|
26'000 р.
Вага: 490 г
Памеры: 115x195 мм (усяго галасоў 3)
|
Эсэ. – Менск : Радыё Свабода, 2007. – 576 с. : іл. – (Бібліятэка Свабоды. XXI стагодьдзе).
ISBN 978-0-929849-14-0
"Імёны Свабоды" – гэта 261 гістарычны партрэт герояў беларускай свабоды XVIII – XXI стагодзьдзяў. Кніга можа служыць дапаможнікам для напісаньня раманаў, здыманьня фільмаў, абароны дысэртацыяў, зьмены назваў плошчаў ды інш.
ЗЬМЕСТ
Энцыкляпэдыя любові. А. Лукашук
Тадэвуш Рэйтан
Тадэвуш Касьцюшка
Тамаш Ваўжэцкі
Якуб Ясінскі
Стафан Грабоўскі
Ян Баршчэўскі
Казімер Чарноўскі
Міхал Рукевіч
Тамаш Зан
Валенці Ваньковіч
Міхал Валовіч
Эмілія Плятэр
Напалеон Орда
Сымон Канарскі
Генрык Дмахоўскі
Аляксандар Рыпінскі
Францішак Савіч
Арцём Вярыга-Дарэўскі
Аляксандар Незабытоўскі
Яўстах Тышкевіч
Ахіла Банольдзі
Рамуальд Траўгут
Людвік Нарбут
Флярыян Даноўскі
Цэлястын Цэханоўскі
Міхал Цюндзявіцкі
Міхал Андрыёлі
Каміла Марцінкевіч
Баляслаў Калышка
Кастусь Каліноўскі
Альгерд Абуховіч
Адам Пуслоўскі
Эдвард Вайніловіч
Мікалай Судзілоўскі
Янка Лучына
Ігнат Грынявіцкі
Магдалена Радзівіл
Ігнат Буйніцкі
Мітрафан Доўнар-Запольскі
Раман Скірмунт
Лявон Вітан-Дубейкаўскі
Ёсіф Стаброўскі
Аляксандар Уласаў
Цётка
Мікалай Шамяціла
Васіль Захарка
Мэльхісэдэк
Пётра Крачэўскі
Іван Пуліхаў
Вацлаў Іваноўскі
Усевалад Ігнатоўскі
Янка Журба
Іван Луцкевіч
Уладзіслаў Галубок
Янка Купала
Якуб Колас
Станіслаў Булак-Балаховіч
Францішак Аляхновіч
Вацлаў Ластоўскі
Язэп Лёсік
Антон Луцкевіч
Палута Бадунова
Сымон Рак-Міхайлоўскі
Вячаслаў Селях-Качанскі
Юліяна Вітан-Дубейкаўская
Мікола Равенскі
Уладзімер Пракулевіч
Фабіян Шантыр
Язэп Драздовіч
Вінцэнт Гадлеўскі
Язэп Мамонька
Даніла Васілеўскі
Антоні Ляшчэвіч
Сяргей Палуян
Клаўдзі Дуж-Душэўскі
Язэп Варонка
Макар Краўцоў
Антон Баліцкі
Аркадзь Смоліч
Іван Саланевіч
Янка Станкевіч
Максім Багдановіч
Андрэй Цікота
Адам Станкевіч
Рыгор Шырма
Антон Сокал-Кутылоўскі
Аляксандар Чарвякоў
Зоська Верас
Аляксандар Ружанцоў
Канстанцыя Буйла
Максім Гарэцкі
Аляксандар Ляўданскі
Кастусь Езавітаў
Паўліна Мядзёлка
Леаніла Чарняўская
Казімер Смулька
Францішак Кушаль
Тамаш Грыб
Ванда Лявіцкая
Васіль Русак
Ігнат Канчэўскі
Аляксандар Орса
Зьміцер Прышчэпаў
Язэп Адамовіч
Юрка Лістапад
Лявон Савёнак
Леў Акіншэвіч
Яўхім Кіпель
Якуб Харэўскі
Аляксандар Адамовіч
Міхал Забэйда-Суміцкі
Пётра Сергіевіч
Уладзімер Дубоўка
Хася Прусьліна
Сяргей Пясецкі
Апалёнія Савёнак
Міхась Зарэцкі
Янка Геніюш
Вацлаў Пянткоўскі
Міхал Ляпеха
Тодар Кляшторны
