Гардзееў Юры. Магдэбургская Гародня

Манаграфі Юрыя Гардзеева – першая ў Беларусі праца, прысвечаная сацыятапаграфіі горада. Выбраны для даследавання перыяд 16 – 18 ст. надзвычай важны ў гісторыі Гародні. Сённяшняя планіровачная структура гістарычнай часткі горада сфармавалася менавіта ў гэты час. Да таго ж, тапаграфія Гародні адлюстравала ў сабе змену цывілізацыйнай арыентацыі Беларусі – пераход ад візантыйскай да заходнееўрапейскай традыцыі.

Клышка Алесь. Мінская зямля (+ кампакт-дыск з аўдыёзапісам паэмы)
3.00 р.

Клышка Алесь. Мінская зямля (+ кампакт-дыск з аўдыёзапісам паэмы)

Гэтая кніга – маленькі гімн Мінску, мінскай зямлі і мінчукам. Гэта паэма-роздум аб сваёй сям'і, аб людзях, якія жылі побач, гэта паэма-памяць, паэма-сумленне і паэма-настальгія.