Аўласенка Генадзь. Казкі дзядулі Дняпра

Аўласенка Генадзь. Казкі дзядулі Дняпра
14.99 р.
Вага: 500 г
Памеры: 205x270 мм



Казкі дзядулі Дняпра: для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту / Генадзь Аўласенка ; мастак Святлана Стахоўская. — Мінск : Выдавецкі дом «Звязда», 2012. — 136 с. — Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-7059-07-2

У кнізе беларускага пісьменніка Генадзя Аўласенкі «Казкі дзядулі Дняпра» юныя чытачы знойдуць шмат карыснай і цікавай для сябе інфармацыі. I па гісторыі, і па геаграфіі, і па біялогіі... Але ўсё ж асноўнае ў ей — казкі! Самыя разнастайныя: пра звяроў і птушак, пра рыб і нават пра лясныя расліны. Гэтыя казкі расказвае дзецям сам дзядуля Дняпро, а таксама галоўныя яго прытокі: Сож, Бярэзіна, Прыпяць... А некалькі казак для дзяцей прынёс у сваім маленькім кошыку нават... Вожык. Ён іх у лесе назбіраў...

Ну а вам засталося толькі прачытаць іх.

 

Генадзь Аўласенка

 

УСТУП

Хочаце — верце, хочаце — не, але большасць з гэтых казак расказаў мне Дняпро. Так, так, менавіта Дняпро, самая вялікая і знакамітая беларуская рака!

Вы, магчыма, мне не паверыце і скажаце, што рэкі не размаўляюць. Што ж, у жыцці яно, магчыма, і так, а вось у казках могуць размаўляць не толькі жывёлы альбо расліны, а нават рэкі, азёры, вялізныя камяні-валуны. А каб пачуць іх — трэба проста любіць казкі. А яшчэ трэба вельмі любіць нашу беларускую прыроду за яе казачную прыгажосць і непаўторнасць.

Дняпру ўжо шмат гадоў. Так шмат, што мы можам называць яго дзядулем Дняпром. Нарадзіўся Дняпро (як і ўсе іншыя, дарэчы, беларускія рэкі і азёры) вельмі даўно, больш за дванаццаць тысяч гадоў таму. У той далёкі час паўночную частку беларускай зямлі пакрываў ледавік, падобны на той, які зараз маецца ў Антарктыдзе. На астатняй жа тэрыторыі нашай краіны была суровая і бязлесая тундра з доўгай халоднай зімой і кароткім, не вельмі цёплым летам.

А потым клімат нечакана пачаў мяняцца да лепшага. Адбылося значнае пацяпленне, і велічэзны ледавік пачаў хутка раставаць. Бачылі, пэўна, як таюць вясной снегавыя гурбы і як бягуць тады з-пад іх да рэчак жэўжыкі-раўчукі? Вось так пабеглі раўчукі і з ледавіка, толькі былі гэтыя раўчукі вялізнымі і магутнымі — сапраўдныя вадзяныя патокі. I памчалі яны на поўдзень, да Чорнага мора... А самы вялізны і магутны з гэтых патокаў стаў потым Дняпром. Астатнія ж зрабіліся прытокамі Дняпра. Гэта Бярэзіна, Сож, Прыпяць... і шмат іншых дробных рэчак і рачулак.

Ледавіка таго даўно ўжо няма, а рэкі гэтыя па-ранейшаму спраўна нясуць свае воды да Чорнага мора. Адкуль жа яны бяруць зараз столькі вады, спытаецеся вы. Ды, перш-наперш, з маленькіх раўчукоў, якія працягваюць спраўна іх жывіць. А як гэта адбываецца, раскажа першая казка дзядулі Дняпра.

 

ЗМЕСТ

ТРЫ РАЎЧУКІ
ПPA ПЛОТАК — ВЯСЁЛЫХ МАЛОДАК
СПРАЎЛЯЎ КАРАСЬ ІМЯНІНЫ
СОМ-АГАРОДНІК
ЯК ЖАЬКІ СЯВРОЎ ВЫБІРАЛІ
СКАЗ ПРА МУРАША-ЛАЙДАКА
ЧАМУ ПУСТАЛЬГА НА МЫШЭЙ ПАЛЮЕ
ЧАМУ ДРАЗДЫ ЛЕПШ ЗА ЎСІХ СПЯВАЮЦЬ
ЯК АСІНКУ АД ХВАРОБЫ РАТАВАЛІ
ЧАМУ МЯДЗВЕДЗЬ 3ІМОЙ У БЯРЛОЗЕ СПІЦЬ
ЯК МУХАМОРЫ ВАЙНУ ПАЧЫНАЛІ
ЯК ЧАРНІЧКА СВАЕ МЕСЦА Ў ЛЕСЕ ШУКАЛА
СКАЗ ПРА ТОЕ, ЯК АЛЕСІК ЗАБЛУКАЎ АДНОЙЧЫ Ў ЛЕСЕ
ГАНАРЛІВАЯ КВЕТКА
ЧАМУ ЧАРАПАХА ЗАЎСЁДЫ СВАЮ ХАТКУ НА САВЕ НОСІЦЬ
ЯК СМОЎЖЫК I ЧАРАПАШКА ХАТKAMI МЯНЯЛІСЯ
ЧАМУ ЧОРНЫ БУСЕЛ АД ЛЮДЗЕЙ ХАВАЕЦЦА
АДКУЛЬ ЖУК-АЛЕНЬ УЗЯЎСЯ
ХТО ЯК ЗІМУЕ
ЧАМУ Ў ЗУБРА ГОРБ НА СПІНЕ
ЯК НА БЕЛАРУСІ ПУГАЧ З’ЯВІЎСЯ
ЧАМУ БАРСУК АМАЛЬ УВЕСЬ ЧАС У НАРЫ СЯДЗІЦЬ

