Арлоў Уладзімер. Пакуль ляціць страла

Арлоў Уладзімер. Пакуль ляціць страла
13.99 р.
Вага: 420 г
Памеры: 115x195 мм



Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2012. 400 с. : іл.

ISBN 978-0-929849-43-0

"Пакуль ляціць страла" – гэта сто адказаў пісьменьніка на пытаньні чытачоў падчас сустрэчаў у бібліятэках і каля вогнішчаў, выступаў на кватэрах і ва ўнівэрсытэтах.

ЗЬМЕСТ

Страла Адысэя. А. Лукашук

Было

Вацлаў Гавэл супроць Пятра I
Дзьвіна, згаданая Гамэрам
Сёмая чарка
На якой мове спрачаліся Вітаўт зь Ягайлам
Сьцягі Грунвальду
"А/іександрыя" й "Дзікае паляваньне"
Ня трэба сьпісваць!
Ці быў на рыцарскіх турнірах допінг-кантроль?
Ліцьвінкі, вольныя ліцьвінкі
Вазьмі зброю, сядзь на каня
"Хрысьціянскі Гарацый" вярнуўся дадому
Спадар і скрыня каньяку
Карэц халоднага расолу
Ці тыя званы слухаў Чарадзей?
Наша родная Андора
Ад Скарыны да Свабоды
Саюзная дамова караля Станіслава Аўгуста
Як шклоўскі карлік Лукашка здаў графа
Ліцьвінскі легіён Вялікай арміі
Хто навучыў Маскву чытаць
Чаму ў нас не Бэрнадоты?
Межы Радзімы пазначым крывёю!
"Ім мураўёўскі 6 гальштук ўзьдзець..."
Мурын Янка – беларускі інсургент
Славу – Айчыне, гонар – нікому
Ратуй нас ад сябе самога, "трэці Рым"!
Краіна, дзе асьветай кіраваў Тарашкевіч
Хто выйграў ад пакту Молатава – Рыбэнтропа?
Адраджэнец Рудольф Абіхт
Мы адпомсьцілі за таварыша Кірава
Першыя грошы
Я ўмею граць на балалайцы
Заварылі гірараба ў трубу
Парыж, чарніла, бажале
Дваццаць ііяць рулёнчыкаў Ластоўскага
Ля вытокаў нацыянальнага піваізму
Zykina – no, Beatles – yes!
Прароцтва Акудовіча
Ніякіх "беларусаў"!
Замах на Ніла Гілевіча
Чацьвертая падзея – гэта

Ёсьць

Мама Марыя і тата Аляксей
А на дэсэрт – манэта Жыгімонта
"Лазьня" стаіць непарушна
Штучнае дыханьне для Ірачкі
Прабачце, гэта мой пэрыяд
Матэрыяльна-тэхнічная база Нінкі Марозавай
Шушкевіч як удзельнік дзяржаўнага перавароту
Што такое тэйгелэх?
Ножка першай каханай
Кілішак авантурызму
Гэбісцкі грасбух і муж адной паэткі
Вы пісалі на туалетнай паперы?
Пошум анёльскіх крылаў
Пакуль што
Гліняны Вялес і Задніца Эўропы
Загінуць пад слоўнікамі
Тут – дахоўка і брук, там – бэтонны паркан
Раскажыце мне свой анэкдот
Закуска да чаркі гарбаты
Цэнзура адрэзала органы
"Чемпнонат СССР по академмческой (гр)ебле"
Садысты чытаюць Мазоха
Ён такі вынаходнік,
адважны няўрымсьлівы вершнік
Вазьму і прываражу
Пяць тысяч без уліку маркітантак
Зялёны? Бел-чырвона-белы?
Сэкс прыдумалі зулусы
У крэсьле міністра
Дзікае Поле нашай падсьвядомасьці
Страшны выпадак у мэтро
Зайдзіце ў кветкавую краму
"Дарогі... Корчмы... Ліра за сьпіною..."
Пачытаю сябе дарагога