Мікола Абрамчык
Натальля Арсеньнева
Тамара Цулукідзэ
Марыя Кіпель
Янка Шутовіч
Алесь Дудар
Паўлюк Шукайла
Нічыпар Мяцельскі
Стэфанія Станюта
Юрка Віцьбіч
Мікола Ўлашчык
Сяргей Новік-Пяюн
Аляксандра Саковіч
Станіслаў Станкевіч
Натальля Вішнеўская
Барыс Кавэрда
Міхал Вітушка
Рыгор Крушына
Мікалай Лапіцкі
Апалёнія Пяткун
Яўгенія Пфляўмбаўм
Валеры Маракоў
Антон Адамовіч
Лукаш Калюга
Сяргей Ракіта
Яніна Каханоўская
Пятро Конюх
Ларыса Геніюш
Зьмітрок Астапенка
Вітаўт Тумаш
Уладзімер Дудзіцкі
Леў Гарошка
Пётра Сыч
Аўген Калубовіч
Пятро Бітэль
Вячаслаў Шыдлоўскі
Тодар Лебяда
Лявон Случанін
Часлаў Сіповіч
Уладзіслаў Чарняўскі
Янка Брыль
Франціш Бартуль
Вячаслаў Зайцаў
Мікалай Пятрэнка
Леся Беларуска
Мікола Дэмух
Барыс Рагуля
Аляксей Карпюк
Язэп Юхо
Мікола Ермаловіч
Янка Юхнавец
Лявон Луцкевіч
Леанід Карась
Васіль Быкаў
Артур Вольскі
Рыгор Клімовіч
Уладзімер Салавей
Алесь Усюкевіч
Янка Сурвіла
Янка Філістовіч
Лідзія Вакулоўская
Алесь Адамовіч
Вольга Церашчатава
Мікола Канаш
Кастусь Рамановіч
Міхал Дубянецкі
Зора Кіпель
Міхась Ракевіч
Міхась Лічко
Васіль Мядзелец
Алесь Юршэвіч
Павал Жук
Расьціслаў Лапіцкі
Лявон Баразна
Алег Табола
Яўген Глебаў
Ніна Асіненка
Галіна Русак
Вера Бартуль
Уладзімер Караткевіч
Ангеліна Бароўка
Юры Карачун
Мікола Прашковіч
Вячаслаў Адамчык
Уладзімер Кармілкін
Аляксей Логвін
Васіль Мельяновіч
Карлас Шэрман
Яўген Лугін
Юрка Геніюш
Генадзь Каханоўскі
Барыс Сачанка
Віктар Тураў
Яўген Шабан
Міхась Стральцоў
Мікола Купрэеў
Пятро Драчоў
Георгі Таразевіч
Яўген Кулік
Валянцін Ждановіч
Васіль Гроднікаў
Барыс Родзіч
Анатоль Канапелька
Алесь Каралёў
Уладзімер Мулявін
Анатоль Сербантовіч
Іван Ласкоў
Вера Церлюкевіч
Міхась Ткачоў
Міхась Раманюк
Алесь Лабанок
Валеры Сьлюнчанка
Кастусь Мысьлівец
Мікола Селяшчук
Мікола Трухан
Мікалай Ільніцкі
Уладзімер Плешчанка
Ібрагім Канапацкі
Марыя Мацюкевіч
Генадзь Карпенка
Аляксей Філіпчанка
Алесь Емяльянаў
Генадзь Кулажанка
Уладзіслаў Рубанаў
Валеры Масьлюк
Сяргей Кавалёў
Валеры Шаблюк
Алесь Асташонак
Уладзімер Емяльянчык
Сяргей Войчанка
Андрэй Грабаў
Анатоль Майсеня
Вераніка Чаркасава
Анатоль Сыс
Ігар Гермянчук
Юры Завадзкі
Аляксей Мельнікаў
Андрэй Пяткевіч
Дзяніс Хвастоўскі
Аўгіньня Дзянісава
Паказьнік асобаў
Summary
Пра аўтара
Энцыкляпэдыя любові
Гэта не дапаможнік у перайменаваньні беларускіх вуліцаў, плошчаў і гарадоў, хоць, безумоўна, гэтыя імёны заменяць на шыльдах прозьвішчы камуністычных вампіраў і імпэрскіх пярэваратняў.