КАЗКІ 3 ВОЖЫКАВАГА КОШЫКА

Казка першая.
ЛЯНІВЫ ДОЖДЖЫК

Казка другая.
МЯДЗВЕДЗЬ I ПЧОЛЫ

Казка трэцяя.
ПРЫГАЖУН

Казка чацвёртая.
ЯК МЫШКА 3 ЖАБКАЙ ПАМІЖ САБОЙ ВАЯВАЛІ

Казка пятая.
ЯК ЗАЯЦ ЗІМУ ЗІМАВАЎ

Казка шостая.
ЗАЯЦ-ВЫХВАЛЯКА

Казка сёмая.
ЯК РЭХА ЛЯСНОЕ ВЫЛЕЧЫЛІ

Казка восьмая.
РАБІНКА I ВОСЕНЬ

ЧАМУ ВОЖЫК ІГОЛКІ МАЕ
СОЖ I ДНЯПРО
ВАВЁРЧЫНА ХАТКА

 

Генадзь Пятровіч Аўласенка (нар. 16 жніўня 1955, в. Ліпавец, Вушацкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі пісьменнік, паэт, драматург.

 


Раім таксама паглядзець:
Як Мурлыку ашукалі
8.99 р.

Як Мурлыку ашукалі

Гэта кніга працягвае серыю «Выдавецкага дома «Звязда» пад назвай «Казачны куфэрак». Маленькі чытач знойдзе тут для сябе казкі на любы густ — вершаваныя і празаічныя; пра хлопчыкаў і дзяўчынак, пра жывёльны свет і нават пра фантастычных істот.

Васючэнка Пятро. Дванаццаць подзвігаў Геракла
6.99 р.

Васючэнка Пятро. Дванаццаць подзвігаў Геракла

Пра подзвігі асілка, які змагаецца з монстрамі, ліхадзеямі, разбойнікамі і нязменна перамагае іх, аўтар распавядае ва ўласцівай яму разняволенай манеры, займальна і з гумарам. Раман змяшчае шмат цікавых звестак па міфалогіі, гісторыі, геаграфіі Старажытнай Грэцыі.

Вісландэр Юя, Вісландэр Томас. Малы і Білан
6.99 р.

Вісландэр Юя, Вісландэр Томас. Малы і Білан

"Малы і Білан" – працяг кнігі "Малы і Мядзведзік" шведскіх пісьменнікаў Юі і Томаса Вісландэраў. У другой частцы Малы і Білан крыху пасталелі і ўжо амаль навучыліся пісаць, чытаць ды лічыць. Яны па-ранейшаму гуляюць разам амаль штодзень, а Малы штовечар распавядае пра ўласныя прыгоды свайму найлепшаму сябру – Мядзведзіку.

Вашчанка Аляксандр. Хлопчык Лёкса і Купальскі Дзядок
6.09 р.

Вашчанка Аляксандр. Хлопчык Лёкса і Купальскі Дзядок

Сюжэт аповесці пабудаваны на тым, што гарадскі хлопчык прыязджае на канікулы ў вёску да бабулі і ў час святкавання Купалля знаёміцца з дзядком, які распавядае яму і ягоным сябрам паданні пра Змея, ваўкалакаў, дамавікоў, русалак, Вужынага цара. Пераплятаюцца гісторыя і сучаснасць, далёкае мінулае робіцца блізкім і зразумелым.

Ліпскі Уладзімір. Гомельская зямля — Радзіма твая і мая
10.29 р.

Ліпскі Уладзімір. Гомельская зямля — Радзіма твая і мая

Новая кніга Уладзіміра Ліпскага — гэта вандроўка па Гомельшчыне. Разам з пісьменнікам юны чытач пабывае ва ўсіх раёнах гэтага прыгожага кутка беларускага Палесся, пазнаёміцца з іх картамі, гербамі, гісторыяй, людзьмі.