Будзе

Маё Люхава
Пражыць жыцьцё гадзіньніка
Полацкія настрадамусы
"Юшка" Натальлі Арсеньневай
Дзеці лябірынтаў
Хто зь сьвечкай йшоў па гулкіх сутарэньнях?
Плошча вернецца
Булачка для Напалеона
Закаменаваньне сьвятога Стэфана
Кастусь або Вікенці?
Калі заўтра – канец сьвету
Дзень герояў будзе выхадны
Купяю сабе выспу
Знак СВБ на грудзях у яго
За высокімі гарамі, за глыбокімі марамі
Трансвэстыт Вова Арлоў
Маркес з намі
Ці будзе ў кіраўніка Беларусі жаночае імя?
Воля, Венера, Вяргіня
Яе запясыді
Апошні палёт гімнасткі
Прыемна выпіць з прэзыдэнтам
Прывітаньне ад прыдзьвінскай ведзьмы
На мачанку з Ігнатам Грынявіцкім
Падпольныя аборты і помнік СССР
Пайсьці, як зь вялікай балюшкі
Пытаньне самому сабе

Паказьнік асобаў
Пра аўтара
Summary


Страла Адысэя

Пра мужа мне раскажы, Муза, які жыве ў дарозе
Ад часу, калі сьцяг яго любы чырвоны на белым
Барбар на стужкі ірваў і сьмяяўся, і паэт у гісторыку
Даў клятву: ніколі не адмовіць нікому, хто кліча і хоча
Пачуць зь першых вуснаў гіраўду пра ўсё, што было
На зямлі гэтай, пра герояў і юдаў яе, пра нядолю і славу,
Пра каханьне і здраду, балі і бітвы, перамогі і страты,
Якія ня страчаны конча, а ёсьць вечным скарбам,
Нашай казной невычэрпнай, пакуль мы шануем і помнім,
I келіх, і меч і пяро ўздымаем, бо ўсё гэта ёсьць,
Бо было, а, значыць, і будзе, і мова, і сьцяг, і пасад
Між народаў, і тое вясельле апошняе, калі Радзіма,
Як Пэнэлёпа, дасьць лук жаніхам і той, хто нацягне
Цяціву, мусіць пацэліць стралой праз тузін калец,
I першае зь іх – гэта гонар, другое – адвага,
Трэцяе – мужнасьць, чацьвертае – годнасьць,
Пятае – цьвёрдасьць, а шостае – мудрасьць,
Сёмае – гэта цярплівасьць, а восьмае – хітрасьць,
Дзявятае – шчырасьць, дзясятае ёсьць справядлівасьць,
I адзінаццатае – вернасьць сабе, й таямнічае самае
Дванаццатае – любоў узаемная, якая была, ёсьць і будзе
На берагах Дзьвіны, пад званамі Сафіі, у кельлі Еўфрасіньні
За часам чумы і ў снах імпэратара, на дзікіх палях
I паромах Ля-Маншу, у кавярнях Вільні і гасподах Прагі,
На хвалях свабоды, у ложках каханак і нетрах радаводу
Імёнаў, якія зьмяніліся і якія ніколі ня зьменяцца,
Пакуль ляціць страла кучаравага полацкага Адысэя.

Аляксандар Лукашук


Раім таксама паглядзець:
Арлоў Уладзімер. Імёны Свабоды
6.49 р.

Арлоў Уладзімер. Імёны Свабоды

Аўдыёвыданьне дапоўненае новымі гістарычнымі партрэтамі, якіх няма ў папяровым выданьні кнігі. Таксама дыск зьмяшчае мультымэдыйны файл, які ўтрымлівае ілюстрацыі і дапрацаваныя ранейшыя тэксты, агулам 266 постацяў беларускай свабоды XVIII – XXI стагодзьдзяў.

Арлоў Уладзімер. Паром празь Ля-Манш
6.49 р.

Арлоў Уладзімер. Паром празь Ля-Манш

За гэтую паэтычную кнігу Ўладзімер Арлоў атрымаў прэмію "Эўрапейскі паэт Свабоды", прысуджэньне якое адбылося ў 2010 годзе ў Гданьску.

Арлоў Уладзімір. Адкуль наш род
8.99 р.

Арлоў Уладзімір. Адкуль наш род

Мультымедыйнае выданне склалі займальныя і пазнавальныя аповеды з гісторыі Беларусі: ілюстраваная электроная кніга + аўдыёкніга ў фармаце mp3. Агульны час гучання 6:42:42. Для малодшых школьнікаў. Чытае аўтар. © & (p) Beltonmedia, 2008.