Арлоў Уладзімер. Сьвецяцца вокны ды нікога за імі

Арлоў Уладзімер. Сьвецяцца вокны ды нікога за імі
13.99 р.
Вага: 510 г
Памеры: 125x200 мм



Вершы / Uładzimier Arłoŭ. Śvieciacca vokny dy nikoha za jimi — Vieršy. — Мінск : Логвінаў, 2012. — 400 с.

ISBN 978-985-6991-97-7

Уладзімер Арлоў выдаў пяць паэтычных кніг. Адна зь іх — "Паром празь Ля-Манш", — пераствораная па-польску знакамітым перакладчыкам Адамам Паморскім, прынесла аўтару міжнародную прэмію "Эўрапейскі паэт свабоды (Гданьск, 2010).

Пад гэтаю вокладкай выбраныя вершы мінулых гадоў сустрэліся з напісанымі ў апошні час.

Падтрымліваючы даўнюю традыцыю беларускай лацінкі, Уладзімер Арлоў выпускае сваю новую кнігу ў дзьвюх вэрсіях.

Уладзімер Арлоў

ЗЬМЕСТ

Паром празь Ля-Манш (2006)
Спроба завершанага жыцьцяпісу
Паром празь Ля-Манш
Сустрэчныя
Парыжанка з Кносу
Твае імёны
Архіварыюс Война
Студня
Бібліятэка імя Скарыны ў Лёндане
Вучыла бабуля
Мансарда
Каханка
Двое вар’ятаў
Рэцэпт неўміручасьці
Азярына
Бэзавы адвячорак на краі стагодзьдзя
Upupa epops
У Каралевы
Поплаў
Фаўна сноў
Пакой
Брытанскі музэй
Déjà vu
Вяртаньне ў Менск
Памяць
Ян Баршчэўскі
Майстэрня
Парцалянавы дамок
Пытаю дарогу
Матылькі
Заставайся безыменнаю
Гарышча
Бэрлінская фантазія
Сёньня
Божая кароўка зь Пятай авэню
Тое лета
Першая жанчына
Падарожнікі
Прага
Сутоньне
Аднойчы даўно
Раніца 29 сакавіка 1994 году
Доўгае разьвітаньне
Мой табар
Манэта
Эпітафія маёй котцы
Згадка пра мора
Оксфард
Цягнік
1 красавіка
Грынвіцкі мэрыдыян
Дарога ў Полацак
Музыка з ваколіцаў Сыднэю
Чатыры вятры
Архіўны ўік-энд
Нашэсьце мятлушак
Закаханыя глуханямыя
Прадчуваньне
Над местам
Вуліца Ніжнепакроўская ў Полацку
Картаген
Нарач
Люндуш белы, кір папяловы
Варажба на чаінках 27 ліпеня
Экспэдыцыя ў Сахару
Восеньскі тост
Канатаходка
Насустрач ночы
Я рыфмую
Нявеста паўстанцкага камісара
25 сакавіка
У лябірынце
Горад, якога няма
Ранішні верш пра твае грудкі
Што бывае ў траўні
Дождж
Дзьвінскі вецер
Вестка пра нас
Мая полацкая канапа
Кабінэт
Трохі інфантыльная начная размова з бабуляй
Прадзіва Сьвятой Дзевы
Партыя ў більярд
У Англіі
Абдымаючы цябе
Лямпа, фатэль і кубак
Сачу твае знакі, Свабода

Усё па-ранейшаму толькі імёны зьмяніліся (2009)
Полацак
Апошняя жанчына Казановы
Вецер
It's all the same…
Талінская галубка
Вам сьнілася?
Карэктура
11 Дзён
Ня ведаў
Дзень сьвятога Валянціна ў Вільні
Астатняе каханьне дзядулі Хведара
Андэрсэн і ты
Вялікадне
Кат Бальтазар
У Львове
Між берагамі
Размова з Стрындбэргам
Брат Ільля
Падобны да мужчыны
Барсэлёна
Чаму ты не пазваніў маме?
Мёд
На Готляндзе
У букініста
Мае самагубствы
Польскі транзыт
Чытаў свае вершы
Калі-небудзь усё будзе апошнім
Асьвея
Я марыў стаць патолягаанатамам
Мне прысьніўся Хадановіч
В
Так захочацца
Ёсьць гарады прыдуманыя Богам
Пазнаю сябе ў сыне

