Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook ці ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Арнаменты Падняпроўя

Арнаменты Падняпроўя
1.91 р.
Вага: 1120 г
Памеры: 180x250 мм



Аўт. Тэксту Г. Р. Нячаева і інш.; навук. рэд. Я. М. Сахута; фота А. В. Чыжова, Г. Р. Нячаевай. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 606 с. Цв. вокл.

ISBN 985-08-0608-7

Кніга з’яўляецца вынікам шматгадовай працы Веткаўскага музея народнай творчасці па тэме “Семантыка традыцыйнага арнамента”, змяшчае матэрыялы экспедыцыйных і фондавых навуковых доследаў ткацкіх традыцый паўднёвага ўсходу Беларусі.

Адзначаецца шэраг традыцый ткацтва ў кантэксце народнай культуры: Абрадаў, побыту, драўлянай дамовай разьбы, фальклору і інш. Прасочваюцца семантычныя працэсы ў складанні і ўзаемадзеянні розных кампазіцый ручніковага ўзора і робяцца спробы семантычнай рэканструкцыі асобных арнаментальных элементаў.

Непаўторнасць кнігі складае і нязвыклы падыход да этнаграфічных аб’ектаў: кожны помнік: ручнік, аздоба акна, абрад і г. д.) прадстае тут як своеасаблівы тэкст духоўнай культуры.

Падобнае выданне прадпрымаецца ўпершыню. Маючы несумненную навуковую і практычна-даследніцкую каштоўнасць для спецыялістаў этнографаў, настаўнікаў, работнікаў культуры, кіраўнікоў прафесійных і аматарскіх мастацкіх калектываў, кніга прадстаўляе інтарэс і для шырокага кола чытачоў – ўсіх, хто цікавіцца традыцыйнай культурай ды сваімі каранямі.

ЗМЕСТ (скарочаны)

Спіс скарачэнняў
Уводзіны

КАРОТКІ НАРЫС ЭНТАКУЛЬТУРНАЙ ГІСТОРЫІ ВЕРХНЯГА ПАДНЯПРОЎЯ (А. І. Драбушэўскі)
ЛАКАЛЬНЫЯ ТРАДЫЦЫІ РУЧНІКОЎ
СЕМАНТЫЧНЫЯ ДОСЛЕДЫ: УЗОРЫ, КАМПАЗІЦЫІ, ТЭХНІКІ, НАЗВЫ
УЗОРЫ ЦЭНТРА Ў КАМПАЗІЦЫЯХ З ЛЮСТРАНОЮ СІМЕТРЫЯЙ
РУЧНІКІ-“ЛІЎНІ” ДЫ РУЧНІКІ-“МАЛІТВЫ”
“ВУЗЕЛ” ТРАДЫЦЫЙ
КАМПАЗІЦЫІ І МАДЭЛІ СУСВЕТУ
СТЫХІЯ І КУЛЬТУРА. МОВА РУЧНІКА Ў КАНТЭКСЦЕ ТРАДЫЦЫЙНАГА ЖЫЦЦЯ
ВЯРТАННЕ Ў РЭГІЁН “ВУЗЛА”
РУЧНІК І ЗАМОВА ЯК РОЗНЫЯ “ТЭКСТЫ” АДНОЙ ТРАДЫЦЫІ (У. Л. Кляус, Г. І. Лапацін, Г. Р. Нячаева, Л. Д. Раманава)

Заключэнне
Спіс населеных пунктаў рэгіёна
Спіс інфарматараў
Літаратура
Матэрыялы да картаў ткацкіх традыцый рэгіёна
Каталог
Кароткае тлумачэнне да каталога тканін: “З’явы ў ткацкіх традыцыях”.


Раім таксама паглядзець:
Лобачевская Ольга, Зимина Зинаида. Белорусский народный костюм: крой, вышивка
29.90 р.

Лобачевская Ольга, Зимина Зинаида. Белорусский народный костюм: крой, вышивка и декоративные швы

Книга знакомит с традиционными приемами украшения белорусского народного костюма вышивкой, декоративными соединительными и краевыми швами, сборками. Она будет интересна и полезна тем, кто захочет узнать о народных традициях вышивания на Беларуси, своими руками создать национальный костюм по старинной технологии.