Гэта не храналягічны даведнік, хоць на хвалях "Свабоды" ад 1 студзеня 2006-га да 25 сакавіка 2007-га прагучалі сотні імёнаў, абраных аўтарам з нацыянальнага пантэону XVIII – XXI стагодзьдзяў (далёка ня ўсіх удалося згадаць у этэры, тым больш зьмясьціць пад адной вокладкай).
Гэта не манаграфія, хоць тут уводзіцца новая пэрыядызацыя нацыянальна-вызвольнага руху, распрацаваныя крытэры, зробленая клясыфікацыя.
Гэта не дакумэнтальна-архіўнае дасьледаваньне, хоць даты, месцы і падзеі вывераныя, а многія факты знойдзеныя і апублікаваныя ўпершыню.
Гэта не мастацкая проза і не гістарычная эсэістыка, хоць кожны разьдзел чытаецца як маланка і ўражвае як раман.
Гэта ня кніга мёртвых, хоць яе складаюць лёсы людзей, якіх ужо няма сярод жывых.
Гэта аўтарская энцыкляпэдыя любові да радзімы, волі й незалежнасьці.
Гэта імёны, якія будуць жыць, пакуль жыве Беларусь.
Гэта вянок нашай свабоды.
Працяг будзе.
Аляксандар Лукашук, Радыё Свабода
Summary
Names of Freedom – An anthology of 261 portraits of the heroes of Belarusian history, renowned as well as unheralded, from the leaders of 18th century uprisings against foreign domination to 21st century prisoners of conscience. This tome is a handy reference tool for historical novelists, film directors, city planners, doctoral candidates – and all those interested in regime change.
Uładzimier Arłoŭ is one of Belarus' most popular contemporary writers, whose oeuvre of some 30 volumes of prose and poetry has been translated into more than 20 languages. A teacher, journalist and editor, in 1997 Arłou was fired as editor in the state-run "Mastackaja Litaratura" publishing house for "publishing works of historical and other dubious merit". He lives in Minsk.
"Liberty Library" is a repository of selected programs produced by Radio Liberty/Radio Free Europe’s Belarus Service.
Уладзімер Арлоў нарадзіўся ў Полацку ў год Зьмяі паводле ўсходняга календара і ў год сьмерці Сталіна паводле календара савецкага.
У дзяцінстве марыў стаць дзяўчынкай, потым – вадалазам, патолягаанатамам, журналістам, шпіёнам.
Вучыўся на гістарычным факультэце БДУ, якому ўдзячны не за атрыманыя веды зь беларускай мінуўшчыны, а за разуменьне таго, што якраз гэтых ведаў студэнтам там і не давалі.
Першыя творы надрукаваў у студэнцкіх самвыдавецкіх альманахах "Блакітны ліхтар" і "Мілавіца", пасьля чаго мусіў пазнаёміцца зь "літаратуразнаўцамі" ў цывільным.
Працаваў настаўнікам, журналістам, рэдактарам выдавецтва "Мастацкая літаратура", адкуль у 1997 годзе быў звольнены "за выпуск исторической и другой сомнительной литературы".
Дэбютны празаічны зборнік "Добры дзень, мая Шыпшына" выдаў у 1986-м, пасьля чаго выйшлі яшчэ трыццаць кнігаў прозы, эсэістыкі й паэзіі, у тым ліку "Таямніцы полацкай гісторыі", "Адкуль наш род", "Ордэн Белай Мышы", "Час чумы", "Каханак яе вялікасьці", "Сланы Ганібала", "Адкусі галаву вароне", "Фаўна сноў", "Краіна Беларусь", "Паром празь Ля-Манш".
Марыць, каб ягонае эсэ "Незалежнасьць – гэта...", напісанае ў 1990 годзе і перакладзенае больш чым на дваццаць моваў, нарэшце страціла актуальнасьць.
Камэнтары
Кніга
Вельмі цікавая.
але ёсць недагляды рэдактараў, таму што некаторыя персанажы ідуць па два разы(маю на ўвазе, што адно і тое ж на розных старонках), адзін за адным. :)