На поўнач ад каханьня (2012)
На поўнач ад каханьня
Клава
Калі каго-небудзь баісься
Музэй гадзіньнікаў у Браціславе
1864
Ліст начальніку турмы
Кіты
Гісторыя зь Бярдзічавым
Два сінія цені
Калі паміраюць паэты
Інданэзія
Рок-Айлэнд - Полацак
Поўня
Мая любая складаецца з шуфлядаў
Сэкс прыдумалі зулусы
Атрымайце тэлеграму
Вандроўная паэмка
Corsica
Краіна Ур
Пасьля тваіх званкоў
Дзяўчына з касой
***Анёлы

 

Арлоў Уладзімер. Сьвецяцца вокны ды нікога за імі / старонкі з кнігі

 

З марай пра адраджэньне беларускай лацінкі Ўладзімер Арлоў новую кнігу паэзіі выдаў адразу ў дзьвюх вэрсіях. Побач зь вершам на кірыліцы друкуецца варыянт, набраны лацінскімі літарамі.

Уладзімер Арлоў: «Калісьці ідэяй выдаць кнігу на лацінцы я падзяліўся з нашай паэткай, сьветлай памяці, Нінай Мацяш. Яна астудзіла мой запал. Ніна, памятаецца, сказала, што наш чытач не гатовы да лёгкага ўспрыманьня лацінкі. Пасьля той размовы нарадзілася ідэя выдаць кнігу паэзіі ў двух вэрсіях. Мяне падтрымаў мой рэдактар Валянцін Акудовіч. Ідэя спадабалася і фундатару кнігі Паўлу Бераговічу. Урэшце кніга зьявілася ў вельмі густоўным афармленьні Генадзя Мацура. Таксама хачу сказаць шчыры дзякуй Аляксандры Макавік, перад якой стаяла задача працы з двума тэкстамі. Гэтаксама няпроста было і аўтару макета Сяргею Кандраценку».

 

Уладзімір Арлоў (нар. 25 жніўня 1953, Полацк) — Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1975). Працаваў настаўнікам гісторыі ў Наваполацку (1975—1976), карэспандэнтам, загадчыкам аддзелам, намеснікам рэдактара гарадской газеты «Хімік» (Наваполацк, 1976—1988), рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1988—1997). Віцэ-прэзідэнт Беларускага ПЕН-цэнтра, член рады Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 1986), член рэдкалегій часопісаў «Спадчына», «Калосьсе», «Крыніца». Жыве ў Мінску.


Раім таксама паглядзець:
Арлоў Уладзімер. Паром празь Ля-Манш
6.49 р.

Арлоў Уладзімер. Паром празь Ля-Манш

За гэтую паэтычную кнігу Ўладзімер Арлоў атрымаў прэмію "Эўрапейскі паэт Свабоды", прысуджэньне якое адбылося ў 2010 годзе ў Гданьску.

Арлоў Уладзімір, Герасімовіч Зьміцер. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае
49.99 р.

Арлоў Уладзімір, Герасімовіч Зьміцер. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае

Займальная і даступная для чытача любога ўзросту і ўзроўню адукацыі, кніга прысвечаная найцікавейшай эпосе нашай мінуўшчыны — часам Вялікага Княства Літоўскага, дзе скансалідаваўся беларускі народ, беларускія землі адыгрывалі вызначальную ролю, а старабеларуская мова была дзяржаўнай.

Арлоў Уладзімір. Адкуль наш род
8.99 р.

Арлоў Уладзімір. Адкуль наш род

Мультымедыйнае выданне склалі займальныя і пазнавальныя аповеды з гісторыі Беларусі: ілюстраваная электроная кніга + аўдыёкніга ў фармаце mp3. Агульны час гучання 6:42:42. Для малодшых школьнікаў. Чытае аўтар. © & (p) Beltonmedia, 2008.