Аркуш Алесь. Палімпсэст

Аркуш Алесь. Палімпсэст
5.99 р.
Вага: 250 г
Памеры: 130x200 мм



Раман. – Мінск: Галіяфы, 2012. – 164 с. – (Бібліятэка Таварыства Вольных Літаратараў).

ISBN 978-985-6906-80-3

"Палімпсэст" – першы буйны празаічны твор вядомага паэта, эсэіста, стваральніка Таварыства вольных літаратараў Алеся Аркуша. Рэальныя героі маладосьці пісьменьніка трапілі ў "бурштын" творчага пераасэнсаваньня мінулага і набылі другое, гэтым разам літаратурнае жыцьцё.

ЗМЕСТ

Частка першая
Частка другая
Частка трэцяя
Каментары


Урывак з раману

Пакой нагадваў рэдакцыйны. Мы, чалавек 5-6, сядзелі на крэслах уздоўж сьцяны. Маладзён, рыхтык камсамольскі актывіст 70-х, трымаў у руках газету і распавядаў нешта пра зьмест нумару. Усю правую паласу газеты займаў каляровы здымак нейкага юнака. Калі "камсамолец" падыходзіў бліжэй, то рабіўся заўважным тэкст, які з левай паласы пераходзіў на правую і ішоў падкладам па ўсім здымку. Гэты тэкст дзіўным чынам зьнікаў, калі выступоўца адыходзіў ад мяне на тры-чатыры крокі – быў бачны толькі здымак. "Камсамолец", гаворачы пра двухпалосны артыкул, увесь час глядзеў мне ў вочы, было адчуваньне, што ўсё гэта казалася выключна мне.

– Гэта кепскі матэрыял. Калі ў кожным жыцьці ёсьць месца для подзьвігу, дык павінна быць месца і для слабасьці. Па адным учынку нельга выносіць прысуд чалавеку, – я вырашыў скарыстаць іхнюю фразеалогію. Насамрэч, я быў упэўнены, што гэтая фальшыўка, напісаная паводле добра знаёмага трафарэту.

"Камсамолец" акругліў вочы, падобна яму не было што сказаць мне ў адказ.
Раптам загучаў школьны званок, усе ў пакоі заварушыліся і пачалі зьбірацца.

– Я з ім сама пагавару, – сказала жанчына, што сядзела са мной поруч.

З выгляду яна нагадвала класічную школьную настаўніцу: строгі касьцюм, доўгія валасы ўбраныя ў прычоску а-ля 70-я, адно што акуляры – сучасныя, модныя сярод аптэкарак, настаўніц і банкаўскіх работніц, – якія трымаліся на кончыку носа. Жанчына кінула на мяне некалькі позіркаў паверх шкельцаў.

Мы ішлі поруч па нейкіх калідорах. Вакол было шмат падлеткаў, выглядала, што гэта сапраўды была школа. "Настаўніца" казала штосьці банальнае і пафаснае. Я амаль ня слухаў яе. Мне было цікава: дзе мы. Я ўглядаўся ў твары падлеткаў і ня мог нічога ўцяміць.

Мы падышлі да выхаду, які зьдзівіў мяне больш, чым уся гэтая незразумелая ўстанова. Выхад быў закратаваны, ён ішоў некуды ўніз. Паміж металічнымі прэнтамі былі шчыліны, і, каб пакінуць памяшканьне, трэба было праціснуцца між іх. "Настаўніца" звыклымі рухамі нахілілася і пралезла праз краты. Я падаўся за ёю ўсьлед.

 

Алесь Аркуш – беларускі паэт, эсэіст, выдавец. Сябра польскага ПЭН-цэнтра. Скончыў Жодзінскі політэхнічны тэхнікум і Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі. Літаратурны псеўданім – Алесь Аркуш, узяў у 1984 годзе. З 1987 года жыве ў Полацку. Уваходзіў у літаратурнае таварыства «Тутэйшыя».

Артыкул пра аўтара ў Вікіпедыі.


Раім таксама паглядзець:
0.69 р.

Аркуш Алесь. Аскепкі вялікага малюнку

Эсэ. — Менск: Логвінаў, 2007. — 136 с.

Кертэс Імрэ. Страчаны лёс
9.99 р.

Кертэс Імрэ. Страчаны лёс

Раман вугорскага пісьменніка Імрэ Кертэса "Страчаны лёс" (1975), шмат у чым аўтабіяграфічны, уражвае не так апісаннямі "жахаў" і "пекла канцлагераў", як незвычайнай інтанацыяй аповеду, пазбаўленай пафасу і празмерных эмоцыяў.

Станкевіч Юры. Шал
8.99 р.

Станкевіч Юры. Шал

У новы зборнік аўтарскай, калі-нікалі эксперыментальнай прозы ўвайшлі тры вострасюжэтныя аповесці, некалькі невядомых аповедаў розных гадоў, кінасцэнар і эсэ. Галоўныя персанажы аповесцяў, воляй лёсу кінутыя ў самыя нечаканыя абставіны, часам межавыя з выжываннем, змагаюцца за сваю годнасць, жыццё і годнасць сваёй Бацькаўшчыны. Тэма эсэ – кіно, і прысвечана памяці аднаго з найлепшых рэжысёраў свету – Акіры Курасавы.