Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook ці ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Архітэктура Беларусі. У 4 т. Т. 4, кн. 1.

1.44 р.
Вага: 1080 г
Памеры: 0x0 мм



Нарысы эвалюцыі ва ўсходнеславянскім і еўрапейскім кантэксце. У 4 т. Т. 4, кн. 1. Беларускае народнае дойлідства / А. І. Лакотка; навук. рэд. А. І. Лакотка. – Мінск: Беларуская навука, 2008. – 495 с.: іл. Цв. вокл. + супервокл.

ISBN 978-985-08-0966-7 (т.4, кн. 1)
ISBN 978-985-08-0680-2
ISBN 985-08-00680-X

Кніга прысвечана даследаванню беларускага народнага дойлідства. Упершыню ў шырокім дыяпазоне часу (ад Старажытнай Русі і да нашых дзён) аналізуецца эвалюцыя сістэмы рассялення, народна-традыцыйнай архітэктуры гарадоў, сельскіх сядзіб і жылля, царкоўна-манументальнага дойлідства. Народная архітэктура раскрываецца як яркая старонка традыцыйнай мастацкай культуры славян і народаў Еўропы.

Даследуюцца праблемы развіцця традыцый у сучасным сельскім будаўніцтве, захаванне і адаптацыя помнікаў народнай архітэктуры і іх выкарыстанне ў сферы турызму інфраструктуры музеяў пад адкрытым небам.

ЗМЕСТ

УВОДЗІНЫ. Драўлянае дойлідства – яркая адметнасць мастацкай культуры ўсходніх славян і народаў Еўропы

Глава І. Абарончае дойлідства і драўляная архітэктура гарадоў
1.1. Драўлянае абарончае дойлідства X—XVI стст.
1.2. Гарадскія сядзібы і жыллё XI—XVIII стст.
1.3. Драўляныя прадмесці гарадоў канца XIX – пачатку XX ст.
1.4. Драўляная забудова мястэчак

Глава ІІ. Архітэктура сельскага народнага жылля
2.1. Сельскія паселішчы
2.2. Сядзібы і жыллё
2.3. Агульныя і рэгіянальныя асаблівасці беларускага народнага дойлідства і яго міжэтнічныя сувязі

Глава ІІІ. Царкоўная архітэктура
3.1. Праваслаўныя храмы
3.2. Каталіцкія храмы
3.3. Капліцы
3.4. Званіцы
3.5. Мячэці
3.6. Сінагогі
3.7. Сінтэз будаўнічых культур у драўлянай царкоўнай архітэктуры

Глава ІV. Сучасная народная архітэктура і захаванне помнікаў драўлянага дойлідства
4.1. Беларуская вёска ў другой палове XX – пачатку XXI ст.
4.2. Рэгіянальныя рысы культурна-гістарычных ландшафтаў і іх мастацкая выразнасць
4.3. Рэгенерацыя драўлянай забудовы сельскіх паселішчаў, мястэчак і гарадоў
4.4. Музейныя формы захавання народнага дойлідства

Заключэнне
Дадатак 1.
Дадатак 2.
Дадатак 3. Слоўнік беларускага народнага дойлідства