Астравец Сяргей. Каты Ёзафа Ратцынгера

Астравец Сяргей. Каты Ёзафа Ратцынгера
1.28 р.
Вага: 250 г
Памеры: 125x200 мм



Апавяданьні, эсэ, зацемкі, рэпартажы з Горадні. – Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2009. — 248 с. — (Кнігарня "Наша Ніва").

ISBN 978-80-86961-99-0

Ад аўтара

Жыў-быў пісьменьнік, і быў у яго кот. На жаль, пра ката ўсё ўжо – у мінулым часе. Толькі здымак яго на сьцяне. Але засталіся таксама гэтыя аповеды, напісаныя ў большасьці, можна сказаць, разам зь ім. Раней яму вельмі падабалася падчапляць кіпцюрамі літары ў пісьмовай машынцы, якую мы зь ім любілі бадай аднолькава, кожны па-свойму. Тыя надрукаваныя на машынцы апавяданьні засталіся ў іншых кнігах. Цяперашнія я пісаў, зразумела, на кампутары або па-ранейшаму на паперы, як люблю дагэтуль. У гэты час мой хвастаты Базыль звычайна ляжаў у мяне на каленках. Яму было ня вельмі зручна, бо я мусіў працаваць. Але яму відавочна падабалася, думаю, бо ён усьведамляў, што дапамагае мне, што мы зь ім разам слова за словам выдумляем гарадзенскія апавяданьні, моўчкі. Нам было прыемна разам.

ЗЬМЕСТ

Ад аўтара

Апавяданьні
Мытыя яблыкі
Новы год за мурам
Адбіткі пальцаў
Poeti Italiani
Савецкае шампанскае
Манхэтэн
Цыфэрблят
Сага пра выбарчую скрынку
Нямецкі Папа
Хочаш жні, а хочаш куй
Яечнае пытаньне
Як беларусы Міцкевіча вярталі
Рукі прэч ад Лукіча!
Царская гарэлка

Эсэ
Хрыстос уваскрос, дарагія таварышы!
Друкарка
Я марыў стаць парашутыстам
Ліст у Ганконг
Не чакаюць ні варагаў, ні грэкаў
Як беларусы пра кактэйль Молатава даведаліся
Рымскае варэньне з Крэйдавых гор

Зацемкі
Мэлянхалічныя лісты
Ёгурт Штэфі Граф
Скептычныя абразкі
Астранамічная восень
Сьцеражыся цягніка
Біблейскі патоп
Празаічная статуя
Бяз атамнай субмарыны нібыта бяз рук
Часовае зьнікненьне
Штучны сьнег
Шляхта спачувае
Zombi
Дзейныя асобы, статысты, марыянэткі etc
Нёман не пасьпеў замерзнуць
Газэта з "Мытымі яблыкамі"
Герой працы Быкаў
Піва пад часовай забаронай
Віно з "Баторыі"

Рэпартажы
Натаўскі Грунвальд
Не арыштавалі толькі бюст Купалы
Буслы на даху İваноўскіх
Каўбаскі ля палацу
Згарэлі жыўцом
Літаратурны працэс
Скрадзеная "Пагоня на Грунвальд"

Сяргей Астравец нарадзіўся ў 1959 годзе ў Менску. Служыў у войску, закончыў факультэт журналістыкі. 3 1984-га жыве ў Горадні, піша тэксты для газэт, радыё, а таксама прозу.

Кнігі: "Янычары" (1993), "Цэнзарскія нажніцы" (2000), "Лісты да хома саветыкуса" (2003), "Кактэйль Молатава" (2006). "Каты Ёзафа Ратцынгера" – гэта выбраныя тэксты, якія друкаваліся ў "Нашай Ніве" у 1991-2007 гадах.

"Сяргей Астравец – валадар таго месца ў дзяржаве беларускай літаратуры, дзе імжыць дождж і жывуць Сабіны. Там адчуваюць, як час імкліва цячэ між пальцаў. Гэта прыкметнае, настраёвае месца" (Наталка Бабіна).

"Праца журналіста ня зьнішчыла ягонага імпэту празаіка, творцы. Гэта праца не за грошы, а дзеля культуры, літаратуры, роднага слова. Важна, калі чалавек пакідае для сябе нешта сьвятое. Я заўсёды хаджу на вечарыны Астраўца, каб паціснуць яму руку. Хоць ягоная проза, паводле мяне, занадта густая, перасыпаная дакумэнталісцкімі рэаліямі” (Адам Глёбус)

"Гэта хутчэй пазажанравая літаратура, сумесь эсэ і кароткага раману, зьлепкі рэчаіснасьці, кароткія кавалачкі жыцьця, калейдаскоп прадметаў і дзеяньняў, намёкі на характары, гратэск. Гэткія малыя скульптурныя формы ў літаратуры" (Алена Раўбецкая)

Аўтар – журналіст – прыглядаўся да пераменаў у Сьвеце і Горадзе, апісваў гэта, як і тое, што нязьменнае ў чалавеку і прыродзе. Шпацыр па замчышчы Астраўца ня будзе лёгкім. Аўтар не засьцерагае нас ні ад удараў галавой аб выступы сьцяны, ні ад брыдкіх пахаў з падзямельляў. Але неспадзеўкі ў літаратуры амаль заўсёды цікавыя (Мікола Ваўранюк)

Падрабязьней пра кнігу "Каты Ёзафа Ратцынгера" тут або тут.


Раім таксама паглядзець:
Паветраны шар
0.80 р.

Паветраны шар

Беларускае мужчынскае апавяданьне / Вячаслаў Адамчык, Аляксандар Апон, Арцём Арашонак і інш. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2007. — 334 с. — (Кнігарня “Наша Ніва”).

Гардзееў Юры. Магдэбургская Гародня
13.99 р.

Гардзееў Юры. Магдэбургская Гародня

Манаграфі Юрыя Гардзеева – першая ў Беларусі праца, прысвечаная сацыятапаграфіі горада. Выбраны для даследавання перыяд 16 – 18 ст. надзвычай важны ў гісторыі Гародні. Сённяшняя планіровачная структура гістарычнай часткі горада сфармавалася менавіта ў гэты час. Да таго ж, тапаграфія Гародні адлюстравала ў сабе змену цывілізацыйнай арыентацыі Беларусі – пераход ад візантыйскай да заходнееўрапейскай традыцыі.

Сіўчыкаў Уладзімір. Бювар
3.99 р.

Сіўчыкаў Уладзімір. Бювар

У гэтай кнізе, як у бювары – папцы для захоўваньня паштовай паперы, канвертаў і карэспандэнцыі, сабраны эсэ, гутаркі і падарожныя нататкі. Але куды б ні прыводзілі ўспаміны і вандроўныя дарогі – пра ўсё празаік умее сказаць сьвежа і ўдумліва, ствараючы тонкі псіхалагічны малюнак сітуацыі.